https://bel.sputnik.by/20220218/abnolenaya-vaennaya-daktryna-adkazvae-snnyashnm-vyklkam--mezentsa-1060518790.html
Абноўленая Ваенная дактрына адказвае сённяшнім выклікам – Мезенцаў
Абноўленая Ваенная дактрына адказвае сённяшнім выклікам – Мезенцаў
Sputnik Беларусь
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы мяркуе, што прыняцце новага дакумента ў абароннай сферы апраўдана ў сітуацыі з абвастрэннем ваенна-палітычнага становішча. 18.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-18T17:08+0300
2022-02-18T17:08+0300
2022-02-18T17:08+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
дзмітрый мезенцаў
саюзная дзяржава
дзяржсакратар
дакумент
ваенная дактрына
"саюзная рашучасць-2022"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103088/84/1030888451_0:0:3107:1748_1920x0_80_0_0_6550626a60984ed2efaf14daf99439ea.jpg
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Абноўленая Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адпавядае рэаліям сённяшняга дня, заявіў дзяржсакратар СД Дзмітрый Мезенцаў, адказваючы на пытанні журналістаў у Мінску.Паводле яго слоў, ва ўсходнім рэгіёне Еўропы зараз абвострана ваенна-палітычная абстаноўка.Ён падкрэсліў, што вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022", якія завершацца найбліжэйшымі днямі, паказваюць абгрунтаванасць прыняцця абноўленай ваеннай дактрыны."Тыя заявы, якія робяць прэзідэнты Расіі і Беларусі, адносна, па сутнасці, умацавання ўзаемадзеяння ўзброеных сіл, пацвярджэння эфектыўнасці адзінай сістэмы СПА, гатоўнасці ваеннаслужачых узброеных сіл Беларусі да атрымання новых ведаў і ўзаемадзеяння з расіянамі, гэта і ёсць крок у адказ адзінай абароннай палітыкі Саюзнай дзяржавы", - удакладніў дзяржсакратар СД.Саюзныя праграмы і Ваенная дактрынаПрэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы, у ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое прайшло 4 лістапада 2021 года ў анлайн-фармаце.Кіраўнікі дзяржаў у ходзе пасяджэння таксама зацвердзілі новую Ваенную дактрыну, канцэпцыю міграцыйнай палітыкі СД і шэраг іншых пытанняў.Як пасля растлумачылі ў генштабе ўзброеных сіл Беларусі, Ваенная дактрына СД не прадугледжвае нападу на іншыя краіны.Дакумент патрэбны для абароны народаў сваіх краін, а не для заваёў чужых тэрыторый, удакладнілі ў беларускім абаронным ведамстве.Раней улады Беларусі неаднаразова выказвалі занепакоенасць у сувязі з актывізацыяй блока НАТА ля заходніх межаў краіны, ростам яго групоўкі і колькасці вучэнняў, што запатрабавала абнаўленняў палажэнняў Ваеннай дактрыны СД.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103088/84/1030888451_174:0:2905:2048_1920x0_80_0_0_02cfc9bde619e66db727fdfea6286ddd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый мезенцаў, саюзная дзяржава, дзяржсакратар, дакумент, ваенная дактрына, "саюзная рашучасць-2022"
дзмітрый мезенцаў, саюзная дзяржава, дзяржсакратар, дакумент, ваенная дактрына, "саюзная рашучасць-2022"
Абноўленая Ваенная дактрына адказвае сённяшнім выклікам – Мезенцаў
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы мяркуе, што прыняцце новага дакумента ў абароннай сферы апраўдана ў сітуацыі з абвастрэннем ваенна-палітычнага становішча.
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Абноўленая Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адпавядае рэаліям сённяшняга дня, заявіў дзяржсакратар СД Дзмітрый Мезенцаў, адказваючы на пытанні журналістаў у Мінску.
Паводле яго слоў, ва ўсходнім рэгіёне Еўропы зараз абвострана ваенна-палітычная абстаноўка.
"Рашэнне сумеснай калегіі, якую правёў міністр абароны Расіі, а таксама заявы міністра абароны Беларусі аб'ядноўваюць і робяць адзінай пазіцыю абаронных ведамстваў дзвюх краін. З улікам ускладнення ваенна-палітычнай абстаноўкі ва Усходняй Еўропе, з улікам таго ціску, які несправядліва аказваюцца на нас", - адзначыў Мезенцаў.
Ён падкрэсліў, што вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022", якія завершацца найбліжэйшымі днямі, паказваюць абгрунтаванасць прыняцця абноўленай ваеннай дактрыны.
"Тыя заявы, якія робяць прэзідэнты Расіі і Беларусі, адносна, па сутнасці, умацавання ўзаемадзеяння ўзброеных сіл, пацвярджэння эфектыўнасці адзінай сістэмы СПА, гатоўнасці ваеннаслужачых узброеных сіл Беларусі да атрымання новых ведаў і ўзаемадзеяння з расіянамі, гэта і ёсць крок у адказ адзінай абароннай палітыкі Саюзнай дзяржавы", - удакладніў дзяржсакратар СД.
Саюзныя праграмы і Ваенная дактрына
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы, у ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое прайшло 4 лістапада 2021 года ў анлайн-фармаце.
Кіраўнікі дзяржаў у ходзе пасяджэння таксама зацвердзілі новую Ваенную дактрыну, канцэпцыю міграцыйнай палітыкі СД і шэраг іншых пытанняў.
Як пасля растлумачылі ў генштабе ўзброеных сіл Беларусі, Ваенная дактрына СД не прадугледжвае нападу на іншыя краіны.
Дакумент патрэбны для абароны народаў сваіх краін, а не для заваёў чужых тэрыторый, удакладнілі ў беларускім абаронным ведамстве.
Раней улады Беларусі неаднаразова выказвалі занепакоенасць у сувязі з актывізацыяй блока НАТА ля заходніх межаў краіны, ростам яго групоўкі і колькасці вучэнняў, што запатрабавала абнаўленняў палажэнняў Ваеннай дактрыны СД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пасол Расіі ў Беларусі расказаў аб прыярытэтах сваёй працы
Саюзная дзяржава будзе купіраваць пагрозы, звязаныя з НАТА