https://bel.sputnik.by/20220214/shtaynmaer-na-drug-termn-peraabrany-prezdentam-german-1060341368.html
Штайнмаер на другі тэрмін пераабраны прэзідэнтам Германіі
Штайнмаер на другі тэрмін пераабраны прэзідэнтам Германіі
Sputnik Беларусь
Пераабранне Штайнмаера не стала нечаканасцю - яго кандыдатуру падтрымалі практычна ўсе партыі. 14.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-14T08:55+0300
2022-02-14T08:55+0300
2022-02-14T08:55+0300
у свеце
германія
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103632/29/1036322967_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_47bff77f36093d8432ffaf943f867aa1.jpg
МІНСК, 14 лют - Sputnik. Федэральны сход ФРГ у нядзелю пераабраў сацыял-дэмакрата Франка-Вальтэра Штайнмаера прэзідэнтам дзяржавы на другі тэрмін, заявіла спікер бундэстага Бербель Бас.Федэральны сход - гэта спецыяльны канстытуцыйны орган ФРГ, ён склікаецца для абрання кіраўніка краіны. Сход складаецца з прадстаўнікоў рэгіёнаў Германіі і дэпутатаў бундэстага.На гэты раз у ім было 1472 чалавекі, сярод прызначаных з рэгіёнаў былі былы канцлер Ангела Меркель, эксперт-вірусолаг Крысціян Дростэн, сузаснавальніца кампаніі-распрацоўшчыка вакцыны супраць каронавіруса Азлем Цюрэчы, астранаўт Аляксандр Герст і трэнер нацыянальнай зборнай па футболе Хансі Флік.Пераабранне Штайнмаера не стала нечаканасцю - яго кандыдатуру падтрымалі і партыі кіруючай кааліцыі, і апазіцыйны блок (Хрысціянска-дэмакратычны і Хрысціянска-сацыяльны саюзы).Невялікія партыі (Левыя, Вольныя выбаршчыкі, "Альтэрнатыва для Германіі") сваіх кандыдатаў вылучылі, але шанцы на іх абранне сур'ёзна не разглядаліся.Штайнмаер з'яўляецца прэзідэнтам Германіі з 19 сакавіка 2017 года, на гэтай пасадзе ён змяніў Йоахіма Гаўка. Палітык нарадзіўся ў 1956-м у Дэтмольдзе, у Сацыял-дэмакратычнай партыі знаходзицца з 1975 года. У 1990-х ён працаваў з экс-канцлерам Герхардам Шродэрам - спачатку ў бюро, а затым у федэральных структурах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
германія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103632/29/1036322967_155:0:2818:1997_1920x0_80_0_0_5ffac75664044584df58f106b332ae9b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, германія, прэзідэнт
у свеце, германія, прэзідэнт
Штайнмаер на другі тэрмін пераабраны прэзідэнтам Германіі
Пераабранне Штайнмаера не стала нечаканасцю - яго кандыдатуру падтрымалі практычна ўсе партыі.
МІНСК, 14 лют - Sputnik. Федэральны сход ФРГ у нядзелю пераабраў сацыял-дэмакрата Франка-Вальтэра Штайнмаера прэзідэнтам дзяржавы на другі тэрмін, заявіла спікер бундэстага Бербель Бас.
Федэральны сход - гэта спецыяльны канстытуцыйны орган ФРГ, ён склікаецца для абрання кіраўніка краіны. Сход складаецца з прадстаўнікоў рэгіёнаў Германіі і дэпутатаў бундэстага.
На гэты раз у ім было 1472 чалавекі, сярод прызначаных з рэгіёнаў былі былы канцлер Ангела Меркель, эксперт-вірусолаг Крысціян Дростэн, сузаснавальніца кампаніі-распрацоўшчыка вакцыны супраць каронавіруса Азлем Цюрэчы, астранаўт Аляксандр Герст і трэнер нацыянальнай зборнай па футболе Хансі Флік.
Пераабранне Штайнмаера не стала нечаканасцю - яго кандыдатуру падтрымалі і партыі кіруючай кааліцыі, і апазіцыйны блок (Хрысціянска-дэмакратычны і Хрысціянска-сацыяльны саюзы).
Невялікія партыі (Левыя, Вольныя выбаршчыкі, "Альтэрнатыва для Германіі") сваіх кандыдатаў вылучылі, але шанцы на іх абранне сур'ёзна не разглядаліся.
Штайнмаер з'яўляецца прэзідэнтам Германіі з 19 сакавіка 2017 года, на гэтай пасадзе ён змяніў Йоахіма Гаўка. Палітык нарадзіўся ў 1956-м у Дэтмольдзе, у Сацыял-дэмакратычнай партыі знаходзицца з 1975 года. У 1990-х ён працаваў з экс-канцлерам Герхардам Шродэрам - спачатку ў бюро, а затым у федэральных структурах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь