https://bel.sputnik.by/20220304/belavya-budze-lyatats-na-kurorty-egpta-praz-kazakhstan-1061040790.html
"Белавія" будзе лятаць на курорты Егіпта праз Казахстан
"Белавія" будзе лятаць на курорты Егіпта праз Казахстан
Sputnik Беларусь
У сувязі з дадатковымі выдаткамі для "Белавія" кампанія з 11 сакавіка павышае кошт білетаў на чартары ў Егіпет. 04.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-04T10:10+0300
2022-03-04T10:10+0300
2022-03-04T10:10+0300
белавія
казахстан
егіпет
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047329417_0:226:1024:802_1920x0_80_0_0_16b4d23a7dfe2ff7082546479adfdcb2.jpg
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" ўнесла змяненні ў раскладзе чартарных рэйсаў у Егіпет, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.Гэтае рашэнне было прынята з-за закрыцця часткі паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі."Авіякампанія "Белавія" вымушана скарэкціраваць маршруты накіравання многіх рэйсаў, у тым ліку чартэрных", - сказалі ў прэс-службе.Там таксама адзначылі, што рэйсы ў Шарм-Эль-Шэйх і Хургаду будуць выконвацца на лайнеры Boeing737-800 па новых маршрутах - з пасадкай для дазапраўкі ў казахстанскім Актаў.Пры гэтым час шляху для турыстаў значна павялічваецца, а ў сувязі з дадатковымі расходамі для "Белавія" кампанія з 11 сакавіка павышае кошт білетаў на чартары ў Егіпет.Пры гэтым у кампаніі абяцаюць, што пры зняцці забарон на палёты "Белавія" адразу ж знізіць кошты на білеты.У прэс-службе таксама адзначылі, што турыстычны аператар "Тэз Тур" вырашыў прыпыніць з 5 сакавіка выкананне чартарных рэйсаў у Егіпет. Беларускія турысты, якія зараз адпачываюць у Егіпце, будуць дастаўлены на радзіму вывазнымі рэйсамі.Неба ў БеларусіГенштаб Узброеных Сіл Беларусі з 24 лютага закрыў частку паветранай прасторы рэспублікі для грамадзянскіх палётаў. Тэрыторыя, дзе не будуць лятаць грамадзянскія судны, ахоплівае практычна паўкраіны. Рубеж усталяваўся па лініі населеных пунктаў Высокае - Баранавічы - Асіповічы - Крычаў - уздоўж украінскай мяжы.Раней Еўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бяспецы (EASA) аб'явіла Украіну зонай актыўнага канфлікту, назваўшы яе паветраную прастору небяспечнай. Авіякампаніі адмяняюць рэйсы на Украіну, а таксама мяняюць маршруты палётаў, пазбягаючы пералётаў над тэрыторыяй гэтай краіны.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
казахстан
егіпет
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047329417_0:130:1024:898_1920x0_80_0_0_6e4471be4b2cc2d12432021693d8a411.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавія, казахстан, егіпет, у свеце
белавія, казахстан, егіпет, у свеце
"Белавія" будзе лятаць на курорты Егіпта праз Казахстан
У сувязі з дадатковымі выдаткамі для "Белавія" кампанія з 11 сакавіка павышае кошт білетаў на чартары ў Егіпет.
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" ўнесла змяненні ў раскладзе чартарных рэйсаў у Егіпет, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.
Гэтае рашэнне было прынята з-за закрыцця часткі паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі.
"Авіякампанія "Белавія" вымушана скарэкціраваць маршруты накіравання многіх рэйсаў, у тым ліку чартэрных", - сказалі ў прэс-службе.
Там таксама адзначылі, што рэйсы ў Шарм-Эль-Шэйх і Хургаду будуць выконвацца на лайнеры Boeing737-800 па новых маршрутах - з пасадкай для дазапраўкі ў казахстанскім Актаў.
Пры гэтым час шляху для турыстаў значна павялічваецца, а ў сувязі з дадатковымі расходамі для "Белавія" кампанія з 11 сакавіка павышае кошт білетаў на чартары ў Егіпет.
Пры гэтым у кампаніі абяцаюць, што пры зняцці забарон на палёты "Белавія" адразу ж знізіць кошты на білеты.
У прэс-службе таксама адзначылі, што турыстычны аператар "Тэз Тур" вырашыў прыпыніць з 5 сакавіка выкананне чартарных рэйсаў у Егіпет. Беларускія турысты, якія зараз адпачываюць у Егіпце, будуць дастаўлены на радзіму вывазнымі рэйсамі.
Генштаб Узброеных Сіл Беларусі з 24 лютага закрыў частку паветранай прасторы рэспублікі для грамадзянскіх палётаў. Тэрыторыя, дзе не будуць лятаць грамадзянскія судны, ахоплівае практычна паўкраіны. Рубеж усталяваўся па лініі населеных пунктаў Высокае - Баранавічы - Асіповічы - Крычаў - уздоўж украінскай мяжы.
Раней Еўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бяспецы (EASA) аб'явіла Украіну зонай актыўнага канфлікту, назваўшы яе паветраную прастору небяспечнай. Авіякампаніі адмяняюць рэйсы на Украіну, а таксама мяняюць маршруты палётаў, пазбягаючы пералётаў над тэрыторыяй гэтай краіны.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь