https://bel.sputnik.by/20220215/belarus-ne-vyadze-dzeynasts-yakaya-patrabue-prymyanennya-venskaga-dakumenta-1060372167.html
Беларусь не вядзе дзейнасці, якая патрабуе прымянення Венскага дакумента
Беларусь не вядзе дзейнасці, якая патрабуе прымянення Венскага дакумента
Sputnik Беларусь
Ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022" выклікалі занепакоенасць балтыйскіх рэспублік, якія запыталі правядзенне пасяджэння пад эгідай АБСЕ. 15.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-15T09:24+0300
2022-02-15T09:24+0300
2023-02-23T14:06+0300
"саюзная рашучасць-2022"
абсе
балтыя
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101586/41/1015864107_0:0:1600:901_1920x0_80_0_0_80ce68bc4fa343e8e23f29d09663b148.jpg
МІНСК, 15 лют - Sputnik. Беларусь зрабіла шэраг практычных крокаў па павышэнні празрыстасці і ўмацаванні даверу ў сувязі з сумесным беларуска-расійскім ваенным вучэннем, заявілі ў прэс-службе пасольства ў Аўстрыі.Напярэдадні стала вядома, што Літва, Латвія і Эстонія звярнуліся з запытам да Польшчы аб правядзенні паседжання АБСЕ з Беларуссю ў сувязі з незвычайнай вайсковай актыўнасцю.Беларускія дыпламаты канстатавалі, што гатовы да ўзаемапаважлівага дыялогу, але не падтрымліваюць увядзенне ў дзеянне механізма кансультацый і супрацоўніцтва па абмеркаванню незвычайнай ваеннай дзейнасці, прадугледжанага п. 2 арт. 16 раздзела III Венскага дакумента."Мы расчараваны тым, што нашы паважаныя літоўскія, латвійскія і эстонскія калегі выбралі гэты шлях дзеянняў, які нікуды нас не вядзе", - адзначылі ў прэс-службе дыпмісіі ў Вене.Пры гэтым у афіцыйным паведамленні гаворыцца, што беларускі бок не толькі правёў неабходныя брыфінгі, прысвечаныя манеўрам, з удзелам прадстаўнікоў Мінабароны і акрэдытаваных аташэ, але таксама адправіў неабходныя апавяшчэнні Літве."Беларусь не была абавязана рабіць гэтыя крокі, паколькі вучэнні былі ніжэй парога апавяшчэння ў адпаведнасці з Венскім дакументам. Цяжка сабе ўявіць такую празрыстасць адносна неаб'яўленай ваеннай дзейнасці з боку нашых партнёраў", - падкрэслілі ў пасольстве.Беларускі бок канстатаваў, што калегі з балтыйскіх рэспублік пайшлі на свядомую палітызацыю пытання, тым больш, што аб іх адказе стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі.Афіцыйны Мінск у адрозненне ад сваіх суседзяў не стаў задзейнічаць механізм, прадугледжаны Венскім дакументам, калі ў непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай мяжы Беларусі праходзілі ваенныя вучэнні "Union Resolve-2022", ініцыяваныя Літвой і Латвіяй. Тым больш, што гэтыя манеўры можна было тлумачыць як незвычайную ваенную актыўнасць."Аднак мы аддаем перавагу вырашаць такія пытанні непалітызавана, спакойна і прафесійна", - асабліва адзначылі ў беларускай дыпмісіі.Пасля чаго чарговы раз нагадалі, што ваенныя вучэнні з'яўляюцца адным з асноўных элементаў падрыхтоўкі войскаў любой суверэннай дзяржавы. Вялікая колькасць іх праводзіцца і ў непасрэднай блізкасці ад беларускіх граніц. Таму наўмыснае скажэнне сітуацыі можа прывесці да эскалацыі напружанасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
балтыя
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101586/41/1015864107_180:0:1600:1065_1920x0_80_0_0_9b17f8d030c3e48cd1fc92008ede0cb2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"саюзная рашучасць-2022", абсе, балтыя, беларусь
"саюзная рашучасць-2022", абсе, балтыя, беларусь
Беларусь не вядзе дзейнасці, якая патрабуе прымянення Венскага дакумента
09:24 15.02.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022" выклікалі занепакоенасць балтыйскіх рэспублік, якія запыталі правядзенне пасяджэння пад эгідай АБСЕ.
