Лукашэнка прыняў удзел у спартыўным свяце "Мінская лыжня" ў Раўбічах
© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем на спартыўным свяце "Мінская лыжня -2022" у Раўбічах
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Рэспубліканскае зімовае спартыўнае свята "Мінская лыжня -2022" прайшло ў суботу на базе Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".
МІНСК, 5 сак - Sputnik. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем у суботу бралі ўдзел у рэспубліканскім спартыўным свяце "Мінская лыжня -2022" у Раўбічах".
Першай са спартыўных спаборніцтваў стартавала эстафетная біятлонная гонка 4x2 км сярод каманд вышэйшых органаў улады, у якой прымала ўдзел каманда прэзідэнта Беларусі. Прэзідэнцкая каманда атрымала перамогу ў спаборніцтвах.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка на "Мінскай лыжні 2022" у Раўбічах
Аляксандр Лукашэнка на "Мінскай лыжні 2022" у Раўбічах
© Sputnik / Виктор Толочко
У яе склад акрамя кіраўніка дзяржавы ўвайшлі Святлана Канашэнка, Людміла Калінчык і Мікалай Лукашэнка. Склад прэзідэнцкай каманды не змяніўся з мінулага года, у той раз ім не было роўных на біятлоннай трасе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМікалай Лукашэнка на "Мінскай лыжні" ў Раўбічах
Мікалай Лукашэнка на "Мінскай лыжні" ў Раўбічах
© Sputnik / Виктор Толочко
Першай з прэзідэнцкай каманды стартавала Святлана Канашэнка, затым па ходзе біятлоннай гонкі Людміла Калінчык перадала эстафету Мікалаю Лукашэнку, ён пераадолеў два агнявыя рубяжы без промахаў.
Мікалай Лукашэнка перадаў эстафету свайму бацьку, кіраўнік дзяржавы без промахаў трапіў ва ўсе мішэні на сваім адрэзку дыстанцыі.
© Photo : пресс-служба президента БеларусиКаманда прэзідэнта атрымала перамогу ў "Мінскай лыжні 2022"
Каманда прэзідэнта атрымала перамогу ў "Мінскай лыжні 2022"
© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Другі да фінішу прыйшла каманда Віцебскага аблвыканкама, на фінальным этапе за сваю каманду бег губернатар Аляксандр Субоцін. На трэцім месцы - каманда Камітэта дзяржаўнага кантролю.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКаманда Прэзідэнта не дапусціла промахаў
Каманда Прэзідэнта не дапусціла промахаў
© Sputnik / Виктор Толочко
Акрамя прэзідэнцкай каманды без промахаў на агнявых рубяжах прабегла каманда Апарату Савета міністраў, на фінішнай мяжы быў намеснік кіраўніка Апарата Уладзімір Калтовіч.
Таксама на спаборніцтвах фотакарэспандэнты заўважылі і гадаванца кіраўніка дзяржавы - шпіца Умку.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗавітала на лыжню і Умка
Завітала на лыжню і Умка
© Sputnik / Виктор Толочко
Паралельна са спартыўнымі стартамі ў Раўбічах арганізаваны конкурсна-забаўляльныя пляцоўкі, выступленні калектываў.
>>> Больш актуальных і цікавых навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Не толькі санкцыі: Пуцін расказаў, пра што яшчэ ў пятніцу гаварыў з Лукашэнкам
Новая Канстытуцыя набудзе моц 15 сакавіка - Лукашэнка
Лукашэнка падпісаў рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму