"Аэрафлот" прыпыняе міжнародныя рэйсы, акрамя палётаў у Беларусь

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкСамалёт Airbus A320 авіякампаніі "Аэрафлот"
Самалёт Airbus A320 авіякампаніі Аэрафлот - Sputnik Беларусь, 1920, 06.03.2022
Падпісацца
Такую заяву кампанія зрабіла ў суботу, пакуль не гаворыцца, калі "Аэрафлот" адменіць эмбарга на палёты.
МІНСК, 6 сак - Sputnik. Расійская кампанія "Аэрафлот" прыняла рашэнне прыпыніць з 8 сакавіка 2022 года ўсе міжнародныя рэйсы, акрамя палётаў у Беларусь.
Як паведаміла прэс-служба "Аэрафлота", адмена міжнародных напрамкаў адносіцца таксама да рэйсаў авіякампаній "Расія" і "Аўрора".
"Аэрафлот" працягне ў поўным аб'ёме выкананне рэйсаў па маршрутнай сетцы ўнутры Расіі, за выключэннем раней уведзеных часовых абмежаванняў палётаў у гарады поўдня краіны. Таксама працягваюцца палёты ў і з Мінска", - адзначаецца ў паведамленні.
У кампаніі растлумачылі, што з 6 сакавіка "Аэрафлот" спыніць прымаць на рэйсы пасажыраў з білетам туды-назад, калі зваротны палёт быў разлічаны на даты пасля 8 сакавіка.
Тых жа, у каго білет толькі ў адзін бок, кампанія прыме да перавозкі да 8 сакавіка.
Для пасажыраў, якія апынуліся да моманту спынення палётаў за мяжой, авіякампанія пастараецца арганізаваць вяртанне ў Расію, адзначылі ў прэс-службе "Аэрафлота".
Авіяперавозчык растлумачыў, што гэта рашэнне прынята "ў сувязі з узнікненнем дадатковых абставін, якія перашкаджаюць выкананню палётаў".
Пасажыры адмененых міжнародных рэйсаў могуць аформіць поўнае вяртанне кошту авіябілета, звярнулі ўвагу ў кампаніі.
Там удакладнілі, што рэйсы "Аэрафлота" па маршрутнай сетцы ўнутры Расіі, за выключэннем гарадоў цэнтральнай і паўднёвай часткі краіны, выкананне якіх абмежавана Расавіяцыяй, працягнуцца.
Раней у суботу Расавіяцыя рэкамендавала расійскім авіякампаніям прыпыніць з 6 сакавіка міжнародныя рэйсы на фоне масавых арыштаў самалётаў за мяжой.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0