https://bel.sputnik.by/20220310/u-belarus-vodzyatstsa-asablvyya-tseny-na-muku--slanechnkavy-aley-1061188239.html
У Беларусі ўводзяцца "асаблівыя" цэны на муку і сланечнікавы алей
У Беларусі ўводзяцца "асаблівыя" цэны на муку і сланечнікавы алей
Sputnik Беларусь
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць оптам і ў розніцу, могуць павялічыць кошты на гэтыя тавары на столькі, на колькі іх падняў... 10.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-10T13:23+0300
2022-03-10T13:23+0300
2022-03-10T13:23+0300
міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг)
цэны
гандаль
імпарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0a/1061186614_0:18:3072:1746_1920x0_80_0_0_4a3dec782fb47f333a4df3fc78f64f6d.jpg
МІНСК, 10 сак - Sputnik. У Беларусі ўводзіцца асаблівы парадак устанаўлення цэн на сланечнікавы алей, дзіцячае харчаванне і муку пшанічную, паведамілі ў прэс-службе міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.Цэнавы рэгламент вызначыла камісія па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне. Імпарцёры будуць фарміраваць адпускныя цэны з улікам абмежаванняў, устаноўленых пастановай нумар 79 "Аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары". Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць оптам і ў розніцу, могуць павялічыць кошт на гэтыя тавары на столькі, на колькі іх падняў імпарцёр.Калі пастаўшчык падняў цэннік на 10% – значыць і гандаль мае права настолькі ж задраць кошт гэтых прадуктаў. Важны нюанс: максімальныя надбаўкі імпарцёра, а таксама максімальныя аптовыя і гандлёвыя надбаўкі абмежаваны ў межах 15-30%.Што кажуць у МАРГ"Раней гэтыя тавары (алей, дзіцячае харчаванне і мука) рэгуляваліся пастановамі нумар 100 і нумар 79. З прычыны таго, што 100-я пастанова не ўлічвае змяненні кантрактных цэн у сусветнай абстаноўцы, было прынята рашэнне на гэты пералік пакінуць рэгуляванне толькі па 79-ай пастанове", - растлумачылі Sputnik у прэс-службе МАРГ.Прасцейкажучы, калі імпарцёр закупляе алей па 5 рублёў, а кантрактныя кошты вырастаюць да 7 рублёў, то ён мае права прадаваць па 7 рублёў. Раней - па 100-й пастанове - цэны можна было паднімаць на 0,3%.Указаны парадак устанаўлення цэн на алей сланечнікавы, дзіцячае харчаванне (кашы для дзіцячага і дыетычнага харчавання, сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання, кансервы фруктовыя для дзіцячага і дыетычнага харчавання, кансервы мясныя для дзіцячага і дыетычнага харчавання) і муку пшанічную ўступае ў сілу з 9 сакавіка 2022 года.Пералік сацыяльна значных тавараўЦяпер у пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай, уваходзяць 29 пазіцый:Кошты на іх будуць рэгулявацца да канца сакавіка 2022 года.>>> Яшчэ больш актуальнай інфармацыі - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0a/1061186614_261:0:2992:2048_1920x0_80_0_0_e103d35b9dcdd57b55b1cb9a66cdfdb2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), цэны, гандаль, імпарт
міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), цэны, гандаль, імпарт
У Беларусі ўводзяцца "асаблівыя" цэны на муку і сланечнікавы алей
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць оптам і ў розніцу, могуць павялічыць кошты на гэтыя тавары на столькі, на колькі іх падняў імпарцёр.
МІНСК, 10 сак - Sputnik. У Беларусі ўводзіцца асаблівы парадак устанаўлення цэн на сланечнікавы алей, дзіцячае харчаванне і муку пшанічную, паведамілі ў прэс-службе міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Цэнавы рэгламент вызначыла камісія па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне. Імпарцёры будуць фарміраваць адпускныя цэны з улікам абмежаванняў, устаноўленых пастановай нумар 79 "Аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары". Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць оптам і ў розніцу, могуць павялічыць кошт на гэтыя тавары на столькі, на колькі іх падняў імпарцёр.
Калі пастаўшчык падняў цэннік на 10% – значыць і гандаль мае права настолькі ж задраць кошт гэтых прадуктаў. Важны нюанс: максімальныя надбаўкі імпарцёра, а таксама максімальныя аптовыя і гандлёвыя надбаўкі абмежаваны ў межах 15-30%.
"Раней гэтыя тавары (алей, дзіцячае харчаванне і мука) рэгуляваліся пастановамі нумар 100 і нумар 79. З прычыны таго, што 100-я пастанова не ўлічвае змяненні кантрактных цэн у сусветнай абстаноўцы, было прынята рашэнне на гэты пералік пакінуць рэгуляванне толькі па 79-ай пастанове", - растлумачылі Sputnik у прэс-службе МАРГ.
Прасцейкажучы, калі імпарцёр закупляе алей па 5 рублёў, а кантрактныя кошты вырастаюць да 7 рублёў, то ён мае права прадаваць па 7 рублёў. Раней - па 100-й пастанове - цэны можна было паднімаць на 0,3%.
Указаны парадак устанаўлення цэн на алей сланечнікавы, дзіцячае харчаванне (кашы для дзіцячага і дыетычнага харчавання, сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання, кансервы фруктовыя для дзіцячага і дыетычнага харчавання, кансервы мясныя для дзіцячага і дыетычнага харчавання) і муку пшанічную ўступае ў сілу з 9 сакавіка 2022 года.
Пералік сацыяльна значных тавараў
Цяпер у пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай, уваходзяць 29 пазіцый:
ялавічына і свініна (акрамя бескасцёвага мяса)
некаторыя віды гародніны і іншыя тавары.
Кошты на іх будуць рэгулявацца да канца сакавіка 2022 года.
>>> Яшчэ больш актуальнай інфармацыі - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Харчовае эмбарга дазволіла нарасціць
пастаўкі беларускай прадукцыі – МАРГ
ЕАБР прагназуе захаванне двухзначнай інфляцыі ў Беларусі