https://bel.sputnik.by/20220303/rf-ne-mozha-dazvolts-kab-z-ukrany-zykhodzla-pagroza-napadu-1061031074.html
РФ не можа дазволіць, каб з Украіны зыходзіла пагроза нападу
РФ не можа дазволіць, каб з Украіны зыходзіла пагроза нападу
Sputnik Беларусь
На дадзены момант Расія праводзіць спецыяльную ваенную аперацыю па дэмілітарызацыі і дэнацыяналізацыі Украіны. 03.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-03T15:10+0300
2022-03-03T15:10+0300
2022-07-01T15:05+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
сяргей лаўроў
украіна
нападзенне
спецаперацыя
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059590257_0:0:2953:1662_1920x0_80_0_0_59311fbe0184e2b444688936f4c8c1ac.jpg
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў падчас інтэрв'ю расійскім і замежным СМІ, што РФ не можа дазволіць, каб з боку Украіны зыходзіла пагроза прамога нападзення.Міністр падкрэсліў, што Захад не можа вырашаць, што Расіі патрэбна для яе бяспекі."Мы не можам больш дазволіць, каб з тэрыторыі Украіны зыходзіла пагроза прамога нападу на РФ", – сказаў Лаўроў.Ён выказаў упэўненасць у тым, што рашэнне па сітуацыі ва Украіне будзе знойдзена і мінімальныя ўмовы Расіі вядомы, гэта абмяркоўвалася падчас першых перагавораў з украінскай дэлегацыяй у Гомелі.Выказаўся ён і на тэму Трэцяй сусветнай, якая можа быць толькі ядзернай."Але звяртаю вашу ўвагу, што гэта ў галовах заходніх палітыкаў пастаянна круціцца ядзерная вайна, а не ў галаве расіян. Таму я вас запэўніваю, што мы не дазволім нейкім правакацыям прымусіць нас выйсці з раўнавагі", - дадаў міністр.Ён перакананы, што ў сітуацыі з Украінай Расія робіць правільна. Ён звярнуў увагу на колькасць загінуўшых за восем гадоў на Данбасе, яна склала каля 14 тысяч чалавек. І ўвесь гэты час Захад маўчаў і ігнараваў, падкрэсліў Лаўроў.Расія гатова да перагавораў з УкраінайКіраўнік МЗС дадаў, што спецаперацыя на Украіне - гэтае вымушанае рашэнне таму, што Захад 30 гадоў не чуў Расію і хлусіў. Мэты аперацыі таксама ясныя, але будучыню будзе выбіраць народ Украіны.Таксама ён звярнуў увагу на тое, што Расія гатова да перагавораў, аб чым сведчаць дзеянні: як толькі прэзідэнт Украіны папрасіў аб перагаворах, тут жа выехала дэлегацыя з РФ."Потым прэзідэнт Зяленскі перадумаў. Напэўна, яму амерыканцы сказалі, каб ён не спяшаўся. Потым яны ўсё ж сказалі - не, мы прыедзем", - адзначыў Лаўроў. У заключэнне інтэрв'ю ён папрасіў журналістаў супастаўляць факты і наведваць сайт МЗС РФ.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059590257_214:0:2943:2047_1920x0_80_0_0_fa3eb682f4587a686354e7b08251244d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, украіна, нападзенне, спецаперацыя, расія
сяргей лаўроў, украіна, нападзенне, спецаперацыя, расія
РФ не можа дазволіць, каб з Украіны зыходзіла пагроза нападу
15:10 03.03.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) На дадзены момант Расія праводзіць спецыяльную ваенную аперацыю па дэмілітарызацыі і дэнацыяналізацыі Украіны.
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў падчас інтэрв'ю расійскім і замежным СМІ, што РФ не можа дазволіць, каб з боку Украіны зыходзіла пагроза прамога нападзення.
Міністр падкрэсліў, што Захад не можа вырашаць, што Расіі патрэбна для яе бяспекі.
"Мы не можам больш дазволіць, каб з тэрыторыі Украіны зыходзіла пагроза прамога нападу на РФ", – сказаў Лаўроў.
Ён выказаў упэўненасць у тым, што рашэнне па сітуацыі ва Украіне будзе знойдзена і мінімальныя ўмовы Расіі вядомы, гэта абмяркоўвалася падчас першых перагавораў з украінскай дэлегацыяй у Гомелі.
Выказаўся ён і на тэму Трэцяй сусветнай, якая можа быць толькі ядзернай.
"Але звяртаю вашу ўвагу, што гэта ў галовах заходніх палітыкаў пастаянна круціцца ядзерная вайна, а не ў галаве расіян. Таму я вас запэўніваю, што мы не дазволім нейкім правакацыям прымусіць нас выйсці з раўнавагі", - дадаў міністр.
Ён перакананы, што ў сітуацыі з Украінай Расія робіць правільна. Ён звярнуў увагу на колькасць загінуўшых за восем гадоў на Данбасе, яна склала каля 14 тысяч чалавек. І ўвесь гэты час Захад маўчаў і ігнараваў, падкрэсліў Лаўроў.
Расія гатова да перагавораў з Украінай
Кіраўнік МЗС дадаў, што спецаперацыя на Украіне - гэтае вымушанае рашэнне таму, што Захад 30 гадоў не чуў Расію і хлусіў. Мэты аперацыі таксама ясныя, але будучыню будзе выбіраць народ Украіны.
"Вырашаць аб тым, як далей жыць Украіне і каго выбіраць для таго, каб гэтай краінай кіраваць, павінен сам украінскі народ, дакладней усе народы, якія жывуць на шматнацыянальнай Украіне", – заявіў Лаўроў.
Таксама ён звярнуў увагу на тое, што Расія гатова да перагавораў, аб чым сведчаць дзеянні: як толькі прэзідэнт Украіны папрасіў аб перагаворах, тут жа выехала дэлегацыя з РФ.
"Потым прэзідэнт Зяленскі перадумаў. Напэўна, яму амерыканцы сказалі, каб ён не спяшаўся. Потым яны ўсё ж сказалі - не, мы прыедзем", - адзначыў Лаўроў. У заключэнне інтэрв'ю ён папрасіў журналістаў супастаўляць факты і наведваць сайт МЗС РФ.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Інтэрв'ю Лаўрова:
дэмілітарызацыя Украіны і санкцыйная вайна Захаду
Мядзінскі: на перамовах будзе абмяркоўвацца
спыненне агнюЛаўроў:
Украіна цягне час на перагаворах з Расіяй па ўказаннях ЗША