https://bel.sputnik.by/20220216/znshchalnk-us-ras-perakhapl-samalt-parushalnk-myazhy--belarus-1060419435.html
Знішчальнікі УС Расіі перахапілі "самалёт-парушальнік" мяжы ў Беларусі
Знішчальнікі УС Расіі перахапілі "самалёт-парушальнік" мяжы ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Паводле задумы вучэнняў, паветранае судна ўмоўнага саперніка парушыла дзяржмяжу Саюзнай дзяржавы. 16.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-16T11:12+0300
2022-02-16T11:12+0300
2022-02-16T11:12+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
знішчальнік
су-30см
узброеныя сілы
расія
беларусь
мяжа
саюзная дзяржава
"саюзная рашучасць-2022"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060110605_0:110:3249:1938_1920x0_80_0_0_acb0f52c18753174180e043730770b58.jpg
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Ваенныя знішчальнікі Су-35 на вучэннях у Беларусі перахапілі самалёт умоўнага саперніка, паведамілі ў расійскім абаронным ведамстве.Ролю "праціўніка" выконвалі беларускія ваенныя лётчыкі, якія, па задуме вучэнняў, уварваліся ў беларускую паветраную прастору на Су-30СМ. Расійскія лётчыкі прымусілі сесці самалёт-парушальнік на ваенным аэрадроме пад Баранавічамі.Як расказалі ў ведамстве, па задуме вучэння расійскія ваенныя "сушкі" былі падняты па трывозе і пачалі праследаванне ў небе "самалёта-парушальніка".Пасля таго, як экіпаж "парушальнік" не выканаў патрабаванні, расійскі самалёт здзейсніў шэраг манеўраў, якія ўскладнілі далейшы палёт умоўнага саперніка."У выніку самалёт-парушальнік выканаў пасадку на аэрадроме Баранавічы, дзе самалёт быў заблакіраваны, а яго экіпаж – затрыманы падраздзяленнем ваеннай паліцыі", - расказалі ў міністэрстве.Ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022"Буйныя беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022" пачаліся 10 лютага і завершацца 20 лютага. У Маскве і Мінску на заклапочанасць Захаду з гэтай нагоды ўжо неаднаразова заяўлялі, што расійскія вайскоўцы пасля вучэнняў вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі.Як раней паведамлялася, на вучэнні ў Беларусь прыбыў шэраг часцей і падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі са штатным узбраеннем.На беларускія ваенныя палігоны для ўдзелу ў манеўрах з Расіі, у прыватнасці, была перабазіравана сістэма СПА далёкага дзеяння С-400, дывізіён комплексаў СПА малой далёкасці "Панцирь-С", шматмэтавыя знішчальнікі чацвёртага пакалення Су-35 і штурмавыя самалёты Су-25СМ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220215/kropka--razmove-z-voragam-yak-vyglyadae-padrykhtoka-raketnaga-pusku--vdea-1060391377.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060110605_260:0:2989:2047_1920x0_80_0_0_77af78a9b847c58a209125262a102f66.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
знішчальнік, су-30см, узброеныя сілы, расія, беларусь, мяжа, саюзная дзяржава, "саюзная рашучасць-2022"
знішчальнік, су-30см, узброеныя сілы, расія, беларусь, мяжа, саюзная дзяржава, "саюзная рашучасць-2022"
Знішчальнікі УС Расіі перахапілі "самалёт-парушальнік" мяжы ў Беларусі
Паводле задумы вучэнняў, паветранае судна ўмоўнага саперніка парушыла дзяржмяжу Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Ваенныя знішчальнікі Су-35 на вучэннях у Беларусі перахапілі самалёт умоўнага саперніка, паведамілі ў расійскім абаронным ведамстве.
Ролю "праціўніка" выконвалі беларускія ваенныя лётчыкі, якія, па задуме вучэнняў, уварваліся ў беларускую паветраную прастору на Су-30СМ. Расійскія лётчыкі прымусілі сесці самалёт-парушальнік на ваенным аэрадроме пад Баранавічамі.
"У рамках сумесных вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022" экіпажы знішчальнікаў Су-35 Усходняй ваеннай акругі з аэрадрома ў Брэсцкай вобласці адпрацавалі перахоп самалёта, які ўмоўна парушыў паветраную прастору Саюзнай дзяржавы", - паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Як расказалі ў ведамстве, па задуме вучэння расійскія ваенныя "сушкі" былі падняты па трывозе і пачалі праследаванне ў небе "самалёта-парушальніка".
Пасля таго, як экіпаж "парушальнік" не выканаў патрабаванні, расійскі самалёт здзейсніў шэраг манеўраў, якія ўскладнілі далейшы палёт умоўнага саперніка.
"У выніку самалёт-парушальнік выканаў пасадку на аэрадроме Баранавічы, дзе самалёт быў заблакіраваны, а яго экіпаж – затрыманы падраздзяленнем ваеннай паліцыі", - расказалі ў міністэрстве.
Ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022"
Буйныя беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022" пачаліся 10 лютага і завершацца 20 лютага. У Маскве і Мінску на заклапочанасць Захаду з гэтай нагоды ўжо неаднаразова заяўлялі, што расійскія вайскоўцы пасля вучэнняў вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі.
Як раней паведамлялася, на вучэнні ў Беларусь прыбыў шэраг часцей і падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі са штатным узбраеннем.
На беларускія ваенныя палігоны для ўдзелу ў манеўрах з Расіі, у прыватнасці, была перабазіравана сістэма СПА далёкага дзеяння С-400, дывізіён комплексаў СПА малой далёкасці "Панцирь-С", шматмэтавыя знішчальнікі чацвёртага пакалення Су-35 і штурмавыя самалёты Су-25СМ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Частка вучэнняў расійскай арміі
завершыцца ў бліжэйшы час - Шайгу
Мінабароны
ацаніла ўзаемадзеянне ваенных Беларусі і Расіі на вучэннях