https://bel.sputnik.by/20220307/bryfng-myadznskaga-perad-pachatkam-tretsyaga-raunda-peragavora-ukrany--rf-1061120135.html
Мядзінскі распавёў аб тэмах трэцяга раунда перагавораў Украіны і РФ - відэа
Мядзінскі распавёў аб тэмах трэцяга раунда перагавораў Украіны і РФ - відэа
Памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі правёў брыфінг перад пачаткам трэцяга раўнда расійска-ўкраінскіх перагавораў. Што сказаў памочнік прэзідэнта Расіі ... 07.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-07T16:16+0300
2022-03-07T16:16+0300
2022-03-07T16:31+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
уладзімір мядзінскі
брыфінг
бяспека
спецаперацыя
данбас
відэа
расія
памочнік
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061120358_0:2:3057:1722_1920x0_80_0_0_3157a912c985c7a02c2ce0afe7cad2c8.jpg
Кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах з Украінай, памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі расказаў, што будуць абмяркоўваць дэлегацыі Украіны і Расіі падчас трэцяга раунда перагавораў.Сустрэча павінна была пачацца ў 15:00, але ўкраінскі бок спазняецца.Аб гуманітарных калідорахПа словах Мядзінскага, нягледзячы на дамоўленасці з Украінай па гуманітарных калідорах, практычна не адзін з іх не спрацаваў."Нацыяналісты перашкаджалі мірным жыхарам выходзіць з горада", - дадаў ён.Мядзінскі распавёў, як на ўсходняй ускраіне Марыупаля ў раёне праспекта Перамогі невялікая група 20-25 аўтаматчыкаў нацбата паспрабавала выйсці з горада праз пазіцыі Данецкай міліцыі.Паводле яго слоў, байцы батальёна "Данбас" крыкнулі: "кладзіся", пачаўся перакрыжаваны агонь, у выніку якога часткова былі знішчаны нацыяналісты, загінулі чатыры мірныя жыхары, пяцёра паранены."На жаль, гэта прыклад таго, як працуе гуманітарны калідор у разуменні некаторых украінскіх кіраўнікоў, якія не падпарадкоўваюцца Кіеву, цэнтру. Паводзяць сябе не па законах вайны і чэсці", – падкрэсліў Мядзінскі.Ён таксама праінфармаваў, што гэтыя ваенныя злачынствы будуць расследавацца. Акрамя таго, пытанне гуманітарных калідораў яшчэ раз будуць узнімаць падчас трэцяй сустрэчы дэлегацый Украіны і РФ.Перамовы Расіі і УкраіныПершая сустрэча дэлегацый дзвюх краін прайшла 28 лютага на ўкраінска-беларускай мяжы ў Гомельскай вобласці. Бакі абмежаваліся кароткімі заявамі, пасля чаго адбылі на кансультацыі ў свае сталіцы.Правядзенне другога раунда перагавораў перанеслі на новую пляцоўку па просьбе ўкраінскага боку – на беларуска-польскай мяжы, у раёне Белавежскай пушчы. Сустрэча павінна была адбыцца ўвечары 2 сакавіка, аднак яе перанеслі на раніцу чацвярга, з-за складанай лагістыкі ўкраінскі бок не паспяваў прыбыць на сустрэчу.У выніку другі раўнд перагавораў прайшоў у Белавежскай пушчы ў чацвер 3 сакавіка. Бакі вызначыліся па гуманітарных калідорах для эвакуацыі мірнага насельніцтва і спыненні агню на час іх адкрыцця.Трэці раунд перагавораў павінен прайсці ў панядзелак у Брэсцкай вобласці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061120358_146:0:2877:2048_1920x0_80_0_0_847823ae5a79764ed6857cec9f263ff8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
уладзімір мядзінскі, брыфінг, бяспека, спецаперацыя, данбас, відэа, видео, расія, памочнік, прэзідэнт, перагаворы
Мядзінскі распавёў аб тэмах трэцяга раунда перагавораў Украіны і РФ - відэа
16:16 07.03.2022 (абноўлена: 16:31 07.03.2022) Памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі правёў брыфінг перад пачаткам трэцяга раўнда расійска-ўкраінскіх перагавораў. Што сказаў памочнік прэзідэнта Расіі - глядзіце на відэа.
Кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах з Украінай, памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі расказаў, што будуць абмяркоўваць дэлегацыі Украіны і Расіі падчас трэцяга раунда перагавораў.
Сустрэча павінна была пачацца ў 15:00, але ўкраінскі бок спазняецца.
"Гэта ў нас стала дыпламатычнай традыцыяй з боку Украіны. Мы чакаем, мы гатовы да перагавораў. Будуць абмяркоўвацца тры блокі пытанняў", - канстатаваў Мядзінскі.
Аб гуманітарных калідорах
Па словах Мядзінскага, нягледзячы на дамоўленасці з Украінай па гуманітарных калідорах, практычна не адзін з іх не спрацаваў.
"Нацыяналісты перашкаджалі мірным жыхарам выходзіць з горада", - дадаў ён.
Мядзінскі распавёў, як на ўсходняй ускраіне Марыупаля ў раёне праспекта Перамогі невялікая група 20-25 аўтаматчыкаў нацбата паспрабавала выйсці з горада праз пазіцыі Данецкай міліцыі.
"Прытым, як у лепшых традыцыях Вялікай Айчыннай вайны, яны вялі перад сабой прыкладна 150 мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей і жанчын", - адзначыў кіраўнік дэлегацыі.
Паводле яго слоў, байцы батальёна "Данбас" крыкнулі: "кладзіся", пачаўся перакрыжаваны агонь, у выніку якога часткова былі знішчаны нацыяналісты, загінулі чатыры мірныя жыхары, пяцёра паранены.
"На жаль, гэта прыклад таго, як працуе гуманітарны калідор у разуменні некаторых украінскіх кіраўнікоў, якія не падпарадкоўваюцца Кіеву, цэнтру. Паводзяць сябе не па законах вайны і чэсці", – падкрэсліў Мядзінскі.
Ён таксама праінфармаваў, што гэтыя ваенныя злачынствы будуць расследавацца. Акрамя таго, пытанне гуманітарных калідораў яшчэ раз будуць узнімаць падчас трэцяй сустрэчы дэлегацый Украіны і РФ.
Перамовы Расіі і Украіны
Першая сустрэча дэлегацый дзвюх краін прайшла 28 лютага на ўкраінска-беларускай мяжы ў Гомельскай вобласці. Бакі абмежаваліся кароткімі заявамі, пасля чаго адбылі на кансультацыі ў свае сталіцы.
Правядзенне другога раунда перагавораў перанеслі на новую пляцоўку па просьбе ўкраінскага боку – на беларуска-польскай мяжы, у раёне Белавежскай пушчы. Сустрэча павінна была адбыцца ўвечары 2 сакавіка, аднак яе перанеслі на раніцу чацвярга, з-за складанай лагістыкі ўкраінскі бок не паспяваў прыбыць на сустрэчу.
У выніку другі раўнд перагавораў прайшоў у Белавежскай пушчы ў чацвер 3 сакавіка. Бакі вызначыліся па гуманітарных калідорах для эвакуацыі мірнага насельніцтва і спыненні агню на час іх адкрыцця.
Трэці раунд перагавораў павінен прайсці ў панядзелак у Брэсцкай вобласці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расійская дэлегацыя на перагаворах з Кіевам
прыбыла ў БрэстДругі раунд расійска-ўкраінскіх перамоў завершаны