https://bel.sputnik.by/20220302/rasyskaya-delegatsyya-edze-na-peramovy-z-ukranskay-1061003328.html
Расійская дэлегацыя едзе на перамовы з украінскай
Расійская дэлегацыя едзе на перамовы з украінскай
Sputnik Беларусь
Беларускі бок як арганізатар перагавораў спадзяецца, што ўкраінскія партнёры прыбудуць сёння ў Беларусь. 02.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-02T17:59+0300
2022-03-02T17:59+0300
2022-07-01T15:05+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
дэлегацыя
украіна
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060899186_0:77:3309:1938_1920x0_80_0_0_19a80414aa321635b050a521447c9399.jpg
МІНСК, 2 сак - Sputnik. Расійская дэлегацыя выехала на месца перамоў, пра тое, дзе зараз знаходзіцца ўкраінскі бок, дакладнай інфармацыі няма. Такую інфармацыю карэспандэнту Sputnik пацвердзіў палітолаг Юрый Васкрасенскі, блізкі да арганізатараў расійска-украінскай сустрэчы.Ён таксама дадаў, што беларускі бок як арганізатар перагавораў спадзяецца, што ўкраінскія партнёры прыбудуць сёння ў Беларусь. Аднак упэўненасці ў тым, што сустрэча пройдзе ўвечары, як гэта было заяўлена раней, па-ранейшаму няма.Перамовы Расіі і УкраіныРасійская ваенная аперацыя на Украіне пачалася 24 лютага. У той жа дзень прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці перагавораў і тады ж прапанаваў правесці іх у Мінску. Да вечара таго ж дня вярнуцца на шлях міру прапанаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.Да раніцы пятніцы, 25 лютага Украіна пазначыла ўмову правядзення перамоваў аб сваім нейтральным статусе: Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі.Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перамоваў аб нейтральным статусе Украіны.У выніку бакі дамовіліся аб сустрэчы, якая прайшла 28 лютага на ўкраінска-беларускай мяжы ў Гомельскай вобласці. Сустрэча працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы.Другі раунд перамоўДругі раунд перамоў павінен прайсці на новай пляцоўцы, па просьбе ўкраінскага боку - на беларуска-польскай мяжы, у раёне Белавежскай пушчы. Сустрэча павінна адбыцца вечарам 2 лютага, аднак, як раней паведаміў Юрый Васкрасенскі, сувязі з украінскім бокам практычна няма - "яна абрывістая і не зусім канкрэтная", ёсць тэхнічныя і лагістычныя праблемы.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060899186_510:0:3241:2048_1920x0_80_0_0_a9a0f8b086b4349e9e19cdfe8ddabfb7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дэлегацыя, украіна, расія
дэлегацыя, украіна, расія
Расійская дэлегацыя едзе на перамовы з украінскай
17:59 02.03.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Беларускі бок як арганізатар перагавораў спадзяецца, што ўкраінскія партнёры прыбудуць сёння ў Беларусь.
МІНСК, 2 сак - Sputnik. Расійская дэлегацыя выехала на месца перамоў, пра тое, дзе зараз знаходзіцца ўкраінскі бок, дакладнай інфармацыі няма. Такую інфармацыю карэспандэнту Sputnik пацвердзіў палітолаг Юрый Васкрасенскі, блізкі да арганізатараў расійска-украінскай сустрэчы.
"Вядома, што расійская дэлегацыя будзе ў бліжэйшы час на месцы правядзення перагавораў у Брэсцкай вобласці. Што датычыцца ўкраінскай дэлегацыі, інфармацыя прыходзіць супярэчлівая і не заўсёды дакладная: там розныя спікеры, розныя цэнтры прыняцця рашэнняў гавораць зусім супрацьлеглыя рэчы", - сказаў Юрый Васкрасенскі.
Ён таксама дадаў, што беларускі бок як арганізатар перагавораў спадзяецца, што ўкраінскія партнёры прыбудуць сёння ў Беларусь. Аднак упэўненасці ў тым, што сустрэча пройдзе ўвечары, як гэта было заяўлена раней, па-ранейшаму няма.
Расійская ваенная аперацыя на Украіне пачалася 24 лютага. У той жа дзень прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці перагавораў і тады ж прапанаваў правесці іх у Мінску. Да вечара таго ж дня вярнуцца на шлях міру прапанаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Да раніцы пятніцы, 25 лютага Украіна пазначыла ўмову правядзення перамоваў аб сваім нейтральным статусе: Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перамоваў аб нейтральным статусе Украіны.
У выніку бакі дамовіліся аб сустрэчы, якая прайшла 28 лютага на ўкраінска-беларускай мяжы ў Гомельскай вобласці. Сустрэча працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы.
Другі раунд перамоў павінен прайсці на новай пляцоўцы, па просьбе ўкраінскага боку - на беларуска-польскай мяжы, у раёне Белавежскай пушчы. Сустрэча павінна адбыцца вечарам 2 лютага, аднак, як раней паведаміў Юрый Васкрасенскі, сувязі з украінскім бокам практычна няма - "яна абрывістая і не зусім канкрэтная", ёсць тэхнічныя і лагістычныя праблемы.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь