https://bel.sputnik.by/20220227/va-ukrane-zbvayuts-belarusa--lukashenka-1060852188.html
Ва Украіне збіваюць беларусаў – Лукашэнка
Ва Украіне збіваюць беларусаў – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі расказаў, што Кіеў пагражае тэрарыстычнымі актамі, рыхтуе бандытаў з ліку так званых збеглых. 27.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-27T12:28+0300
2022-02-27T12:28+0300
2022-02-27T12:50+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
аляксандр лукашэнка
украіна
кіеў
бяспека
спецаперацыя
данбас
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/18/1060757304_0:170:2888:1795_1920x0_80_0_0_2ee4127b30e6773e19eef1150d255c76.jpg
МІНСК, 27 лют – Sputnik. На тэрыторыі Украіны адлоўліваюць рускіх і беларусаў. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт Sputnik.Па словах кіраўніка дзяржавы, каля 2000 чалавек прыехала да суседзяў адпачыць, "а сёння яны не тое, што не могуць адтуль выехаць, іх там збіваюць".Ён расказаў, што Украіна пагражае тэрарыстычнымі актамі, падрыхтавала бандытаў з ліку збеглых: "Заўважце: аўтаматы ім там не далі ў Кіеве па беларускіх пашпартах. У групы збілі як варвараў і нацэльваюць супраць Беларусі".Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок неаднаразова фіксаваў выпадкі завозу зброі з тэрыторыі Украіны.Паводле яго слоў, ва ўкраінскіх лагерах рыхтаваліся бандфарміраванні, "і не толькі для вайны на Данбасе, але і для правакацый у нас у Беларусі"."Пратасевіч – гэта плён іх выхавання. Спрабавалі хлопца гэтага штурхнуць на вайнушку ў Данбасе", - сказаў Лукашэнка.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, канфлікт ва Украіне трэба тэрмінова спыніць, інакш ён можа пагоршыцца. Тое, што зараз праходзіць у суседняй краіне Лукашэнка назваў кветачкамі, але могуць вырасці і ягадкі."І ні ў якім бункеры – ні ў амерыканскім, ні ў нейкім іншым – ён (прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - Sputnik) не схаваецца. Таму сёння трэба спыніць вайну", - заявіў Лукашэнка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
кіеў
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/18/1060757304_159:0:2888:2047_1920x0_80_0_0_61841d90d65433a2c2c1570cd0c6c1a2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, украіна, кіеў, бяспека, спецаперацыя, данбас, у свеце
аляксандр лукашэнка, украіна, кіеў, бяспека, спецаперацыя, данбас, у свеце
Ва Украіне збіваюць беларусаў – Лукашэнка
12:28 27.02.2022 (абноўлена: 12:50 27.02.2022) Прэзідэнт Беларусі расказаў, што Кіеў пагражае тэрарыстычнымі актамі, рыхтуе бандытаў з ліку так званых збеглых.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. На тэрыторыі Украіны адлоўліваюць рускіх і беларусаў. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Па словах кіраўніка дзяржавы, каля 2000 чалавек прыехала да суседзяў адпачыць, "а сёння яны не тое, што не могуць адтуль выехаць, іх там збіваюць".
"Ён (прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - Sputnik) што – штурхае мяне на правядзенне спецаперацыі, каб я вызваляў сваіх людзей там? Яны не ведаюць нашы спецпадраздзяленні. Вар’яты. Не чапайце людзей", - папярэдзіў Лукашэнка.
Ён расказаў, што Украіна пагражае тэрарыстычнымі актамі, падрыхтавала бандытаў з ліку збеглых: "Заўважце: аўтаматы ім там не далі ў Кіеве па беларускіх пашпартах. У групы збілі як варвараў і нацэльваюць супраць Беларусі".
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок неаднаразова фіксаваў выпадкі завозу зброі з тэрыторыі Украіны.
Паводле яго слоў, ва ўкраінскіх лагерах рыхтаваліся бандфарміраванні, "і не толькі для вайны на Данбасе, але і для правакацый у нас у Беларусі".
"Пратасевіч – гэта плён іх выхавання. Спрабавалі хлопца гэтага штурхнуць на вайнушку ў Данбасе", - сказаў Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, канфлікт ва Украіне трэба тэрмінова спыніць, інакш ён можа пагоршыцца. Тое, што зараз праходзіць у суседняй краіне Лукашэнка назваў кветачкамі, але могуць вырасці і ягадкі.
"І ні ў якім бункеры – ні ў амерыканскім, ні ў нейкім іншым – ён (прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - Sputnik) не схаваецца. Таму сёння трэба спыніць вайну", - заявіў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь