https://bel.sputnik.by/20220311/na-velaspedakh-z-klunkam-belarusy-peradayuts-dapamogu-rodnym-va-ukranu---vdea-1061228441.html
На веласіпедах з клункамі: беларусы перадаюць дапамогу родным ва Украіну - відэа
На веласіпедах з клункамі: беларусы перадаюць дапамогу родным ва Украіну - відэа
Sputnik Беларусь
Беларусы збіраюць перадачы для сваякоў ва Украіне і прыносяць іх на мяжу, каб перадаць праз КПП. Такія паходы імкнуцца здзяйсняць раз у тры-пяць дзён. Што... 11.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-11T12:47+0300
2022-03-11T12:47+0300
2022-03-11T12:47+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
відэа
украіна
дапамога
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061227415_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_214f051a15ecb9265a778d3d743d2754.jpg
Ва Украіне зараз мама, свякроў і родны брат, распавяла карэспандэнту Sputnik адна з жанчын, яна прынесла да мяжы некалькі пакетаў з прадуктамі. Суразмоўніца Sputnik родам з Украіны, адкуль яна з'ехала вучыцца ў Беларусь, а зараз працуе ў Гомелі.У Гарнастаеўцы і Дабранцы - украінскіх населеных пунктах, дзе зараз застаюцца родныя, ужо спакойна, сказала суразмоўца Sputnik. Далёка на тэрыторыю Украіны іх з мужам не пускаюць, з таго боку сустракаюць родныя, забіраюць перадачу, абменьваюцца навінамі."Цяпер крыху стала лепш. У Дабранцы сталі пячы, дык па булачцы хлеба камусьці вырабяць. А так да Гарнастаеўкі, дзе мы нарадзіліся, увогуле нічога не давозяць, таму цяжка... Дзіця захварэла, таму папрасілі лекі прывезці", - распавяла яна.Родныя, якія засталіся ва Украіне, зараз збіраюцца адправіць сваіх дзяцей да цёткі і дзядзькі ў Беларусь, аб сітуацыі гавораць: "Павінна стабілізавацца"."Мы родам з Украіны, хочам, каб быў мір", - сказала жанчына.Пакуль карэспандэнт гутарыў з беларускай, якая перадае прадукты, з тэрыторыі Украіны з'явілася іншая жанчына - на веласіпедзе і з вялікімі торбамі."Прадала хату, рэчы стаялі ў людзей, зараз патроху перакладаю, дзякуй вялікі, дазволілі. Я ж толькі туды і назад. Пакуль ціха, а што там далей, я не ведаю," - распавяла жанчына.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061227415_46:0:1183:853_1920x0_80_0_0_2cda5525e2f1547a856b04b93023ca20.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, украіна, дапамога, видео
відэа, украіна, дапамога, видео
На веласіпедах з клункамі: беларусы перадаюць дапамогу родным ва Украіну - відэа
Беларусы збіраюць перадачы для сваякоў ва Украіне і прыносяць іх на мяжу, каб перадаць праз КПП. Такія паходы імкнуцца здзяйсняць раз у тры-пяць дзён. Што перадаюць родным і што расказваюць пра сітуацыю, глядзіце відэа Sputnik.
Ва Украіне зараз мама, свякроў і родны брат, распавяла карэспандэнту Sputnik адна з жанчын, яна прынесла да мяжы некалькі пакетаў з прадуктамі. Суразмоўніца Sputnik родам з Украіны, адкуль яна з'ехала вучыцца ў Беларусь, а зараз працуе ў Гомелі.
"Вось вязем прадукты - хлеб, крупы, аўсянка, алей сланечнікавы, масла сметанковае, прадукты. 8 сакавіка былі і вось сёння", - расказала жанчына.
У Гарнастаеўцы і Дабранцы - украінскіх населеных пунктах, дзе зараз застаюцца родныя, ужо спакойна, сказала суразмоўца Sputnik. Далёка на тэрыторыю Украіны іх з мужам не пускаюць, з таго боку сустракаюць родныя, забіраюць перадачу, абменьваюцца навінамі.
"Цяпер крыху стала лепш. У Дабранцы сталі пячы, дык па булачцы хлеба камусьці вырабяць. А так да Гарнастаеўкі, дзе мы нарадзіліся, увогуле нічога не давозяць, таму цяжка... Дзіця захварэла, таму папрасілі лекі прывезці", - распавяла яна.
Родныя, якія засталіся ва Украіне, зараз збіраюцца адправіць сваіх дзяцей да цёткі і дзядзькі ў Беларусь, аб сітуацыі гавораць: "Павінна стабілізавацца".
"Мы родам з Украіны, хочам, каб быў мір", - сказала жанчына.
Пакуль карэспандэнт гутарыў з беларускай, якая перадае прадукты, з тэрыторыі Украіны з'явілася іншая жанчына - на веласіпедзе і з вялікімі торбамі.
"Прадала хату, рэчы стаялі ў людзей, зараз патроху перакладаю, дзякуй вялікі, дазволілі. Я ж толькі туды і назад. Пакуль ціха, а што там далей, я не ведаю," - распавяла жанчына.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Сітуацыя з бежанцамі: што адбываецца ў суседніх з Украінай краінах (фота)