https://bel.sputnik.by/20220305/mnsterstva-akhovy-zdaroya-zapenla-shto-leka-u-belarus-khapae-1061075786.html
Міністэрства аховы здароўя запэўніла, што лекаў у Беларусі хапае
Міністэрства аховы здароўя запэўніла, што лекаў у Беларусі хапае
Sputnik Беларусь
У міністэрстве гавораць, што запасаў хопіць надоўга, і лекі з аптэк не прападуць. 05.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-05T12:17+0300
2022-03-05T12:17+0300
2022-03-05T12:17+0300
міністэрства аховы здароўя
лекі
аптэка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104494/40/1044944050_0:150:3111:1899_1920x0_80_0_0_b980d82c9a89d28b44f076abfd62f053.jpg
МІНСК, 5 сак - Sputnik. Лекаў і медыцынскіх вырабаў у Беларусі дастаткова для забеспячэння насельніцтва і бальніц, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.У ведамстве адзначылі, што ўведзеныя Захадам санкцыі ў дачыненні да Расіі не датычацца фармгаліны і не паўплываюць на пастаўкі лекаў у Беларусь.Там таксама адзначылі, што такія медыцынскія тавары, як фізраствор, вата, бінты і іншы перавязачны матэрыял, вырабляюцца на прадпрыемствах Беларусі.У той жа час некаторыя пазіцыі будуць заменены іншай фасоўкай і іншым вытворцам."Адзначым, што цяпер Міністэрствам аховы здароўя атрымана інфармацыя ад замежных фармацэўтычных кампаній, што замежныя кампаніі не плануюць спыняць пастаўкі лекавых прэпаратаў у Рэспубліку Беларусь", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.У міністэрстве падкрэслілі, што ўсе вытворцы пацвердзілі адгрузкі, таму лекі не знікнуць з аптэк.Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на наступным тыдні адбудуцца перагаворы з вядучымі замежнымі фармкампаніямі на прадмет лакалізацыі вытворчасці некаторых важнейшых прэпаратаў у Беларусі.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104494/40/1044944050_189:0:2920:2048_1920x0_80_0_0_7107e8f019b8ba44f268e4cbfea902c2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, лекі, аптэка
міністэрства аховы здароўя, лекі, аптэка
Міністэрства аховы здароўя запэўніла, што лекаў у Беларусі хапае
У міністэрстве гавораць, што запасаў хопіць надоўга, і лекі з аптэк не прападуць.
МІНСК, 5 сак - Sputnik. Лекаў і медыцынскіх вырабаў у Беларусі дастаткова для забеспячэння насельніцтва і бальніц, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
У ведамстве адзначылі, што ўведзеныя Захадам санкцыі ў дачыненні да Расіі не датычацца фармгаліны і не паўплываюць на пастаўкі лекаў у Беларусь.
"Міністэрства аховы здароўя прааналізавала лекавыя прэпараты, якія знаходзяцца на складах, па пераліку асноўных лекавых сродкаў, і паведамляе, што існуючых астаткаў дастаткова для бесперапыннага лекавага забеспячэння насельніцтва на працягу 6-17 месяцаў", - сказалі ў міністэрстве.
Там таксама адзначылі, што такія медыцынскія тавары, як фізраствор, вата, бінты і іншы перавязачны матэрыял, вырабляюцца на прадпрыемствах Беларусі.
У той жа час некаторыя пазіцыі будуць заменены іншай фасоўкай і іншым вытворцам.
"Адзначым, што цяпер Міністэрствам аховы здароўя атрымана інфармацыя ад замежных фармацэўтычных кампаній, што замежныя кампаніі не плануюць спыняць пастаўкі лекавых прэпаратаў у Рэспубліку Беларусь", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У міністэрстве падкрэслілі, што ўсе вытворцы пацвердзілі адгрузкі, таму лекі не знікнуць з аптэк.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на наступным тыдні адбудуцца перагаворы з вядучымі замежнымі фармкампаніямі на прадмет лакалізацыі вытворчасці некаторых важнейшых прэпаратаў у Беларусі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь