https://bel.sputnik.by/20220311/agentstva-moodys-panzla-kredytny-reytyng-belarus-na-chatyry-stupen-1061236447.html
Агенцтва Moody's панізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на чатыры ступені
Агенцтва Moody's панізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на чатыры ступені
Sputnik Беларусь
Аналітыкі лічаць, што Беларусь можа падвергнуцца новым абмежаванням, якія накіраваны на ключавыя сектары эканомікі і фінансавую сістэму. На іх думку, гэта... 11.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-11T16:50+0300
2022-03-11T16:50+0300
2023-02-23T14:06+0300
крэдыт
рэйтынг
эканоміка
дзярждоўг
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061232703_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_6af6c4ccbc71b689bf091ac175bffdea.jpg
МІНСК, 11 сак - Sputnik. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі адразу на чатыры ступені - з "B3" да "Ca", прагноз негатыўны, гаворыцца ў паведамленні агенцтва. Што гэта значыць?Паводле класіфікацыі, B3 азначае "ў высокай ступені спекулятыўныя абавязацельствы" па вяртанні пазык, а Ca - значыць, што краіна блізкая да дэфолту (ці ўжо ў дэфолце), аднак захоўваецца невялікі шанец вяртання сродкаў.Аналітыкі тлумачаць: паніжэнне рэйтынгаў Беларусі адлюстроўвае паслабленне крэдытнага профіля краіны на фоне сітуацыі вакол Украіны."Беларусь мае рызыкі значнага ўзмацнення жорсткасці санкцый, якія накіраваны на ключавыя сектары эканомікі і фінансавую сістэму, што абмяжуе і без таго нізкія знешнія рэзервы краіны і паставіць пад пагрозу яе здольнасць абслугоўваць свой доўг", - адзначаецца ў паведамленні агенцтва.Дэфолт верагодныПа меркаванні экспертаў, дэфолт Беларусі становіцца больш верагодным. У аналітыкаў ёсць асцярогі наконт таго, што ўлады рэспублікі гатовы пагасіць свае даўгавыя абавязацельствы. Пры гэтым гаворыцца, што магчымая фінансавая дапамога Расіі наўрад ці будзе скарыстана для гэтага.Знешні доўг БеларусіПа стане на 1 лютага Беларусь заставалася вінная міжнародным крэдыторам 17,9 млрд долараў. За студзень улады вярнулі каля 300 млн долараў.У лютым міністр фінансаў РФ Сілуанаў паведамляў, што Расія можа вылучыць новы дзяржаўны крэдыт для Беларусі, каб рэфінансаваць пазыковыя абавязанні Мінска перад Масквой.Раней, у снежні 2021 года, ЗША ў ліку іншых абмежавальных мер у адносінах да ўладаў Беларусі ўвялі і санкцыі супраць дзяржаўнага доўгу. Гэта азначае прамую забарону на ўдзел у аперацыях па яго фінансаванні для шэрагу міжнародных інвестараў, што нясе рызыкі для рэфінансавання беларускай знешняй запазычанасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061232703_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_9feead9f3e5a0e5e74593d9cc24eb680.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крэдыт, рэйтынг, эканоміка, дзярждоўг, беларусь
крэдыт, рэйтынг, эканоміка, дзярждоўг, беларусь
Агенцтва Moody's панізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на чатыры ступені
16:50 11.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Аналітыкі лічаць, што Беларусь можа падвергнуцца новым абмежаванням, якія накіраваны на ключавыя сектары эканомікі і фінансавую сістэму. На іх думку, гэта паставіць пад пагрозу здольнасць краіны абслугоўваць дзярждоўг.
МІНСК, 11 сак - Sputnik. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі адразу на чатыры ступені - з "B3" да "Ca", прагноз негатыўны, гаворыцца ў паведамленні агенцтва. Што гэта значыць?
Паводле класіфікацыі, B3 азначае "ў высокай ступені спекулятыўныя абавязацельствы" па вяртанні пазык, а Ca - значыць, што краіна блізкая да дэфолту (ці ўжо ў дэфолце), аднак захоўваецца невялікі шанец вяртання сродкаў.
Аналітыкі тлумачаць: паніжэнне рэйтынгаў Беларусі адлюстроўвае паслабленне крэдытнага профіля краіны на фоне сітуацыі вакол Украіны.
"Беларусь мае рызыкі значнага ўзмацнення жорсткасці санкцый, якія накіраваны на ключавыя сектары эканомікі і фінансавую сістэму, што абмяжуе і без таго нізкія знешнія рэзервы краіны і паставіць пад пагрозу яе здольнасць абслугоўваць свой доўг", - адзначаецца ў паведамленні агенцтва.
Па меркаванні экспертаў, дэфолт Беларусі становіцца больш верагодным. У аналітыкаў ёсць асцярогі наконт таго, што ўлады рэспублікі гатовы пагасіць свае даўгавыя абавязацельствы. Пры гэтым гаворыцца, што магчымая фінансавая дапамога Расіі наўрад ці будзе скарыстана для гэтага.
Па стане на 1 лютага Беларусь заставалася вінная міжнародным крэдыторам 17,9 млрд долараў. За студзень улады вярнулі каля 300 млн долараў.
У лютым міністр фінансаў РФ Сілуанаў паведамляў, што Расія можа вылучыць новы дзяржаўны крэдыт для Беларусі, каб рэфінансаваць пазыковыя абавязанні Мінска перад Масквой.
Раней, у снежні 2021 года, ЗША ў ліку іншых абмежавальных мер у адносінах да ўладаў Беларусі ўвялі і санкцыі супраць дзяржаўнага доўгу. Гэта азначае прамую забарону на ўдзел у аперацыях па яго фінансаванні для шэрагу міжнародных інвестараў, што нясе рызыкі для рэфінансавання беларускай знешняй запазычанасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь