https://bel.sputnik.by/20220303/belarus--ras-patrebna-sayuznaya-valyuta-1061032134.html
Беларусі і Расіі патрэбна саюзная валюта
Беларусі і Расіі патрэбна саюзная валюта
Sputnik Беларусь
Альтэрнатывай заходнім рынкам на фоне санкцый можа стаць эканамічная трыяда Расія - Беларусь - Кітай. 03.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-03T17:34+0300
2022-03-03T17:34+0300
2022-03-03T17:34+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
мікалай мяжэвіч
валюта
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059581647_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_9071453f2dd97320a4033bc0caa807dd.jpg
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Расія і Беларусь сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнымі па маштабах санкцыямі калектыўнага Захаду. Пра тое, як можа развівацца сітуацыя і якія крокі неабходна зрабіць, каб мінімізаваць эканамічныя страты расказаў эканаміст, кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч.Спікер адзначыў, што дзвюм дзяржавам - Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь - аб'яўлена вайна.Паводле яго слоў, адносна будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі дыскусіі маглі яшчэ весціся шмат часу."Але цяпер нам не да тэорыі, трэба ствараць з дзвюх дзяржаў баявую сістэму для адбіцця агрэсіі, якая пачалася ўжо", - акцэнтаваў спікер.ЕС капае сабе ямуДоктар эканамічных навук Мяжэвіч адзначыў, што калектыўны Захад вядзе не дальнабачную палітыку. Санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі па метадзе бумеранга ўдараць па самім ЕС. І значна больш балюча."Калі з гэтага рынку паспрабуюць адначасова прыбраць Расію і Беларусь з іх сыравінай, харчаваннем, калійнымі ўдабрэннямі і іншым, то яны атрымаюць такі рост цэн, што цяперашняй эліце тыпу нямецкага канцлера, які сказаў, што здымае з немцаў адказнасць за вынікі і злачынствы другой сусветнай вайны, здасца пройгрыш у вайне дзіцячым лепетам. Усё скончыцца вельмі сумна, іх выкіне абураны народ", - растлумачыў спікер.Страта звыклых для нашых краін рынкаў запатрабуе дыверсіфікаваць лагістычныя плыні. Аднак Мяжэвіч не выключыў стварэння глабальнага траістага эканамічнага саюза Расія-Кітай-Беларусь."Саюз выгадны ўсім бакам. КНР зараз нарошчвае ваенна-палітычны патэнцыял, у Расіі і Беларусі ёсць свае перавагі. І ў прынцыпе ваенна-эканамічная вось ад Брэста да В'етнамскай мяжы - гэта зусім не тое, што хоча ўбачыць палітычны труп Ландсбергіса ў Вільнюсе, але ён гэта ўбачыць", - сказаў эксперт.Аб саюзнай валюцеРэакцыя рынку на магутны эканамічны ціск на Расію і Беларусь паўплывала на няўстойлівасць курсу долара і еўра, што ўжо адбілася на рэальным сектары эканоміцы. На думку спікера, настаў час увесці валюту Саюзнай дзяржавы.Пры гэтым эксперт адзначыў, што зусім не важна, як яна будзе называцца: РБР (расійска-беларускі рубель) ці неяк інакш."Паколькі ў Расіі - рубель, у Беларусі - рубель і ва Украіне (у большай частцы) таксама хутчэй за ўсё будзе рубель, то не важна, як будзе названа такая валюта. Важна, каб яна працавала на вызваленай тэрыторыі Украіны, у Расіі, у Беларусі, у Абхазіі, Асеціі і шмат яшчэ дзе", - рэзюмаваў Мяжэвіч.Таксама спікер адзначыў, што ў Расіі, Беларусі ёсць рэсурсы і развітая вытворчасць, тэхналогіі і партнёры па ўсім свеце. З цяперашняга крызісу, насуперак прагнозам Захаду, пераможцам выйдзе Расія і яе партнёры.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059581647_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_dcaf441cf66521d5f94e0397b9bafbe3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, мікалай мяжэвіч, валюта, саюзная дзяржава
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, мікалай мяжэвіч, валюта, саюзная дзяржава
Беларусі і Расіі патрэбна саюзная валюта
Альтэрнатывай заходнім рынкам на фоне санкцый можа стаць эканамічная трыяда Расія - Беларусь - Кітай.
