https://bel.sputnik.by/20220218/chyrvony-zroven-u-belarus-pragnazuetstsa-motsny-vetser--mokry-sneg-1060523638.html
Чырвоны ўзровень: у Беларусі прагназуецца моцны вецер і мокры снег
Чырвоны ўзровень: у Беларусі прагназуецца моцны вецер і мокры снег
Sputnik Беларусь
У панядзелак надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць франтальная сістэма ад чарговага цыклону, які перамяшчаецца з тэрыторыі Швецыі на акваторыю. 18.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-18T17:34+0300
2022-02-18T17:34+0300
2022-02-18T17:36+0300
надвор'е
аранжавы ўзровень небяспекі
вецер
мокры снег
прырода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0e/1059497590_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_57947b67c8dc9fb5e024b613ff5749c0.jpg
МІНСК, 18 лют - Sputnik. Сіноптыкі папярэдзілі аб складаных умовах надвор'я ў бліжэйшую суботу, моцныя парывы ветру будуць суправаджацца ападкамі, паведамілі ў Белгідрамеце."У суботу 19 лютага ў Беларусі чакаецца вельмі ветранае надвор'е. Уначы парывы ветру ў многіх раёнах краіны будуць дасягаць 15-20 м/с, што адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі", - паведамілі Sputnik у пятніцу ў Белгідрамеце.Паводле слоў сіноптыкаў, раніцай і днём у суботу вецер будуць узмацняцца да 17-24 м/с, месцамі, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у многіх раёнах чакаюцца парывы ветру да 25-30 м/с."А па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на раніцу і дзень 19 лютага ўзровень небяспекі павышаны да чырвонага, на астатняй частцы рэспублікі па-ранейшаму дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі", - сказалі ў Белгідрамеце.Там падкрэслілі, што пры гэтым актыўныя атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі - снег, мокры снег, дождж."Уначы і раніцай месцамі чакаюцца слабыя галалёд і завіруха, на асобных участках дарог галалёдзіца. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра будзе па-ранейшаму вышэйшая, чым належыць для лютага: мінімальная ноччу -2.. +4°С, максімальная днём +3..+8°С, па поўдні да +10°С", - распавялі сіноптыкі.Надвор'е ў Мінску ў суботуАдказваючы на пытанне Sputnik, сіноптыкі расказалі, што ў суботу па Мінску будзе воблачна з праясненнямі. "Часам чакаюцца ападкі - снег, мокры снег, дождж. Іх верагоднасць прагназуецца 80-90 працэнтаў", - расказалі субяседнікі агенцтва.Па іх словах, ноччу і раніцай чакаюцца слабыя галалёд і завіруха, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 7-12 м/с, ноччу парывы да 15-20 м/с, раніцай і днём - 17-22 м/с, месцамі да 24 м/с - гэта адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.Тэмпература паветра ў Мінску гэтымі суткамі будзе мінімальная ноччу -1.. +1°С, максімальная днём +4..+6°С.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0e/1059497590_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_104fbe7439184f1010d9fd2b88aede92.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, аранжавы ўзровень небяспекі, вецер, мокры снег, прырода
надвор'е, аранжавы ўзровень небяспекі, вецер, мокры снег, прырода
Чырвоны ўзровень: у Беларусі прагназуецца моцны вецер і мокры снег
17:34 18.02.2022 (абноўлена: 17:36 18.02.2022) У панядзелак надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць франтальная сістэма ад чарговага цыклону, які перамяшчаецца з тэрыторыі Швецыі на акваторыю.
МІНСК, 18 лют - Sputnik. Сіноптыкі папярэдзілі аб складаных умовах надвор'я ў бліжэйшую суботу, моцныя парывы ветру будуць суправаджацца ападкамі, паведамілі ў Белгідрамеце.
"У суботу 19 лютага ў Беларусі чакаецца вельмі ветранае надвор'е. Уначы парывы ветру ў многіх раёнах краіны будуць дасягаць 15-20 м/с, што адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі", - паведамілі Sputnik у пятніцу ў Белгідрамеце.
Паводле слоў сіноптыкаў, раніцай і днём у суботу вецер будуць узмацняцца да 17-24 м/с, месцамі, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у многіх раёнах чакаюцца парывы ветру да 25-30 м/с.
"А па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на раніцу і дзень 19 лютага ўзровень небяспекі павышаны да чырвонага, на астатняй частцы рэспублікі па-ранейшаму дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі", - сказалі ў Белгідрамеце.
Там падкрэслілі, што пры гэтым актыўныя атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі - снег, мокры снег, дождж.
"Уначы і раніцай месцамі чакаюцца слабыя галалёд і завіруха, на асобных участках дарог галалёдзіца. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра будзе па-ранейшаму вышэйшая, чым належыць для лютага: мінімальная ноччу -2.. +4°С, максімальная днём +3..+8°С, па поўдні да +10°С", - распавялі сіноптыкі.
Надвор'е ў Мінску ў суботу
Адказваючы на пытанне Sputnik, сіноптыкі расказалі, што ў суботу па Мінску будзе воблачна з праясненнямі. "Часам чакаюцца ападкі - снег, мокры снег, дождж. Іх верагоднасць прагназуецца 80-90 працэнтаў", - расказалі субяседнікі агенцтва.
Па іх словах, ноччу і раніцай чакаюцца слабыя галалёд і завіруха, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 7-12 м/с, ноччу парывы да 15-20 м/с, раніцай і днём - 17-22 м/с, месцамі да 24 м/с - гэта адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.
Тэмпература паветра ў Мінску гэтымі суткамі будзе мінімальная ноччу -1.. +1°С, максімальная днём +4..+6°С.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь На Грамніцы зіма з вясною сустрэлася:
свята ў Строчыцах у фотаздымках
"Лянівы дзень" каля хатняй печы, або Лянуха на абед
Аўтападарожжа зімой: што браць з сабой і як выбраць правільную экіпіроўку