Узнагароджанню быць? У расіянак два першыя месцы на Алімпіядзе

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанк Ганна Шчарбакова
 Ганна Шчарбакова - Sputnik Беларусь, 1920, 17.02.2022
Падпісацца
Трэцяе месца заняла прадстаўніца Японіі Каоры Сакамота.
МІНСК, 17 лют - Sputnik. Спаборніцтвы па жаночым фігурным катанні ў жанчын прайшлі ў чацвер на Алімпійскіх гульнях.
Расія выйграла "золата" і "серабро" ў жаночым адзіночным фігурным катанні на Алімпіядзе-2022 у Пекіне.
Па выніках кароткай і адвольнай праграм чэмпіёнкай Гульняў стала Ганна Шчарбакова, другое месца заняла сяброўка па камандзе Аляксандра Трусава. Замкнула тройку прадстаўніца Японіі Каоры Сакамото
Лідэр па выніках першага спаборніцкага дня - Каміла Валіева - у выніку толькі чацвёртая.
Характэрна, што Трусава заваявала "серабро", хаця стала першай фігурысткай, якая выканала пяць чацвярных скачкоў у адвольнай праграме.
Што тычыцца Валіевай, да якой была прыкавана ўвага з-за допінгавага скандалу, на фоне ціску яна выступіла няўдала, дапусціўшы некалькі памылак і ўпаўшы пасля выканання акселя. Каміла раней выйграла кароткую праграму. За ёй ішлі Ганна Шчарбакова і Каоры Сакамота, Трусава была чацвёртай.
Беларуская фігурыстка расійскага паходжання Вікторыя Сафронава заняла 13-е месца.

Допінг Валіевай

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт заяўляў, што адменіць цырымонію ўзнагароджання ў жаночым адзіночным катанні, калі Каміла Валіева зойме прызавое месца.
У допінг-пробе фігурысткі знайшлі нязначную колькасць забароненага рэчыва - трыметазідзіну. Але спартыўны арбітраж вырашыў дапусціць яе да спаборніцтваў.
Паводле інфармацыі СМІ, гэта абгрунтавалі працэдурнымі парушэннямі, экстраардынарнымі абставінамі - юнацкасцю Камілы (ёй 15 гадоў) і статусам спаборніцтваў.
Узрост, па сутнасці, адыграў вырашальную ролю, паколькі ў антыдопінгавых правілах не ўрэгулявана пытанне аб накладанні часовага адхілення на абароненых асоб, да якіх адносіцца юная расійская фігурыстка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Геніяльная фігурыстка": алімпійскія чэмпіёны розных краін падтрымалі Валіеву - відэа
Насуперак усяму: Каміла Валіева лідзіруе пасля кароткай праграмы
Валіева пракаменціравала допінг-скандал на Алімпіядзе
Стужка навiн
0