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Расія і Беларусь сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнымі па маштабах санкцыямі калектыўнага Захаду. Пра тое, як можа развівацца сітуацыя і якія крокі неабходна зрабіць, каб мінімізаваць эканамічныя страты расказаў эканаміст, кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч.
Спікер адзначыў, што дзвюм дзяржавам - Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь - аб'яўлена вайна.
“Вайна зараз іншая. Нас будуць ціснуць зусім інакш – эканамічна, ідэалагічна. Задача дастаткова простая: каб на вуліцы выйшлі мільёны незадаволеных у Беларусі, дзясяткі мільёнаў у Расіі з лозунгамі аб змене ўлады. Далей яны сюды зойдуць. Апазіцыя збеглая жадае пракаціцца па праспекце Незалежнасці ў Мінску і Чырвонай Плошчы ў Маскве на танках "Абрамс", - сказаў Мяжэвіч.
Паводле яго слоў, адносна будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі дыскусіі маглі яшчэ весціся шмат часу.
"Але цяпер нам не да тэорыі, трэба ствараць з дзвюх дзяржаў баявую сістэму для адбіцця агрэсіі, якая пачалася ўжо", - акцэнтаваў спікер.
Доктар эканамічных навук Мяжэвіч адзначыў, што калектыўны Захад вядзе не дальнабачную палітыку. Санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі па метадзе бумеранга ўдараць па самім ЕС. І значна больш балюча.
"Калі з гэтага рынку паспрабуюць адначасова прыбраць Расію і Беларусь з іх сыравінай, харчаваннем, калійнымі ўдабрэннямі і іншым, то яны атрымаюць такі рост цэн, што цяперашняй эліце тыпу нямецкага канцлера, які сказаў, што здымае з немцаў адказнасць за вынікі і злачынствы другой сусветнай вайны, здасца пройгрыш у вайне дзіцячым лепетам. Усё скончыцца вельмі сумна, іх выкіне абураны народ", - растлумачыў спікер.
Страта звыклых для нашых краін рынкаў запатрабуе дыверсіфікаваць лагістычныя плыні. Аднак Мяжэвіч не выключыў стварэння глабальнага траістага эканамічнага саюза Расія-Кітай-Беларусь.
"Саюз выгадны ўсім бакам. КНР зараз нарошчвае ваенна-палітычны патэнцыял, у Расіі і Беларусі ёсць свае перавагі. І ў прынцыпе ваенна-эканамічная вось ад Брэста да В'етнамскай мяжы - гэта зусім не тое, што хоча ўбачыць палітычны труп Ландсбергіса ў Вільнюсе, але ён гэта ўбачыць", - сказаў эксперт.
Рэакцыя рынку на магутны эканамічны ціск на Расію і Беларусь паўплывала на няўстойлівасць курсу долара і еўра, што ўжо адбілася на рэальным сектары эканоміцы. На думку спікера, настаў час увесці валюту Саюзнай дзяржавы.
"Яшчэ дзесяць дзён таму я на гэтае пытанне адказваў адмоўна. Сёння на фоне знешняга ўздзеяння я адказваю: цяпер гэта важнейшая задача, якая здыме 20-25 працэнтаў ад агульнай нестабільнасці", - сказаў Мяжэвіч.
Пры гэтым эксперт адзначыў, што зусім не важна, як яна будзе называцца: РБР (расійска-беларускі рубель) ці неяк інакш.
"Паколькі ў Расіі - рубель, у Беларусі - рубель і ва Украіне (у большай частцы) таксама хутчэй за ўсё будзе рубель, то не важна, як будзе названа такая валюта. Важна, каб яна працавала на вызваленай тэрыторыі Украіны, у Расіі, у Беларусі, у Абхазіі, Асеціі і шмат яшчэ дзе", - рэзюмаваў Мяжэвіч.
Таксама спікер адзначыў, што ў Расіі, Беларусі ёсць рэсурсы і развітая вытворчасць, тэхналогіі і партнёры па ўсім свеце. З цяперашняга крызісу, насуперак прагнозам Захаду, пераможцам выйдзе Расія і яе партнёры.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь