https://bel.sputnik.by/20220309/uzho-khutka-kal--belarusa-buduts-nastupnyya-dogya-vykhadnyya-1061148226.html
Ужо хутка: калі ў беларусаў будуць наступныя доўгія выхадныя?
Ужо хутка: калі ў беларусаў будуць наступныя доўгія выхадныя?
Sputnik Беларусь
І адразу невялікі спойлер: у 2022 годзе ў беларусаў будуць яшчэ як мінімум тры серыі вялікіх выхадных. 09.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-09T11:17+0300
2022-03-09T11:17+0300
2023-07-27T13:08+0300
беларусы
выхадныя
святочныя і выхадныя дні
беларусь
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104496/03/1044960371_0:0:1600:901_1920x0_80_0_0_fb09fca22c49377d376164f996fef1df.jpg
МІНСК, 9 сак – Sputnik. У Беларусі парайшлі чатырохдзённыя выхадныя, звязаныя са святкаваннем Міжнароднага жаночага дня, які сёлета выпаў на аўторак.Калі будуць наступныя доўгія выхадныя ў беларусаў, паглядзеў Sputnik.Згодна з вытворчым календаром на 2022 год, за мінулыя працяглыя выхадныя – з 5 па 8 сакавіка – адзін з дзён (7 сакавіка) давядзецца адпрацаваць у бліжэйшую суботу (12 сакавіка).Яна будзе рабочай для большасці беларусаў, а значыць, магазіны, аддзяленні паштовай сувязі, прадпрыемствы, арганізацыі і грамадскі транспарт будуць працаваць па графіку панядзелка.Наступныя працяглыя выхадныя чакаюцца ўжо зусім хутка. У сувязі з тым, што Радаўніца заўсёды выпадае на аўторак (сёлета – на 3 мая), улады вырашылі падоўжыць беларусам адпачынак: гуляць можна будзе 30 красавіка, 1, 2 і 3 мая.Адпрацаваць за 2 мая (гэта панядзелак) усё ж давядзецца – 14 мая (субота). Таксама ў маі будзе яшчэ тры дні адпачынку – у перыяд з 7-га па 9-е. Такім чынам, працоўны тыдзень з 2 па 6 мая атрымаецца трохдзённы.Яшчэ адны працяглыя выхадныя будуць у беларусаў восенню: з суботы 5 лістапада па панядзелак 7-га (у сувязі са святкаваннем Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі).Школьныя канікулыШто тычыцца канікул у школьнікаў, то бліжэйшыя стартуюць 27 сакавіка і працягнуцца тыдзень – да 3 красавіка.Але гэта нішто ў параўнанні з летнімі: сёлета яны будуць пачынацца 30 мая і заканчвацца 31 жніўня. Выключэнне – дзевяцікласнікі, якія здаюць экзамены, і 11-класнікі, якія выпускаюцца і здаюць уступныя іспыты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20220309/us-yashche-mnus-kal--belarus-pryydze-sapradnaya-vyasna-1061140919.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104496/03/1044960371_100:0:1523:1067_1920x0_80_0_0_9952a5ebbad5007be1cd008be57921ad.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусы, выхадныя, святочныя і выхадныя дні, беларусь, грамадства
беларусы, выхадныя, святочныя і выхадныя дні, беларусь, грамадства
Ужо хутка: калі ў беларусаў будуць наступныя доўгія выхадныя?
11:17 09.03.2022 (абноўлена: 13:08 27.07.2023) І адразу невялікі спойлер: у 2022 годзе ў беларусаў будуць яшчэ як мінімум тры серыі вялікіх выхадных.
МІНСК, 9 сак – Sputnik. У Беларусі парайшлі чатырохдзённыя выхадныя, звязаныя са святкаваннем Міжнароднага жаночага дня, які сёлета выпаў на аўторак.
Калі будуць наступныя доўгія выхадныя ў беларусаў, паглядзеў Sputnik.
Згодна з вытворчым календаром на 2022 год, за мінулыя працяглыя выхадныя – з 5 па 8 сакавіка – адзін з дзён (7 сакавіка) давядзецца адпрацаваць у бліжэйшую суботу (12 сакавіка).
Яна будзе рабочай для большасці беларусаў, а значыць, магазіны, аддзяленні паштовай сувязі, прадпрыемствы, арганізацыі і грамадскі транспарт будуць працаваць па графіку панядзелка.
Наступныя працяглыя выхадныя чакаюцца ўжо зусім хутка. У сувязі з тым, што Радаўніца заўсёды выпадае на аўторак (сёлета – на 3 мая), улады вырашылі падоўжыць беларусам адпачынак: гуляць можна будзе 30 красавіка, 1, 2 і 3 мая.
Адпрацаваць за 2 мая (гэта панядзелак) усё ж давядзецца – 14 мая (субота). Таксама ў маі будзе яшчэ тры дні адпачынку – у перыяд з 7-га па 9-е. Такім чынам, працоўны тыдзень з 2 па 6 мая атрымаецца трохдзённы.
Яшчэ адны працяглыя выхадныя будуць у беларусаў восенню: з суботы 5 лістапада па панядзелак 7-га (у сувязі са святкаваннем Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі).
Што тычыцца канікул у школьнікаў, то бліжэйшыя стартуюць 27 сакавіка і працягнуцца тыдзень – да 3 красавіка.
Але гэта нішто ў параўнанні з летнімі: сёлета яны будуць пачынацца 30 мая і заканчвацца 31 жніўня. Выключэнне – дзевяцікласнікі, якія здаюць экзамены, і 11-класнікі, якія выпускаюцца і здаюць уступныя іспыты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь