Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларускіх памежнікаў няма на тэрыторыі Украіны, запэўнілі ў ДПК

© Sputnik / Александр ЖибульПрысяга ў вайсковай частцы беларускай арміі
Прысяга ў вайсковай частцы беларускай арміі - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2022
Падпісацца
Штодня Мінабароны Беларусі нагадвае, што беларускія войскі не ўдзельнічаюць у вайсковай спецаперацыі на Украіне.
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Беларускіх памежнікаў на тэрыторыі Украіны няма, заявіў Дзяржпамежкамітэт рэспублікі. Некалькі разоў у сацсетках з'яўлялася інфармацыя аб тым, што нібыта беларускія ўзброеныя сілы знаходзяцца на ўкраінскай тэрыторыі.
У ведамстве падкрэслілі, што апошнім часам беларусам паступаюць званкі з замежных нумароў, паведамляецца інфармацыя "аб раненнях або гібелі памаежнікаў Беларусі, называюцца імёны, якія нібыта бралі ўдзел у спецаперацыі на Украіне.
"У сувязі з гэтым яшчэ раз звяртаем увагу на тое, што ўсе беларускія памежнікі знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ніякага ўдзелу ў баявых дзеяннях не бяруць", - запэўнілі ў ДПК.

Сітуацыя ў Беларусі

Мінабароны Беларусі раней неаднаразова абвяргала інфармацыю аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у расійскай спецаперацыі на Украіне. Аналагічныя заявы рабіў і Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з Саветам бяспекі:
"Беларускае войска ніякага ўдзелу ў баявых дзеяннях не прымала і не прымае. Мы можам гэта даказаць каму заўгодна", - сказаў прэзідэнт, дадаўшы, што Беларусь прыкрывае мяжу ад Брэста да Мазыра з мэтай прадухілення пранікнення ў краіну радыкалаў.
Расійскі лідэр Уладзімір Пуцін не ставіў пытанне аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у спецаперацыі на Украіне, запэўніў Лукашэнка.
Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведаміў, што граніца рэспублікі пераведзена на ахову ва ўзмоцненым рэжыме - у сувязі з абвастрэннем ваенна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне. Разам з тым асабісты склад тэрытарыяльных органаў памежнікаў размяшчаецца ў пунктах сваёй пастаяннай дыслакацыі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін распавёў аб ходзе спецаперацыі ва Украіне - відэа
Трэці раунд перамоў Расіі і Украіны пройдзе на наступным тыдні
Выхад у прымірэнні: кіраўнік БПЦ звярнуўся да вернікаў аб сітуацыі ва Украіне
Стужка навiн
0