https://bel.sputnik.by/20220303/kea-spynyae-pratsu--belarus-1061033327.html
ІКЕА спыняе працу ў Беларусі
ІКЕА спыняе працу ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Продажы мэблі і прадметаў хатняга ўжытку спынены як у звычайных крамах, так і анлайн-маркетах, паведамляюць у галоўным офісе кампаніі. 03.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-03T15:48+0300
2022-03-03T15:48+0300
2023-02-23T14:06+0300
крама
продаж
кампанія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/03/1061032178_0:0:3131:1762_1920x0_80_0_0_64f659f0105f76013a4e5e5095e7e36b.jpg
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Шведская ІКЕА прыпыняе сваю дзейнасць у Расіі і Беларусі з-за падзей на Украіне, пра гэта кампанія афіцыйна заявіла ў чацвер.У прыватнасці, кампанія прыпыняе імпарт і экспарт у РФ і Беларусь, працэсы вытворчасці і продажу ў магазінах. Судзячы па афіцыйнай заяве шведскай кампаніі, гэта закране прыкладна 15 тысяч супрацоўнікаў у абедзвюх краінах.У Беларусі магазінаў шведскай кампаніі няма, толькі зборачныя цэхі. Аднак працуе інтэрнэт-крама. Адзін з менеджэраў заявіў Sputnik, што анлайн-маркет працуе, як і раней."Калі будзе зачыняцца наша крама, інфармацыя з'явіцца на нашым сайце", – сказалі ў краме. Нагадаем, IKEA раней ужо закрывала свае офісы ў шэрагу краін з-за сітуацыі з каронавірусам. Тады сваю працу прыпынілі магазіны ў Бельгіі, Германіі, Даніі, Індыі, Канадзе, Нідэрландах, Польшчы, Партугаліі, ЗША, Францыі і іншых краінах.IKEA - найбуйнейшая ў свеце рознічная сетка па гандлі мэбляй і прадметамі хатняга ўжытку, заснавана ў 1943 годзе. Кампанія працуе больш за ў 50 краінах. Галаўны офіс знаходзіцца ў Дэлфце (Нідэрланды).Раней шведская кампанія Hennes &Mauritz (H& M), якая займаецца вытворчасцю адзення, прыпыніла продажу ў Расіі. Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што прыпыненне продажаў часоваt. Таксама ў чацвер, паводле паведамленняў чытачоў, усе тры фірмовыя крамы гэтага брэнда не адкрыліся ў Беларусі.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/03/1061032178_112:0:2843:2048_1920x0_80_0_0_f1dabfc3f56c59b6ae5d81f1dcdb9cfa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крама, продаж, кампанія, беларусь
крама, продаж, кампанія, беларусь
ІКЕА спыняе працу ў Беларусі
15:48 03.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Продажы мэблі і прадметаў хатняга ўжытку спынены як у звычайных крамах, так і анлайн-маркетах, паведамляюць у галоўным офісе кампаніі.
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Шведская ІКЕА прыпыняе сваю дзейнасць у Расіі і Беларусі з-за падзей на Украіне, пра гэта кампанія афіцыйна заявіла ў чацвер.
У прыватнасці, кампанія прыпыняе імпарт і экспарт у РФ і Беларусь, працэсы вытворчасці і продажу ў магазінах. Судзячы па афіцыйнай заяве шведскай кампаніі, гэта закране прыкладна 15 тысяч супрацоўнікаў у абедзвюх краінах.
У Беларусі магазінаў шведскай кампаніі няма, толькі зборачныя цэхі. Аднак працуе інтэрнэт-крама. Адзін з менеджэраў заявіў Sputnik, што анлайн-маркет працуе, як і раней.
"Калі будзе зачыняцца наша крама, інфармацыя з'явіцца на нашым сайце", – сказалі ў краме. Нагадаем, IKEA раней ужо закрывала свае офісы ў шэрагу краін з-за сітуацыі з каронавірусам. Тады сваю працу прыпынілі магазіны ў Бельгіі, Германіі, Даніі, Індыі, Канадзе, Нідэрландах, Польшчы, Партугаліі, ЗША, Францыі і іншых краінах.
IKEA - найбуйнейшая ў свеце рознічная сетка па гандлі мэбляй і прадметамі хатняга ўжытку, заснавана ў 1943 годзе. Кампанія працуе больш за ў 50 краінах. Галаўны офіс знаходзіцца ў Дэлфце (Нідэрланды).
Раней шведская кампанія Hennes &Mauritz (H& M), якая займаецца вытворчасцю адзення, прыпыніла продажу ў Расіі. Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што прыпыненне продажаў часоваt. Таксама ў чацвер, паводле паведамленняў чытачоў, усе тры фірмовыя крамы гэтага брэнда не адкрыліся ў Беларусі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь