https://bel.sputnik.by/20220217/studzensk-ragan-patorytstsa-snoptyk-papyaredzl-ab-motsnym-vetry-1060457517.html
Студзеньскі ўраган паўторыцца? Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным ветры
Студзеньскі ўраган паўторыцца? Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным ветры
Sputnik Беларусь
Беларусь пацярпела ад ураганнага ветру ў сярэдзіне студзеня: многія населеныя пункты засталіся без электразабеспячэння, былі пашкоджаны жылыя дамы і... 17.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-17T09:23+0300
2022-02-17T09:23+0300
2022-02-17T09:23+0300
надвор'е
вецер
аранжавы ўзровень небяспекі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0e/1059497587_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_7aa85b4726755bfb6ccc809f62c26d99.jpg
МІНСК, 17 лют – Sputnik. У чацвер у Беларусь прыйдзе моцны вецер, які да выхадных толькі ўзмоцніцца, папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.Сіноптыкі паведамілі аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве 17 лютага. Чакаецца аранжавы ўзровень небяспекі: на большай частцы тэрыторыі краіны ўзмоцніцца паўднёвы, паўднёва-заходні вецер. Парывы складуць 15-20 м/с, днём месцамі - 21-24 м/с. Будзе воблачна, у многіх раёнах пройдуць дажджы. Тэмпература паветра чакаецца ноччу ад -2°С па ўсходзе да +5°С па захадзе краіны, днём слупок тэрмометра паднімецца да +3..+8°С, па захадзе - да +10°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.У Белгідрамеце растлумачылі, што ў чацвер надвор'е ў Беларусі вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з поўдня Швецыі на краіны Балтыі.У пятніцу, 18 лютага, таксама чакаюцца ападкі - мокры снег і дождж. Вецер заходняй чвэрці парывісты, месцамі моцны парывісты. Слупок тэрмометра будзе вагацца ад -2..+4°С уначы да 0..+7°С удзень.Да суботы, 19 лютага, паводле прагнозу сіноптыкаў, вецер узмоцніцца: ноччу парывамі да 15-20 м/с, раніцай і днём - да 17-24 м/с, у паўднёва-заходніх раёнах месцамі да 25-28 м/с. Беларусь будзе ў зоне дзеяння актыўнага паўночнаатлантычнага цыклону, чакаюцца мокры снег і дождж. Уначы тэмпература складзе -4..+3°С, днём паднімецца да +1..+8°С.У найбліжэйшыя тры дні ў краіне на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, месцамі галалёд.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0e/1059497587_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_bee98fc7fb84fca722dce85228175757.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, вецер, аранжавы ўзровень небяспекі
надвор'е, вецер, аранжавы ўзровень небяспекі
Студзеньскі ўраган паўторыцца? Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным ветры
Беларусь пацярпела ад ураганнага ветру ў сярэдзіне студзеня: многія населеныя пункты засталіся без электразабеспячэння, былі пашкоджаны жылыя дамы і аўтамабілі, падалі дрэвы, у некаторых гарадах людзей літаральна збівала ветрам з ног.
МІНСК, 17 лют – Sputnik. У чацвер у Беларусь прыйдзе моцны вецер, які да выхадных толькі ўзмоцніцца, папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сіноптыкі паведамілі аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве 17 лютага. Чакаецца аранжавы ўзровень небяспекі: на большай частцы тэрыторыі краіны ўзмоцніцца паўднёвы, паўднёва-заходні вецер. Парывы складуць 15-20 м/с, днём месцамі - 21-24 м/с. Будзе воблачна, у многіх раёнах пройдуць дажджы. Тэмпература паветра чакаецца ноччу ад -2°С па ўсходзе да +5°С па захадзе краіны, днём слупок тэрмометра паднімецца да +3..+8°С, па захадзе - да +10°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.У Белгідрамеце растлумачылі, што ў чацвер надвор'е ў Беларусі вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з поўдня Швецыі на краіны Балтыі.
У пятніцу, 18 лютага, таксама чакаюцца ападкі - мокры снег і дождж. Вецер заходняй чвэрці парывісты, месцамі моцны парывісты. Слупок тэрмометра будзе вагацца ад -2..+4°С уначы да 0..+7°С удзень.
Да суботы, 19 лютага, паводле прагнозу сіноптыкаў, вецер узмоцніцца: ноччу парывамі да 15-20 м/с, раніцай і днём - да 17-24 м/с, у паўднёва-заходніх раёнах месцамі да 25-28 м/с.
Беларусь будзе ў зоне дзеяння актыўнага паўночнаатлантычнага цыклону, чакаюцца мокры снег і дождж. Уначы тэмпература складзе -4..+3°С, днём паднімецца да +1..+8°С.
У найбліжэйшыя тры дні ў краіне на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, месцамі галалёд.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь