https://bel.sputnik.by/20220301/mnzdaroya-pandemya-mozha-skonchytstsa-a-karonavrus---stats-sezonnym-da-vosen-1060956734.html
Мінздароўя: пандэмія можа скончыцца, а каронавірус - стаць сезонным да восені
Мінздароўя: пандэмія можа скончыцца, а каронавірус - стаць сезонным да восені
Sputnik Беларусь
Усё больш бальніц па рэспубліцы выходзіць з рэжыму інфекцыйных стацыянараў, вяртаючыся да работы па профілі, а ў краіне штосутачна рэгіструецца ўсё менш і менш... 01.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-01T17:56+0300
2022-03-01T17:56+0300
2022-03-01T17:56+0300
каронавірус covid-19
міністэрства аховы здароўя
бальніца
дзмітрый піневіч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047339806_0:31:1280:751_1920x0_80_0_0_2d00120793c6b2fb93bd7198906737bb.jpg
МІНСК, 1 сак - Sputnik. Беларусь выходзіць з чарговай хвалі каронавіруса, лічыць кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.Традыцыйна, як заяўляе ведамства, "на хвасце" любой эпідэміі можа "захоўвацца колькасць цяжкіх выпадкаў", таму трэба не забывацца на неабходныя меры засцярогі."Мы выходзім з сітуацыі чарговай хвалі. Будзем спадзявацца, што яна была апошняя ў фармаце пандэміі. Спадзяюся, што восенню мы ўжо будзем бачыць звычайны эпідэмічны ўздым: каронавірусная эпідэмія стане сезоннай", - заявіў Дзмітрый Піневіч.Сітуацыя палепшыласяПаводле даных Міністэрства аховы здароўя на 28 лютага, колькасць пацыентаў у сталічных бальніцах і з пнеўманіямі знізілася на 32,16% у параўнанні з пікам чацвёртай хвалі каронавіруса, а колькасць захварэлых за суткі - на 1,3%. Па звестках на 1 сакавіка беларускія медыкі выявілі 1527 новых выпадкаў захворвання на каронавірус.Тэмпы вакцынацыі таксама ўзрастаюць: першым кампанентам прышчэплена больш за 5,658 млн чалавек па краіне. З іх больш за 5,044 млн завяршылі поўны курс вакцынацыі.Прышчэпліваюць у краіне і падлеткаў 12-17 гадоў: першы ўкол зроблены ўжо звыш 59,4 тысячы рабят, з іх больш за 32,3 тысячы прайшлі поўны курс."Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 60,5% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 54% насельніцтва", - заяўляе Міністэрства аховы здароўя.Паступова з каронавіруснага рэжыму выходзяць усё больш стацыянараў. Так, у Мінску да 1 сакавіка бальніцы №2 і №3 пераведзены ў звычайны рэжым работы, у "змяшаным" рэжыме застаецца радзільны дом бальніцы №6, да планавай работы вярнуліся два аддзяленні (інфарктнае і дыябетычнай ступні) у бальніцы №10."Цяпер спецыялісты бачаць значнае зніжэнне захваральнасці ў горадзе. У "чырвоных зонах" паліклінік працуюць 1-2 кабінеты. У сувязі са змяншэннем колькасці хворых у Мінску адменены прыёмы ў паліклініках у нядзелю", - расказала старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047339806_247:0:1280:775_1920x0_80_0_0_6e974579bc89fd192cd013c3ea4283fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, міністэрства аховы здароўя, бальніца, дзмітрый піневіч
каронавірус covid-19, міністэрства аховы здароўя, бальніца, дзмітрый піневіч
Мінздароўя: пандэмія можа скончыцца, а каронавірус - стаць сезонным да восені
Усё больш бальніц па рэспубліцы выходзіць з рэжыму інфекцыйных стацыянараў, вяртаючыся да работы па профілі, а ў краіне штосутачна рэгіструецца ўсё менш і менш новых захварэлых на COVID-19.
МІНСК, 1 сак - Sputnik. Беларусь выходзіць з чарговай хвалі каронавіруса, лічыць кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Традыцыйна, як заяўляе ведамства, "на хвасце" любой эпідэміі можа "захоўвацца колькасць цяжкіх выпадкаў", таму трэба не забывацца на неабходныя меры засцярогі.
"Мы выходзім з сітуацыі чарговай хвалі. Будзем спадзявацца, што яна была апошняя ў фармаце пандэміі. Спадзяюся, што восенню мы ўжо будзем бачыць звычайны эпідэмічны ўздым: каронавірусная эпідэмія стане сезоннай", - заявіў Дзмітрый Піневіч.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя на 28 лютага, колькасць пацыентаў у сталічных бальніцах і з пнеўманіямі знізілася на 32,16% у параўнанні з пікам чацвёртай хвалі каронавіруса, а колькасць захварэлых за суткі - на 1,3%.
Па звестках на 1 сакавіка беларускія медыкі выявілі 1527 новых выпадкаў захворвання на каронавірус.
Тэмпы вакцынацыі таксама ўзрастаюць: першым кампанентам прышчэплена больш за 5,658 млн чалавек па краіне. З іх больш за 5,044 млн завяршылі поўны курс вакцынацыі.
Прышчэпліваюць у краіне і падлеткаў 12-17 гадоў: першы ўкол зроблены ўжо звыш 59,4 тысячы рабят, з іх больш за 32,3 тысячы прайшлі поўны курс.
"Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 60,5% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 54% насельніцтва", - заяўляе Міністэрства аховы здароўя.
Паступова з каронавіруснага рэжыму выходзяць усё больш стацыянараў. Так, у Мінску да 1 сакавіка бальніцы №2 і №3 пераведзены ў звычайны рэжым работы, у "змяшаным" рэжыме застаецца радзільны дом бальніцы №6, да планавай работы вярнуліся два аддзяленні (інфарктнае і дыябетычнай ступні) у бальніцы №10.
"Цяпер спецыялісты бачаць значнае зніжэнне захваральнасці ў горадзе. У "чырвоных зонах" паліклінік працуюць 1-2 кабінеты. У сувязі са змяншэннем колькасці хворых у Мінску адменены прыёмы ў паліклініках у нядзелю", - расказала старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" супраць цяжкага "амікрона" назвалі навукоўцы
Піневіч:
хваля "амікрона" ў Беларусі спадае, індыкатары – дзеці