https://bel.sputnik.by/20220304/rasyskya-vayskotsy-zanyal-plyatsoku-zaparozhskay-aes-1061051793.html
Расійскія вайскоўцы занялі пляцоўку Запарожскай АЭС
Расійскія вайскоўцы занялі пляцоўку Запарожскай АЭС
Sputnik Беларусь
Персанал станцыі кантралюе стан энергаблокаў, паведаміла ваенная адміністрацыя Запарожскай вобласці. 04.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-04T10:45+0300
2022-03-04T10:45+0300
2022-03-04T10:45+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
запарожжа
аэс
вайскоўцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/04/1061051137_0:0:3581:2014_1920x0_80_0_0_2ba20d35d4c3579432ebed0fe265177c.jpg
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Пляцоўка Запарожскай АЭС занята ваеннымі Расіі, заявілі ў ваеннай адміністрацыі Запарожскай вобласці ў пятніцу са спасылкай на інфармацыю дзяржінспекцыі ядзернага рэгулявання.Раней паведамлялася аб пажары ля атамнай станцыі, які адбыўся ў ноч на 4 сакавіка."Пляцоўка Запарожскай АЭС захоплена ваеннымі сіламі Расійскай Федэрацыі - Дзяржаўная інспекцыя ядзернага рэгулявання Украіны", - праінфармавалі ва ўкраінскім ведамстве.Там паведамілі, што аператыўны персанал здзяйсняе кантроль стану энергаблокаў АЭС. Іх эксплуатацыя забяспечваецца згодна з патрабаваннямі тэхрэгламентаў бяспекі, удакладнілі ў адміністрацыі.Найбуйнейшая ў ЕўропеУсяго на тэрыторыі Украіны дзейнічаюць чатыры АЭС з 15 энергаблокамі: Ровенская, Хмяльніцкая, Паўднёва-Украінская і Запарожская. Апошняя з'яўляецца найбуйнейшай у Еўропе.Па колькасці энергетычных рэактараў (усе тыпу ВВЭР) Украіна займае дзясятае месца ў свеце і пятае ў Еўропе.Ваенная спецаперацыя РФПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідэра з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.24 лютага Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
запарожжа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/04/1061051137_38:0:2723:2014_1920x0_80_0_0_f5c6da9bba65e763ff0e4dc9d6396cd4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
запарожжа, аэс, вайскоўцы
запарожжа, аэс, вайскоўцы
Расійскія вайскоўцы занялі пляцоўку Запарожскай АЭС
Персанал станцыі кантралюе стан энергаблокаў, паведаміла ваенная адміністрацыя Запарожскай вобласці.
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Пляцоўка Запарожскай АЭС занята ваеннымі Расіі, заявілі ў ваеннай адміністрацыі Запарожскай вобласці ў пятніцу са спасылкай на інфармацыю дзяржінспекцыі ядзернага рэгулявання.
Раней паведамлялася аб пажары ля атамнай станцыі, які адбыўся ў ноч на 4 сакавіка.
"Пляцоўка Запарожскай АЭС захоплена ваеннымі сіламі Расійскай Федэрацыі - Дзяржаўная інспекцыя ядзернага рэгулявання Украіны", - праінфармавалі ва ўкраінскім ведамстве.
Там паведамілі, што аператыўны персанал здзяйсняе кантроль стану энергаблокаў АЭС. Іх эксплуатацыя забяспечваецца згодна з патрабаваннямі тэхрэгламентаў бяспекі, удакладнілі ў адміністрацыі.
Усяго на тэрыторыі Украіны дзейнічаюць чатыры АЭС з 15 энергаблокамі: Ровенская, Хмяльніцкая, Паўднёва-Украінская і Запарожская. Апошняя з'яўляецца найбуйнейшай у Еўропе.
Па колькасці энергетычных рэактараў (усе тыпу ВВЭР) Украіна займае дзясятае месца ў свеце і пятае ў Еўропе.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідэра з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
24 лютага Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Выхад у прымірэнні:
кіраўнік БПЦ звярнуўся да вернікаў аб сітуацыі ва Украіне