https://bel.sputnik.by/20220218/belarus-pabudue--gatchyne-zavod-pa-vytvorchasts-tekhnk-1060488550.html
Беларусь пабудуе ў Гатчыне завод па вытворчасці тэхнікі
Беларусь пабудуе ў Гатчыне завод па вытворчасці тэхнікі
Sputnik Беларусь
Інвестыцыйны праект па выпуску камунальнай і сельскагаспадарчай тэхнікі ў Расіі рэалізуе беларускі бізнес. 18.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-18T09:20+0300
2022-02-18T09:20+0300
2023-02-23T14:06+0300
завод
вытворчасць
тэхніка
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046116582_263:37:3000:1577_1920x0_80_0_0_946360f1351df79495233bcf61c39922.jpg
МІНСК, 17 лют - Sputnik. Ленінградская вобласць займае восьмае месца сярод рэгіёнаў Расіі па тавараабароце з Беларуссю, сказаў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, у сферы паставак беларускай тэхнікі з Ленінградскай вобласцю ўдалося выйсці на новы этап супрацоўніцтва.Пры гэтым ён удакладніў, што праект уключае ў сябе акрамя завода будаўніцтва і сэрвіснага цэнтра па абслугоўванні тэхнікі."Гэта сведчыць аб стратэгічным бачанні гэтага рынку менеджментам прадпрыемства", – лічыць Мікалай Снапкоў.На яго думку, менавіта ўзаемныя інвестыцыі з'яўляюцца цэментам для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пры гэтым візітнай карткай двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляюцца ўзведзеныя ў многіх расійскіх рэгіёнах жылыя дамы і школы, бальніцы.У Ленінградскай вобласці рэалізуецца пілотны праект па будаўніцтве беларускімі падрадчыкамі школы на 825 месц.Мікалай Снапкоў прапанаваў калегам з Ленінградскай вобласці рэалізоўваць скразныя інтэграцыйныя праекты па развіццю інфраструктуры з узаемным інвеставаннем, таму што яна будзе ўключана ў Вялікі шаўковы шлях.Пры гэтым прыкладам паспяховага ўкаранення беларускіх інавацыйных тэхналогій першы віцэ-прэм'ер назваў будаўніцтва ў рэгіёне станцый абезжалезвання вады.Таксама Мікалай Снапкоў прапанаваў правесці наступнае пасяджэнне сумеснай камісіі па развіццю супрацоўніцтва на палях выставы "Белагра", якая сёлета пройдзе ў "Вялікім камені"."Таму што аграрная галіна займае ў эканоміцы і Беларусі, і Ленінградскай вобласці немаленькае месца", - канстатаваў беларускі чыноўнік."Я хацеў бы давесці да лагічнага завяршэння тэму прасоўвання беларускіх кармоў і прэміксаў на рынак Ленінградскай вобласці", – прапанаваў першы віцэ-прэм'ер.У сваю чаргу намеснік старшыні ўрада Ленінградскай вобласці па аграпрамысловым і рыбагаспадарчым комплексе Алег Малашчанка расказаў, што дэлегацыя наведала Беларускую біятэхналагічную карпарацыю.Паводле яго слоў, цяпер адносіны расійскага рэгіёну з Беларуссю мяняюцца карэнным чынам, таму што ўдалося перайсці ад звычайнага тавараабароту да больш глыбокай інтэграцыі."Калі мы наведвалі БНБК, то абмяркоўвалі аб'ём вытворчасці. Сёння Ленінградская вобласць спажывае каля 1,5 млн тон камбікорму і 2 млн тон збожжа", – удакладніў расийскі чыноўнік.Пасля чаго Алег Малашчанка дадаў, што ўжо ў бягучым годзе гэты аб'ём будзе перавышаны, таму што ўводзяцца новыя аб'екты ў сферы птушкагадоўлі. Ён прапанаваў беларускаму боку абмеркаваць сумесныя рашэнні па зніжэнню залежнасці ад імпарту ў гэтай галіне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046116582_94:0:2761:2000_1920x0_80_0_0_0a8dabd55d527c4fe7d8b0b4bd207e95.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
завод, вытворчасць, тэхніка, расія, беларусь
завод, вытворчасць, тэхніка, расія, беларусь
Беларусь пабудуе ў Гатчыне завод па вытворчасці тэхнікі
09:20 18.02.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Інвестыцыйны праект па выпуску камунальнай і сельскагаспадарчай тэхнікі ў Расіі рэалізуе беларускі бізнес.
