https://bel.sputnik.by/20220309/mzs-ras-stuatsyya-na-kranskkh-aes-kantralyuemaya-1061162648.html
МЗС Расіі: сітуацыя на ўкраінскіх АЭС кантралюемая
МЗС Расіі: сітуацыя на ўкраінскіх АЭС кантралюемая
Sputnik Беларусь
Улады Украіны распаўсюджваюць адкрытыя фэйкі аб дзеяннях расійскіх вайскоўцаў у дачыненні да атамных станцый, Расія ў сваю чаргу робіць усё магчымае, каб... 09.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-09T15:44+0300
2022-03-09T15:44+0300
2022-03-09T15:44+0300
мзс рф
аэс
чарнобыльская аэс
марыя захарава
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102471/89/1024718914_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_b8434cbdae4a063293b88839a09139ec.jpg
МІНСК, 9 сак - Sputnik. Расія ўстанавіла кантроль над Чарнобыльскай і Запарожскай АЭС, каб не дапусціць ядзерных правакацый з боку Кіева, паведаміла ў сераду на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. Паводле яе слоў, заявы ўкраінскіх улад аб тым, што Расія атакуе ядзерныя аб'екты Украіны - хлусня.Захарава патлумачыла, што расійскія ўзброеныя сілы ўзялі пад кантроль Чарнобыльскую і запарожскую АЭС, акрамя іх на станцыі прысутнічаюць украінскія спецыялісты. Радыяцыйны фон на аб'ектах у норме."Гэты крок (кантроль расійскіх ваенных над станцыямі - Sputnik) зроблены выключна з мэтай недапушчэння выкарыстання ўкраінскімі нацыяналістычнымі і іншымі тэрарыстычнымі фарміраваннямі, а таксама замежнымі наймітамі існуючай абстаноўкі для арганізацыі ядзерных правакацый. А гэтыя рызыкі сапраўды існуюць", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС.Яна дадала, што Расія робіць усё, што ад яе залежыць, каб засцерагчы аб'екты.Ці працуюць станцыі?Чарнобыльскую АЭС расійскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль 24 лютага. Незадоўга да гэтага Украіна закрыла для турыстаў зону адчужэння ЧАЭС ля мяжы з Беларуссю. Паведамлялася, што радыяцыйны фон на станцыі і паблізу ад яе не павышаўся. Станцыя працягвае працаваць.Запарожская АЭС таксама знаходзіцца пад поўным кантролем Расгвардыі. Персанал станцыі працуе штатна, байцы нацыянальнай гвардыі Украіны, якія ахоўвалі аб'ект, здалі зброю і былі адпушчаны дадому.Віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак адзначаў, што заявы аб атаках расійскіх узброеных сіл на Запарожскую АЭС на Украіне - няпраўда і хлусня, расійскія вайскоўцы працуюць з украінскімі спецыялістамі, падтрымліваецца пастаянная сувязь з МАГАТЭ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102471/89/1024718914_127:0:2858:2048_1920x0_80_0_0_d20d26ed282e5f47c7776611be977821.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс рф, аэс, чарнобыльская аэс, марыя захарава
мзс рф, аэс, чарнобыльская аэс, марыя захарава
МЗС Расіі: сітуацыя на ўкраінскіх АЭС кантралюемая
Улады Украіны распаўсюджваюць адкрытыя фэйкі аб дзеяннях расійскіх вайскоўцаў у дачыненні да атамных станцый, Расія ў сваю чаргу робіць усё магчымае, каб гарантаваць бяспеку ўкраінскіх ядзерных аб'ектаў, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Марыя Захарава.
МІНСК, 9 сак - Sputnik. Расія ўстанавіла кантроль над Чарнобыльскай і Запарожскай АЭС, каб не дапусціць ядзерных правакацый з боку Кіева, паведаміла ў сераду на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. Паводле яе слоў, заявы ўкраінскіх улад аб тым, што Расія атакуе ядзерныя аб'екты Украіны - хлусня.
"З вуснаў заходніх адвакатаў Кіева прагучалі хлуслівыя абвінавачанні ў тым, што Расія нібыта наўмысна атакуе атамныя электрастанцыі Украіны, ствараючы рызыку ядзернай катастрофы", – сказала Захарава, каментуючы выступленне прадстаўнікоў у судзе ў Гаазе.
Захарава патлумачыла, што расійскія ўзброеныя сілы ўзялі пад кантроль Чарнобыльскую і запарожскую АЭС, акрамя іх на станцыі прысутнічаюць украінскія спецыялісты. Радыяцыйны фон на аб'ектах у норме.
"Гэты крок (кантроль расійскіх ваенных над станцыямі - Sputnik) зроблены выключна з мэтай недапушчэння выкарыстання ўкраінскімі нацыяналістычнымі і іншымі тэрарыстычнымі фарміраваннямі, а таксама замежнымі наймітамі існуючай абстаноўкі для арганізацыі ядзерных правакацый. А гэтыя рызыкі сапраўды існуюць", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС.
Яна дадала, што Расія робіць усё, што ад яе залежыць, каб засцерагчы аб'екты.
Чарнобыльскую АЭС расійскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль 24 лютага. Незадоўга да гэтага Украіна закрыла для турыстаў зону адчужэння ЧАЭС ля мяжы з Беларуссю. Паведамлялася, што радыяцыйны фон на станцыі і паблізу ад яе не павышаўся. Станцыя працягвае працаваць.
Запарожская АЭС таксама знаходзіцца пад поўным кантролем Расгвардыі. Персанал станцыі працуе штатна, байцы нацыянальнай гвардыі Украіны, якія ахоўвалі аб'ект, здалі зброю і былі адпушчаны дадому.
Віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак адзначаў, што заявы аб атаках расійскіх узброеных сіл на Запарожскую АЭС на Украіне - няпраўда і хлусня, расійскія вайскоўцы працуюць з украінскімі спецыялістамі, падтрымліваецца пастаянная сувязь з МАГАТЭ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь ААН:
колькасць бежанцаў з Украіны хутка дасягне 2 млн чалавек