МІНСК, 15 лют - Sputnik. Беларусь зрабіла шэраг практычных крокаў па павышэнні празрыстасці і ўмацаванні даверу ў сувязі з сумесным беларуска-расійскім ваенным вучэннем, заявілі ў прэс-службе пасольства ў Аўстрыі.
Напярэдадні стала вядома, што Літва, Латвія і Эстонія звярнуліся з запытам да Польшчы аб правядзенні паседжання АБСЕ з Беларуссю ў сувязі з незвычайнай вайсковай актыўнасцю.
"Беларусь не вядзе якой-небудзь значнай ваеннай дзейнасці, якая патрабуе папярэдняга апавяшчэння, і не лічыць апраўданым прымяненне механізма Венскага дакумента", - гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі.
Беларускія дыпламаты канстатавалі, што гатовы да ўзаемапаважлівага дыялогу, але не падтрымліваюць увядзенне ў дзеянне механізма кансультацый і супрацоўніцтва па абмеркаванню незвычайнай ваеннай дзейнасці, прадугледжанага п. 2 арт. 16 раздзела III Венскага дакумента.
"Мы расчараваны тым, што нашы паважаныя літоўскія, латвійскія і эстонскія калегі выбралі гэты шлях дзеянняў, які нікуды нас не вядзе", - адзначылі ў прэс-службе дыпмісіі ў Вене.
Пры гэтым у афіцыйным паведамленні гаворыцца, што беларускі бок не толькі правёў неабходныя брыфінгі, прысвечаныя манеўрам, з удзелам прадстаўнікоў Мінабароны і акрэдытаваных аташэ, але таксама адправіў неабходныя апавяшчэнні Літве.
"Беларусь не была абавязана рабіць гэтыя крокі, паколькі вучэнні былі ніжэй парога апавяшчэння ў адпаведнасці з Венскім дакументам. Цяжка сабе ўявіць такую празрыстасць адносна неаб'яўленай ваеннай дзейнасці з боку нашых партнёраў", - падкрэслілі ў пасольстве.
Беларускі бок канстатаваў, што калегі з балтыйскіх рэспублік пайшлі на свядомую палітызацыю пытання, тым больш, што аб іх адказе стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі.
Афіцыйны Мінск у адрозненне ад сваіх суседзяў не стаў задзейнічаць механізм, прадугледжаны Венскім дакументам, калі ў непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай мяжы Беларусі праходзілі ваенныя вучэнні "Union Resolve-2022", ініцыяваныя Літвой і Латвіяй. Тым больш, што гэтыя манеўры можна было тлумачыць як незвычайную ваенную актыўнасць.
"Аднак мы аддаем перавагу вырашаць такія пытанні непалітызавана, спакойна і прафесійна", - асабліва адзначылі ў беларускай дыпмісіі.
Пасля чаго чарговы раз нагадалі, што ваенныя вучэнні з'яўляюцца адным з асноўных элементаў падрыхтоўкі войскаў любой суверэннай дзяржавы. Вялікая колькасць іх праводзіцца і ў непасрэднай блізкасці ад беларускіх граніц. Таму наўмыснае скажэнне сітуацыі можа прывесці да эскалацыі напружанасці.
"У сувязі з гэтым яшчэ раз заклікаем нашых калегаў устрымацца ад нагнятання сітуацыі вакол беларуска-расійскіх вучэнняў", - падкрэслілі беларускія дыпламаты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь