https://bel.sputnik.by/20220303/tsvk-belarus-padvodzts-vynk-kanstytutsyynaga-referendumu-1061026496.html
ЦВК Беларусі падводзіць вынікі канстытуцыйнага рэферэндуму
ЦВК Беларусі падводзіць вынікі канстытуцыйнага рэферэндуму
Sputnik Беларусь
Па словах кіраўніка ЦВК, рэферэндум прайшоў у адпаведнасці з заканадаўствам і арганізавана. 03.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-03T13:18+0300
2022-03-03T13:18+0300
2022-03-03T13:18+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
цвк рэспублікі беларусь
рэферэндум
ігар карпенка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/19/1060797558_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_01e289298b20526722924391f1a5bfdc.jpg
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Пасля ўступлення ў сілу абноўленай Канстытуцыі трэба будзе працаваць над змяненнем заканадаўства, у тым ліку Выбарчага кодэкса, заявіў кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.У Мінску праходзіць пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якое вынесена адно пытанне: падвядзенне вынікаў рэспубліканскага рэферэндуму."Сёння на пасяджэнні мы прымем адпаведнае рашэнне. Магу сказаць, што фактычна рашэнне па рэферэндуме адбылося ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства", - адзначыў Карпенка.Па ягоных словах, рэферэндум прайшоў арганізавана, у адпаведнасці з заканадаўствам.Кіраўнік ЦВК Беларусі адзначыў, што Цэнтрвыбаркам атрымаў заключэнне місіі міжнародных наглядальнікаў, якіх на рэферэндуме працавала амаль 200."Пасля прыняцця змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, трэба будзе карпатлівая работа па змяненні заканадаўчай і нарматыўна-прававой базы", - заявіў ён. Выбарчы кодэкс таксама будзе перажываць істотныя змены, адзначыў Карпенка.Ён яшчэ раз нагадаў выніковыя лічбы галасавання на рэферэндуме: за змяненне Канстытуцыі прагаласавала 82,86% ад колькасці тых, хто галасаваў.Як заявіў Карпенка на пасяджэнні ЦВК, правядзенню рэферэндуму папярэднічала каласальная работа па падрыхтоўцы праекта абноўленай Канстытуцыі, прапанаваныя змяненні "абмяркоўваліся грамадзянамі ў маштабах усёй краіны".Разам з тым Карпенка адзначыў, што падчас падрыхтоўкі і правядзення мелі месца факты аказання ўздзеяння на членаў камісій.Паводле яго слоў, таксама была спроба зрыву рэферэндуму шляхам ілжывага інфармавання аб пераносе галасавання, нанясенне розных надпісаў і расклейванне ўлётак, якія аказваюць ціск на волевыяўленне грамадзян.Кіраўнік ЦВК таксама адзначыў, што ўзаемадзеянне з МУС, МНС забяспечыла бяспечнае правядзенне рэферэндуму і не дало магчымасці дэструктыўным сілам выканаць задуманае.Таксама ён адзначыў цеснае ўзаемадзеянне з Міністэрствам аховы здароўя, што дало магчымасць выканаць санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні ва ўмовах пандэміі каронавіруса.>>> Больш актуальных і цікавых навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/19/1060797558_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_ce96afbf5b3700bdc4458e539870f6c2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, цвк рэспублікі беларусь, рэферэндум, ігар карпенка
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, цвк рэспублікі беларусь, рэферэндум, ігар карпенка
ЦВК Беларусі падводзіць вынікі канстытуцыйнага рэферэндуму
Па словах кіраўніка ЦВК, рэферэндум прайшоў у адпаведнасці з заканадаўствам і арганізавана.
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Пасля ўступлення ў сілу абноўленай Канстытуцыі трэба будзе працаваць над змяненнем заканадаўства, у тым ліку Выбарчага кодэкса, заявіў кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.
У Мінску праходзіць пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якое вынесена адно пытанне: падвядзенне вынікаў рэспубліканскага рэферэндуму.
"У Цэнтральную камісію паступілі ўсе 7 пратаколаў аб устанаўленні вынікаў галасавання ад абласных і Мінскай гарадской камісій па рэферэндуму" – заявіў журналістам кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка.
"Сёння на пасяджэнні мы прымем адпаведнае рашэнне. Магу сказаць, што фактычна рашэнне па рэферэндуме адбылося ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства", - адзначыў Карпенка.
Па ягоных словах, рэферэндум прайшоў арганізавана, у адпаведнасці з заканадаўствам.
Кіраўнік ЦВК Беларусі адзначыў, што Цэнтрвыбаркам атрымаў заключэнне місіі міжнародных наглядальнікаў, якіх на рэферэндуме працавала амаль 200.
"Пасля прыняцця змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, трэба будзе карпатлівая работа па змяненні заканадаўчай і нарматыўна-прававой базы", - заявіў ён. Выбарчы кодэкс таксама будзе перажываць істотныя змены, адзначыў Карпенка.
Ён яшчэ раз нагадаў выніковыя лічбы галасавання на рэферэндуме: за змяненне Канстытуцыі прагаласавала 82,86% ад колькасці тых, хто галасаваў.
Як заявіў Карпенка на пасяджэнні ЦВК, правядзенню рэферэндуму папярэднічала каласальная работа па падрыхтоўцы праекта абноўленай Канстытуцыі, прапанаваныя змяненні "абмяркоўваліся грамадзянамі ў маштабах усёй краіны".
Разам з тым Карпенка адзначыў, што падчас падрыхтоўкі і правядзення мелі месца факты аказання ўздзеяння на членаў камісій.
Паводле яго слоў, таксама была спроба зрыву рэферэндуму шляхам ілжывага інфармавання аб пераносе галасавання, нанясенне розных надпісаў і расклейванне ўлётак, якія аказваюць ціск на волевыяўленне грамадзян.
Кіраўнік ЦВК таксама адзначыў, што ўзаемадзеянне з МУС, МНС забяспечыла бяспечнае правядзенне рэферэндуму і не дало магчымасці дэструктыўным сілам выканаць задуманае.
Таксама ён адзначыў цеснае ўзаемадзеянне з Міністэрствам аховы здароўя, што дало магчымасць выканаць санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні ва ўмовах пандэміі каронавіруса.
>>> Больш актуальных і цікавых навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь