https://bel.sputnik.by/20220304/za-feyk-pagrazhae-da-15-gado-pazbalennya-vol---novy-zakon-u-ras-1061056910.html
За фэйкі пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі - новы закон у Расіі
За фэйкі пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі - новы закон у Расіі
Sputnik Беларусь
Пасля пачатку расійскай спецаперацыі ва Украіне ў адносінах да вайскоўцаў пачалі распаўсюджваць шмат ілжывай інфармацыі, канстатуюць заканадаўцы. 04.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-04T16:20+0300
2022-03-04T16:20+0300
2022-07-01T15:05+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
закон
спецаперацыя
заканадаўства
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102704/50/1027045016_0:416:5472:3494_1920x0_80_0_0_5a3eaa7e35efcba7029b2e6222db1266.jpg
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Дзярждума РФ прыняла законапраект, які прадугледжвае крымінальную адказнасць і штрафы за фэйкавую інфармацыю ў дачыненні да расійскіх вайскоўцаў, а таксама заклікі да санкцый супраць краіны.За публічнае распаўсюджванне загадзя ілжывых фэйкаў аб дзеяннях расійскіх УС пагражае штраф у памеры ад 700 тысяч да 1,5 мільёна рублёў або ў памеры заробку да 18 месяцаў. Асуджанаму могуць прызначыць пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, прымусовых работ на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.Калі фэйкі распаўсюдзілі службовыя асобы, арганізаваныя групы, са штучным стварэннем доказаў ці па матывах нянавісці ці варожасці, ім пагражае пакаранне ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі альбо буйны штраф да 5 мільёнаў рублёў. Загадзя ілжывыя фэйкі, якія прывялі да цяжкіх наступстваў, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў.Колькі "свеціць" за заклікі да санкцый?За заклікі да дыскрэдытацыі ў дачыненні да ВС РФ максімальнае пакаранне - да 3 гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. У выпадку цяжкіх наступстваў за такія заклікі, апроч магчымага пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў, можа быць прызначаны штраф да 1 мільёна рублёў.Заклікі да санкцый супраць Расіі - калі раней на працягу года парушальнік ужо прыцягваўся за гэта да адміністрацыйнай адказнасці - будуць карацца штрафам да 500 тысяч рублёў або да 3 гадоў калоніі.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102704/50/1027045016_0:0:4864:3648_1920x0_80_0_0_96db60ad290b070ee9383845f1235ea1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
закон, спецаперацыя, заканадаўства, расія
закон, спецаперацыя, заканадаўства, расія
За фэйкі пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі - новы закон у Расіі
16:20 04.03.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Пасля пачатку расійскай спецаперацыі ва Украіне ў адносінах да вайскоўцаў пачалі распаўсюджваць шмат ілжывай інфармацыі, канстатуюць заканадаўцы.
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Дзярждума РФ прыняла законапраект, які прадугледжвае крымінальную адказнасць і штрафы за фэйкавую інфармацыю ў дачыненні да расійскіх вайскоўцаў, а таксама заклікі да санкцый супраць краіны.
За публічнае распаўсюджванне загадзя ілжывых фэйкаў аб дзеяннях расійскіх УС пагражае штраф у памеры ад 700 тысяч да 1,5 мільёна рублёў або ў памеры заробку да 18 месяцаў. Асуджанаму могуць прызначыць пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, прымусовых работ на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Калі фэйкі распаўсюдзілі службовыя асобы, арганізаваныя групы, са штучным стварэннем доказаў ці па матывах нянавісці ці варожасці, ім пагражае пакаранне ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі альбо буйны штраф да 5 мільёнаў рублёў. Загадзя ілжывыя фэйкі, якія прывялі да цяжкіх наступстваў, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў.
Колькі "свеціць" за заклікі да санкцый?
За заклікі да дыскрэдытацыі ў дачыненні да ВС РФ максімальнае пакаранне - да 3 гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. У выпадку цяжкіх наступстваў за такія заклікі, апроч магчымага пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў, можа быць прызначаны штраф да 1 мільёна рублёў.
Заклікі да санкцый супраць Расіі - калі раней на працягу года парушальнік ужо прыцягваўся за гэта да адміністрацыйнай адказнасці - будуць карацца штрафам да 500 тысяч рублёў або да 3 гадоў калоніі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь