https://bel.sputnik.by/20220216/ukranskaya-chygunka-spynla-tranzt-belaruskkh-kalynykh-udabrennya-1060418078.html
Украінская чыгунка спыніла транзіт беларускіх калійных удабрэнняў
Украінская чыгунка спыніла транзіт беларускіх калійных удабрэнняў
Sputnik Беларусь
Пасля забароны Літвы на перавозку мінеральнага грузу Беларусь разглядала магчымасць паставак цераз Украіну. 16.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-16T09:52+0300
2022-02-16T09:52+0300
2022-02-16T09:52+0300
чыгунка
транзіт
калійныя ўдабрэнні
украінская чыгунка
у свеце
беларусь
санкцыі
эканоміка
літва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/12/1046949069_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_32de39c8b1e25e343683a29a63b935cd.jpg
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Украінская чыгунка ("Укрзализныця") прыпыніла транзіт беларускіх мінеральных удабрэнняў, дадзеная інфармацыя з’явілася на сайце ведамства ў сераду раніцай.Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю аб тым, што Кіеў адмовіўся закупляць беларускія калійныя ўдабрэнні і папрасіў у ЗША іх замяніць.Па дадзеных "Укрзализныци", часовае эмбарга на транзіт беларускіх мінеральных удабрэнняў Украіна ўвяла з 16 лютага 2022 года.Удабрэнні павінны былі пайсці па ўкраінскіх чыгунках у шэраг краін Еўропы – Славакію, Венгрыю, Аўстрыю, Польшчу, Чэхію, Румынію, а таксама краіны СНД і Балтыі.Украінскі бок удакладніў, што размова ідзе аб грузе, які пастаўляе "Беларуськалій" і "Беларуская калійная кампанія".Перавозка ўдабрэнняўУрад Літвы прыняў рашэнне з 1 лютага скасаваць дамову з Мінскам аб транзіце беларускіх удабрэнняў. Вільнюс спаслаўся на ўведзеныя 8 снежня ЗША санкцыі супраць ААТ "Беларуськалій".Яшчэ ў снежні Літва заявіла, што выкананне кантракта на транзіт беларускіх калійных удабрэнняў пагражае яе нацыянальнай бяспецы.Дагавор з Вільнюсам быў падпісаны ў 2018 годзе і прадугледжваў чыгуначны транзіт праз Літву і пагрузку ў Клайпедскім порце 11 млн тон беларускіх удабрэнняў у год.Беларусь у сваю чаргу ўвяла меры ў адказ у дачыненні да Вільнюса і забараніла транзіт літоўскіх нафтапрадуктаў і ўдабрэнняў чыгуначным транспартам па сваёй тэрыторыі.Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на фоне забароны Літвой транзіту беларускіх калійных удабрэнняў у свае парты Мінск разглядаў магчымасць паставак праз Украіну, аднак зараз гэтае пытанне будзе вырашацца з Расіяй.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220214/zsha-ne-dapamagl-ukrane-paslya-admovy-ad-belaruskkh-udabrennya---lukashenka-1060354240.html
беларусь
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/12/1046949069_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_7427ff1957599e43018fe5ded35b5420.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
чыгунка, транзіт, калійныя ўдабрэнні, украінская чыгунка, у свеце, беларусь, санкцыі, эканоміка, літва
чыгунка, транзіт, калійныя ўдабрэнні, украінская чыгунка, у свеце, беларусь, санкцыі, эканоміка, літва
Украінская чыгунка спыніла транзіт беларускіх калійных удабрэнняў
Пасля забароны Літвы на перавозку мінеральнага грузу Беларусь разглядала магчымасць паставак цераз Украіну.
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Украінская чыгунка ("Укрзализныця") прыпыніла транзіт беларускіх мінеральных удабрэнняў, дадзеная інфармацыя з’явілася на сайце ведамства ў сераду раніцай.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю аб тым, што Кіеў адмовіўся закупляць беларускія калійныя ўдабрэнні і папрасіў у ЗША іх замяніць.
Па дадзеных "Укрзализныци", часовае эмбарга на транзіт беларускіх мінеральных удабрэнняў Украіна ўвяла з 16 лютага 2022 года.
Удабрэнні павінны былі пайсці па ўкраінскіх чыгунках у шэраг краін Еўропы – Славакію, Венгрыю, Аўстрыю, Польшчу, Чэхію, Румынію, а таксама краіны СНД і Балтыі.
Украінскі бок удакладніў, што размова ідзе аб грузе, які пастаўляе "Беларуськалій" і "Беларуская калійная кампанія".
Урад Літвы прыняў рашэнне з 1 лютага скасаваць дамову з Мінскам аб транзіце беларускіх удабрэнняў. Вільнюс спаслаўся на ўведзеныя 8 снежня ЗША санкцыі супраць ААТ "Беларуськалій".
Яшчэ ў снежні Літва заявіла, што выкананне кантракта на транзіт беларускіх калійных удабрэнняў пагражае яе нацыянальнай бяспецы.
Дагавор з Вільнюсам быў падпісаны ў 2018 годзе і прадугледжваў чыгуначны транзіт праз Літву і пагрузку ў Клайпедскім порце 11 млн тон беларускіх удабрэнняў у год.
Беларусь у сваю чаргу ўвяла меры ў адказ у дачыненні да Вільнюса і забараніла транзіт літоўскіх нафтапрадуктаў і ўдабрэнняў чыгуначным транспартам па сваёй тэрыторыі.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на фоне забароны Літвой транзіту беларускіх калійных удабрэнняў у свае парты Мінск разглядаў магчымасць паставак праз Украіну, аднак зараз гэтае пытанне будзе вырашацца з Расіяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Дастаць суседа:
колькі страцяць Беларусь і Літва ў "калійнай вайне"
Набыла моц забарона на транзіт па чыгунцы нафтапрадуктаў і ўдабрэнняў з Літвы
Эстонія спыніла транзіт нафтапрадуктаў з Беларусі