Лукашэнка заявіў, што разгадаў задумы тых, хто спрабуе ўкусіць Беларусь

© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 03.03.2022
Падпісацца
Беларускія ўлады сутыкнуліся з увядзеннем некалькіх пакетаў санкцый пасля палітычнага крызісу, які ахапіў рэспубліку пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Мы не хочам ніякіх скандалаў, канфліктаў і ніякай вайны, заявіў кіраўнік дзяржавы падчас цырымоніі ўручэння ўзнагарод у Палацы Незалежнасці.
"Часы няпростыя, вы бачыце з усіх бакоў нас тут спрабуюць не проста ўкусіць. Мы ўсе бачым, мы разгадалі іх задумы", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.

Стратэгія і тактыка Захаду

Беларускі лідэр звярнуўся да ўдзельнікаў цырымоніі са словамі, што яны і іх дзеці - самае каштоўнае для яго, таму што дзеці павінны жыць у мірнай краіне.
Паводле яго слоў, Беларусь хочуць падштурхнуць да вайны на ўкраінскай тэрыторыі, што робіцца спецыяльна. Трэба каб Беларусь агаліла свае межы.
"А потым з намі разбяруцца хутка, мы нават з Украіны не паспеем вярнуцца, каб вас абараніць. Гэта тактыка. А стратэгія ў іх - разабрацца з Расіяй і з намі заадно, каб потым зноў не пачынаць, як у жніўні 2020-га. Мы разгадалі іх задумы, не проста разгадалі: маем дастаткова для гэтага інфармацыі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Мірная Беларусь

Прычым ён папярэдзіў усіх прысутных, што будзе яшчэ створана шмат фэйкаў, але беларускія ўлады ведаюць, чаго хочуць іх апаненты і гатовы да гэтага.
"Мы будзем змагацца і паміраць за вас на нашай зямлі. У гэтым вы можаце не сумнявацца", - звярнуў асаблівую ўвагу кіраўнік беларускай дзяржавы. Пасля чаго панаракаў, што сітуацыя вакол краіны складаецца такая, што пра ўсялякія пагрозы даводзіцца ўспамінаць нават у перадсвяточныя дні.
"Мы не хочам ніякіх скандалаў, канфліктаў і ніякай вайны. Мы людзі мірныя. І хацелі б, каб вакол нас быў мір", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
На заканчэнне ён зноў папрасіў усіх займацца сваімі справамі, нараджаць і гадаваць дзяцей, а ўлады ўсяляк будуць гэтаму садзейнічаць са свайго боку.

Аперацыя ў Данбасе і санкцыі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага падпісаў указы аб прызнанні Данецкай і Луганскай народных рэспублік, якія яшчэ ў 2014 годзе аб'явілі аб незалежнасці ад Кіева. Раніцай 24 лютага пачалася ваенная спецаперацыя па дасягненні міру ў Данбасе і дэмілітарызацыі Украіны.
У адказ краіны Захаду аб'явілі аб новых санкцыях - пад рэстрыкцыі трапілі некалькі найбуйнейшых расійскіх банкаў, у тым ліку "Сбербанк" і ВТБ, для шэрагу дзяржаўных кампаній зараз абцяжараны магчымасці прыцягнення замежнага капіталу. Абмежаванні ўведзены ў адносінах да журналістаў і спартсменаў з РФ.
Таксама новыя санкцыі аб'яўлены і супраць Беларусі за садзейнічанне расійскай спецаперацыі, яны закранулі не толькі эканамічны блок, але таксама афіцыйныя асобы і ўдзел спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах.
Мінск і Масква рыхтуюць контрсанкцыі ў адказ, якія паводле слоў Лукашэнкі "будуць вельмі адчувальнымі" для краін Захаду.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0