Беларускія біятланісткі засталіся без узнагарод на Алімпіядзе

© REUTERS / KIM HONG-JIДынара Алімбекава
Дынара Алімбекава - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2022
Падпісацца
У кластары Чханцзякоў адбылася заключная жаночая гонка, у якой беларускія спартсменкі маглі разлічваць на подыум.
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Беларускія спартсменкі не змаглі падняцца на п'едэстал гонару ў апошні для іх дзень спаборніцтваў па біятлоне, паведамляе Sputnik.
У гонцы з масавым стартам удзельнічала трыццаць наймацнейшых біятланістак, сярод іх дзве беларускі: Дынара Алімбекава і Ганна Сола. Дзяўчыны прабеглі 12,5 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі. За кожны промах - штрафны круг у 150 метраў.
З васьмю промахамі Сола фінішавала 10-й (+1:39.2). Алімбекава заняла 12-е месца (+2:01.2; шэсць промахаў).
Залатую ўзнагароду заваявала францужанка Жусцін Брэйза-Бушэ. Яе час 40:18.0 з чатырма промахамі. Цірыл Экхаф з Нарвегіі паказала другі вынік (15.3; 4). Яе суайчынніца Мартэ Олсбю Ройселанд здабыла бронзу (+34.9; 4).
Жаночы мас-старт павінен быў адбыцца ў суботу, аднак арганізатары перанеслі гонку з-за прагназуемага пагаршэння надвор'я. Тым не менш і сёння ў кластары Чханцзякоў было не вельмі камфортна: -13°С, вецер парывісты, сілай да 7 м/с.

Дзве ўзнагароды Беларусі

На сёлетняй Алімпіядзе ў скарбонцы беларускай каманды пакуль дзве ўзнагароды - абедзве сярэбраныя. Адну з іх здабыў біятланіст Антон Смольскі ў індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў. Другая на рахунку фрыстайлісткі Ганны Гуськовай.
У заяўцы беларускай зборнай 29 алімпійцаў. Яны выступаюць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Значна горш, чым у мінулы раз: беларускія біятланісткі 13-я ў эстафеце
Крыху не хапіла: біятланістка Ганна Сола спынілася за крок ад медаля
Дынара Алімбекава не трапіла на кветкавую цырымонію Алімпіяды
Стужка навiн
0