МІНСК, 17 лют - Sputnik. Ленінградская вобласць займае восьмае месца сярод рэгіёнаў Расіі па тавараабароце з Беларуссю, сказаў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у сферы паставак беларускай тэхнікі з Ленінградскай вобласцю ўдалося выйсці на новы этап супрацоўніцтва.
"Рэалізуецца інвестыцыйны праект ААТ "Амкадор" у Гатчынскім раёне завода па вытворчасці сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі", - расказаў першы віцэ-прэм'ер.
Пры гэтым ён удакладніў, што праект уключае ў сябе акрамя завода будаўніцтва і сэрвіснага цэнтра па абслугоўванні тэхнікі.
"Гэта сведчыць аб стратэгічным бачанні гэтага рынку менеджментам прадпрыемства", – лічыць Мікалай Снапкоў.
На яго думку, менавіта ўзаемныя інвестыцыі з'яўляюцца цэментам для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пры гэтым візітнай карткай двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляюцца ўзведзеныя ў многіх расійскіх рэгіёнах жылыя дамы і школы, бальніцы.
У Ленінградскай вобласці рэалізуецца пілотны праект па будаўніцтве беларускімі падрадчыкамі школы на 825 месц.
Мікалай Снапкоў прапанаваў калегам з Ленінградскай вобласці рэалізоўваць скразныя інтэграцыйныя праекты па развіццю інфраструктуры з узаемным інвеставаннем, таму што яна будзе ўключана ў Вялікі шаўковы шлях.
"Узорным праектам з'яўляецца вытворчасць ліфтаў на аснове абсталявання "Магілёўліфтмаша". Правільны і бізнес-арыентаваны падыход, які стаў узаемавыгадным", - адзначыў ён.
Пры гэтым прыкладам паспяховага ўкаранення беларускіх інавацыйных тэхналогій першы віцэ-прэм'ер назваў будаўніцтва ў рэгіёне станцый абезжалезвання вады.
Таксама Мікалай Снапкоў прапанаваў правесці наступнае пасяджэнне сумеснай камісіі па развіццю супрацоўніцтва на палях выставы "Белагра", якая сёлета пройдзе ў "Вялікім камені".
"Таму што аграрная галіна займае ў эканоміцы і Беларусі, і Ленінградскай вобласці немаленькае месца", - канстатаваў беларускі чыноўнік.
"Я хацеў бы давесці да лагічнага завяршэння тэму прасоўвання беларускіх кармоў і прэміксаў на рынак Ленінградскай вобласці", – прапанаваў першы віцэ-прэм'ер.
У сваю чаргу намеснік старшыні ўрада Ленінградскай вобласці па аграпрамысловым і рыбагаспадарчым комплексе Алег Малашчанка расказаў, што дэлегацыя наведала Беларускую біятэхналагічную карпарацыю.
Паводле яго слоў, цяпер адносіны расійскага рэгіёну з Беларуссю мяняюцца карэнным чынам, таму што ўдалося перайсці ад звычайнага тавараабароту да больш глыбокай інтэграцыі.
"Калі мы наведвалі БНБК, то абмяркоўвалі аб'ём вытворчасці. Сёння Ленінградская вобласць спажывае каля 1,5 млн тон камбікорму і 2 млн тон збожжа", – удакладніў расийскі чыноўнік.
Пасля чаго Алег Малашчанка дадаў, што ўжо ў бягучым годзе гэты аб'ём будзе перавышаны, таму што ўводзяцца новыя аб'екты ў сферы птушкагадоўлі. Ён прапанаваў беларускаму боку абмеркаваць сумесныя рашэнні па зніжэнню залежнасці ад імпарту ў гэтай галіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь