https://bel.sputnik.by/20220220/kdb-belarus-zatryma-grupu-lyudzey-yakya-rykhtaval-zry-referendumu--dzyarzhtb-1060563459.html
КДБ Беларусі затрымаў групу людзей, якія рыхтавалі зрыў рэферэндуму – дзяржТБ
КДБ Беларусі затрымаў групу людзей, якія рыхтавалі зрыў рэферэндуму – дзяржТБ
Указанні псаваць бюлетэні і запалохваць членаў выбарчых камісій паступалі з-за мяжы, заявілі ў эфіры беларускага дзяржТБ. 20.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-20T12:44+0300
2022-02-20T12:44+0300
2022-02-20T12:44+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
кдб
беларусь
рэферэндум
бюлетэнь
здарэнні
канстытуцыя
канстытуцыя рэспублікі беларусь
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/10/1060429031_0:104:1280:824_1920x0_80_0_0_1cd1c5b5c22ceb474d4d40565a6a4b47.jpg
МІНСК, 20 лют – Sputnik. КДБ Беларусі раскрыў групу людзей, якія планавалі сарваць прызначаны на 27 лютага рэферэндум па праўках у Канстытуцыю, паведаміў у нядзелю дзяржаўны тэлеканал АНТ.Па дадзеных тэлеканала, "людзі, якія атрымлівалі ўказанні з-за мяжы, заклікалі псаваць бюлетэні, запалохваць членаў выбарчых камісій і пагражаць ім"."Працягваюцца мерапрыемствы па спыненні супрацьпраўнай дзейнасці групы асоб, якія прадпрымаюць спробы аказання незаконнага ўздзеяння на членаў выбарчых камісій па правядзенні рэферэндуму", – заявіў у эфіры тэлеканала намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.Ён асабліва адзначыў, што дзеянні, накіраваныя на зрыў рэферэндуму, з’яўляюцца цяжкім злачынствам і праявай экстрэмізму.Рэферэндум па КанстытуцыіРэферэндум па ўнясенні змен у Канстытуцыю пройдзе 27 лютага.У выніковым варыянце абноўленай Канстытуцыі прапанавана змяніць прэамбулу і 82 артыкулы, выключыць два артыкулы, дапоўніць тэкст адным раздзелам аб Усебеларускім народным сходзе і 11 новымі артыкуламі.На рэферэндум выносіцца адзінае пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Усяго два варыянты адказу - "так" ці "не".Надрукавана больш за сем мільёнаў бюлетэняў. На правядзенне рэферэндуму з бюджэту выдаткавана больш за 20 мільёнаў рублёў.Змяненні ў Канстытуцыю набудуць моц праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання вынікаў рэферэндуму.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/10/1060429031_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_09271558a2abf992f12cddb74f6c9425.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
кдб, беларусь, рэферэндум, бюлетэнь, здарэнні, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь
кдб, беларусь, рэферэндум, бюлетэнь, здарэнні, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь
КДБ Беларусі затрымаў групу людзей, якія рыхтавалі зрыў рэферэндуму – дзяржТБ
Указанні псаваць бюлетэні і запалохваць членаў выбарчых камісій паступалі з-за мяжы, заявілі ў эфіры беларускага дзяржТБ.
МІНСК, 20 лют – Sputnik. КДБ Беларусі раскрыў групу людзей, якія планавалі сарваць прызначаны на 27 лютага рэферэндум па праўках у Канстытуцыю, паведаміў у нядзелю дзяржаўны тэлеканал АНТ.
Па дадзеных тэлеканала, "людзі, якія атрымлівалі ўказанні з-за мяжы, заклікалі псаваць бюлетэні, запалохваць членаў выбарчых камісій і пагражаць ім".
"У лістах, якія яны адпраўлялі ад імя міліцыянераў і суддзяў, - прамыя пагрозы і ўказанне на тое, што ведаюць іх адрасы... Куратары з-за мяжы ўстаноўлены, каардынатары і радавыя выканаўцы ў Беларусі затрыманы", - расказалі ў эфіры АНТ.
"Працягваюцца мерапрыемствы па спыненні супрацьпраўнай дзейнасці групы асоб, якія прадпрымаюць спробы аказання незаконнага ўздзеяння на членаў выбарчых камісій па правядзенні рэферэндуму", – заявіў у эфіры тэлеканала намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.
Ён асабліва адзначыў, што дзеянні, накіраваныя на зрыў рэферэндуму, з’яўляюцца цяжкім злачынствам і праявай экстрэмізму.
"Нам вядомы ўсе заказчыкі, арганізатары, выканаўцы, каардынатары і спонсары злачынных дзеянняў. У канчатковым выніку прынцып непазбежнасці пакарання будзе рэалізаваны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам", - падкрэсліў Бычак.
Рэферэндум па Канстытуцыі
Рэферэндум па ўнясенні змен у Канстытуцыю пройдзе 27 лютага.
У выніковым варыянце абноўленай Канстытуцыі прапанавана змяніць прэамбулу і 82 артыкулы, выключыць два артыкулы, дапоўніць тэкст адным раздзелам аб Усебеларускім народным сходзе і 11 новымі артыкуламі.
На рэферэндум выносіцца адзінае пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Усяго два варыянты адказу - "так" ці "не".
Надрукавана больш за сем мільёнаў бюлетэняў. На правядзенне рэферэндуму з бюджэту выдаткавана больш за 20 мільёнаў рублёў.
Змяненні ў Канстытуцыю набудуць моц праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання вынікаў рэферэндуму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Карпенка аб рэферэндуме: у адрас ЦВК
працягваюць паступаць пагрозыУчасткі для правядзення рэферэндуму
абсталююць трывожнымі кнопкаміГенпракурор Швед аб рэферэндуме: мы
павінны абараніць наш суверэнітэтЦВК: Генпракуратура
сфарміравала працоўную групу па наглядзе за рэферэндумам