https://bel.sputnik.by/20220223/ukrana-prypynla-mpart-elektraenerg-z-belarus-z-23-lyutaga-1060683135.html
Украіна прыпыніла імпарт электраэнергіі з Беларусі з 23 лютага
Украіна прыпыніла імпарт электраэнергіі з Беларусі з 23 лютага
Sputnik Беларусь
У пачатку лютага Кіеў анансаваў два тэставыя адключэнні ад энергасетак Беларусі і Расіі перад падключэннем да заходнееўрапейскай энергасістэмы. 23.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-23T14:44+0300
2022-02-23T14:44+0300
2023-02-23T14:06+0300
украіна
электраэнергія
імпарт
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/09/1046096147_0:0:2736:1540_1920x0_80_0_0_08583279a934e1b599f763cca98c0cbb.jpg
МІНСК, 23 лют - Sputnik. Украіна прыпыніла імпарт электраэнергіі з Беларусі з серады. Пра гэта сведчаць дадзеныя на сайце Еўрапейскай сеткі сістэмных аператараў перадачы электраэнергіі (ENTSO-E).У заяўцы на сёння Украіна "атрымае" 0 МВт з Беларусі, такія ж дадзеныя змяшчаюцца на сайце аператара энергасістэмы Украіны "Укрэнерга". У аўторак, 22 лютага, з боку Беларусі яшчэ ажыццяўляліся пастаўкі электраэнергіі, у пэўны час яны дасягалі максімальна магчымых 900 МВт.Украіна хоча падключыцца да ENTSO-EЯк раней паведамляў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, краіна збіраецца ў 2023 годзе адлучыцца ад энергасістэм Беларусі і Расіі і падключыцца да сістэмы пастаўкі электраэнергіі (ENTSO-E) з Еўрасаюза.Украіна заяўляла аб тым, што мае намер правесці два тэставыя адключэнні ад энергасетак Беларусі і Расіі перад падключэннем да заходнееўрапейскай энергасістэмы. Першае было прызначанае на 24 - 26 лютага, другое - на лета, без дакладнай даты.Пастаўкі электрычнасці з Беларусі ва УкраінуКіеў то скарачае, то нарошчвае пастаўкі электраэнергіі з нашай краіны. У Мінэнерга Беларусі тлумачылі, што, як правіла, пастаўкі электраэнергіі на ўкраінскі рынак абмяркоўваюцца штомесяц, і часцей за ўсё попыт расце ў асенне-зімовы перыяд.У канцы лістапада кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што лічыць правільным імпарт электраэнергіі з Беларусі, калі дзяржаве яго не хапае.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/09/1046096147_182:0:2614:1824_1920x0_80_0_0_da7925d69d07c7c540a89dd63807e0a2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, электраэнергія, імпарт, беларусь
украіна, электраэнергія, імпарт, беларусь
Украіна прыпыніла імпарт электраэнергіі з Беларусі з 23 лютага
14:44 23.02.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) У пачатку лютага Кіеў анансаваў два тэставыя адключэнні ад энергасетак Беларусі і Расіі перад падключэннем да заходнееўрапейскай энергасістэмы.
МІНСК, 23 лют - Sputnik. Украіна прыпыніла імпарт электраэнергіі з Беларусі з серады. Пра гэта сведчаць дадзеныя на сайце Еўрапейскай сеткі сістэмных аператараў перадачы электраэнергіі (ENTSO-E).
У заяўцы на сёння Украіна "атрымае" 0 МВт з Беларусі, такія ж дадзеныя змяшчаюцца на сайце аператара энергасістэмы Украіны "Укрэнерга". У аўторак, 22 лютага, з боку Беларусі яшчэ ажыццяўляліся пастаўкі электраэнергіі, у пэўны час яны дасягалі максімальна магчымых 900 МВт.
Украіна хоча падключыцца да ENTSO-E
Як раней паведамляў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, краіна збіраецца ў 2023 годзе адлучыцца ад энергасістэм Беларусі і Расіі і падключыцца да сістэмы пастаўкі электраэнергіі (ENTSO-E) з Еўрасаюза.
Украіна заяўляла аб тым, што мае намер правесці два тэставыя адключэнні ад энергасетак Беларусі і Расіі перад падключэннем да заходнееўрапейскай энергасістэмы. Першае было прызначанае на 24 - 26 лютага, другое - на лета, без дакладнай даты.
Пастаўкі электрычнасці з Беларусі ва Украіну
Кіеў то скарачае, то нарошчвае пастаўкі электраэнергіі з нашай краіны. У Мінэнерга Беларусі тлумачылі, што, як правіла, пастаўкі электраэнергіі на ўкраінскі рынак абмяркоўваюцца штомесяц, і часцей за ўсё попыт расце ў асенне-зімовы перыяд.
У канцы лістапада кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што лічыць правільным імпарт электраэнергіі з Беларусі, калі дзяржаве яго не хапае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь БелАЭС ужо выпрацавала 5 млрд кВт гадзін энергіі