https://bel.sputnik.by/20220222/putsn-daruchy-arm-zabyaspechyts-padtrymanne-mru--dnr--lnr-1060629478.html
Пуцін даручыў арміі забяспечыць падтрыманне міру ў ДНР і ЛНР
Пуцін даручыў арміі забяспечыць падтрыманне міру ў ДНР і ЛНР
Sputnik Беларусь
У тэксце ўказа гаворыцца і аб неабходнасці ўстанавіць дыпламатычныя адносіны з рэспублікамі Данбаса. 22.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-22T09:58+0300
2022-02-22T09:58+0300
2022-02-22T20:10+0300
уладзімір пуцін
днр
лнр
армія
ваенныя вучэнні
данбас
расія
прэзідэнт
у свеце
дыпламатычныя адносіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101477/75/1014777544_0:102:2000:1227_1920x0_80_0_0_aabb7a9b671dca02d890d8d36e6f03c5.jpg
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў забяспечыць падтрыманне міру ў Данецкай і Луганскай народных рэспубліках узброенымі сіламі, аб гэтым гаворыцца ва ўказе кіраўніка дзяржавы, апублікаваным у ноч на аўторак.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага падпісаў указ аб прызнанні незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Гэта было зроблена пасля звароту да расіян, у якім Пуцін выразна аргументаваў прыняцце такога рашэння. Потым Пуцін падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве з рэспублікамі.Такі ж пункт ёсць і ва ўказе па ДНР.Прэзідэнт таксама даручыў МЗС Расіі правесці перагаворы з ДНР і ЛНР аб устанаўленні дыпламатычных адносін, дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе.Верагоднасць уводу войск стопрацэнтнаяРаней кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД і справах суайчыннікаў Леанід Калашнікаў паведаміў, што пасля ратыфікацыі дагавораў з ДНР і ЛНР верагоднасць увядзення расійскіх войск на тэрыторыі рэспублік з’яўляецца стопрацэнтнай."Лічу, што яна стопрацэнтная", - цытуе словы Калашнікава РІА Навіны.Абвастрэнне сітуацыі ў ДанбасеПрэзідэнт Расіі ў 21 лютага правёў пазачарговае пашыранае пасяджэнне Савета бяспекі, на якім разглядалася пытанне прызнання самаабвешчаных рэспублік Данбаса. Пуцін звярнуў увагу, што кіеўскія ўлады не збіраюцца выконваць мінскія пагадненні па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, яны публічна шматразова пра гэта заяўлялі. У панядзелак кіраўнікі ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік папрасілі кіраўніка РФ прызнаць незалежнасць рэспублік.У чацвер 17 лютага самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзесятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.У ДНР і ЛНР аб’яўлена і ідзе эвакуацыя мірных грамадзян. Па дамоўленасці, яны накіроўваюцца ў Растоўскую вобласць Расіі. Таксама ў рэспубліках аб’яўлена ўсеагульная мабілізацыя.У нядзелю 20 лютага ўкраінскія ўзброеныя фармаванні пры падтрымцы артылерыі фарсіравалі раку Северскі Данец і распачалі спробу атакаваць пазіцыі Народнай міліцыі ў раёне населенага пункта Піянерскае. У выніку гэтай атакі загінулі два мірныя жыхары ЛНР.У панядзелак 21 лютага стала вядома, што расійскія пагранічнікі і вайскоўцы прадухілілі парушэнне мяжы РФ групай дыверсантаў з тэрыторыі Украіны – былі знішчаны дзве баявыя машыны ВСУ і пяцёра членаў дыверсійнай групы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101477/75/1014777544_221:0:1913:1269_1920x0_80_0_0_13a939338aedbe20ec5ba82ffe143ae5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, днр, лнр, армія, ваенныя вучэнні, данбас, расія, прэзідэнт, у свеце, дыпламатычныя адносіны, бяспека, указ
уладзімір пуцін, днр, лнр, армія, ваенныя вучэнні, данбас, расія, прэзідэнт, у свеце, дыпламатычныя адносіны, бяспека, указ
Пуцін даручыў арміі забяспечыць падтрыманне міру ў ДНР і ЛНР
09:58 22.02.2022 (абноўлена: 20:10 22.02.2022) У тэксце ўказа гаворыцца і аб неабходнасці ўстанавіць дыпламатычныя адносіны з рэспублікамі Данбаса.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў забяспечыць падтрыманне міру ў Данецкай і Луганскай народных рэспубліках узброенымі сіламі, аб гэтым гаворыцца ва ўказе кіраўніка дзяржавы, апублікаваным у ноч на аўторак.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага падпісаў указ аб прызнанні незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Гэта было зроблена пасля звароту да расіян, у якім Пуцін выразна аргументаваў прыняцце такога рашэння. Потым Пуцін падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве з рэспублікамі.
"У сувязі са зваротам кіраўніка Луганскай Народнай Рэспублікі Міністэрству абароны РФ забяспечыць да заключэння дагавора, названага ў пункце 3 гэтага ўказа, ажыццяўленне Узброенымі сіламі РФ на тэрыторыі Луганскай Народнай Рэспублікі функцыі па падтрыманні міру", – гаворыцца ў пункце 4 указа па ЛНР.
Такі ж пункт ёсць і ва ўказе па ДНР.
Прэзідэнт таксама даручыў МЗС Расіі правесці перагаворы з ДНР і ЛНР аб устанаўленні дыпламатычных адносін, дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе.
Верагоднасць уводу войск стопрацэнтная
Раней кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД і справах суайчыннікаў Леанід Калашнікаў паведаміў, што пасля ратыфікацыі дагавораў з ДНР і ЛНР верагоднасць увядзення расійскіх войск на тэрыторыі рэспублік з’яўляецца стопрацэнтнай.
"Лічу, што яна стопрацэнтная", - цытуе словы Калашнікава
РІА Навіны.
Абвастрэнне сітуацыі ў Данбасе
Прэзідэнт Расіі ў 21 лютага правёў пазачарговае пашыранае пасяджэнне Савета бяспекі, на якім разглядалася пытанне прызнання самаабвешчаных рэспублік Данбаса. Пуцін звярнуў увагу, што кіеўскія ўлады не збіраюцца выконваць мінскія пагадненні па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, яны публічна шматразова пра гэта заяўлялі. У панядзелак кіраўнікі ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік папрасілі кіраўніка РФ прызнаць незалежнасць рэспублік.
У чацвер 17 лютага самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзесятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.
У ДНР і ЛНР аб’яўлена і ідзе эвакуацыя мірных грамадзян. Па дамоўленасці, яны накіроўваюцца ў Растоўскую вобласць Расіі. Таксама ў рэспубліках аб’яўлена ўсеагульная мабілізацыя.
У нядзелю 20 лютага ўкраінскія ўзброеныя фармаванні пры падтрымцы артылерыі фарсіравалі раку Северскі Данец і распачалі спробу атакаваць пазіцыі Народнай міліцыі ў раёне населенага пункта Піянерскае. У выніку гэтай атакі загінулі два мірныя жыхары ЛНР.
У панядзелак 21 лютага стала вядома, што расійскія пагранічнікі і вайскоўцы прадухілілі парушэнне мяжы РФ групай дыверсантаў з тэрыторыі Украіны – былі знішчаны дзве баявыя машыны ВСУ і пяцёра членаў дыверсійнай групы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Зварот Пуціна да расіян - поўная версія
Пуцін: ёсць пагроза, што Кіеў
захоча адваёўваць КрымКіраўнікі ЛНР і ДНР папрасілі Пуціна
прызнаць незалежнасць рэспублік