https://bel.sputnik.by/20220311/pyasko-raskry-temy-peramo-putsna--lukashenk-1061236187.html
Пяскоў раскрыў тэмы перамоў Пуціна і Лукашэнкі
Пяскоў раскрыў тэмы перамоў Пуціна і Лукашэнкі
Sputnik Беларусь
Прэзідэнты Расіі і Беларусі сустрэнуцца для перагавораў ужо другі раз у гэтым годзе, каб абмеркаваць актуальную праблематыку. 11.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-11T14:07+0300
2022-03-11T14:07+0300
2022-03-11T14:07+0300
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
дзмітрый пяскоў
перамовы
саюзная дзяржава беларусі і расіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0a/1061197970_0:59:3234:1878_1920x0_80_0_0_e63e257306ebb5db2ae07faa746ea4f6.jpg
МІНСК, 11 сак - Sputnik. Перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі стануць добрай магчымасцю, каб абмеркаваць інтэграцыйныя працэсы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў.Раней 4 лістапада 2021 года прэзідэнты Расіі і Беларусі зацвердзілі дэкрэт аб ходзе далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама пакет галіновых праграм."Сёння будзе з рабочым візітам у Маскве прэзідэнт Лукашэнка, адбудуцца яго перагаворы з Пуціным. Найперш гэта той базіс тэм для ўзаемадзеяння, які вызначаны 28 праграмамі", - сказаў Дзмітрый Пяскоў журналістам.Паводле яго слоў, сустрэча на вышэйшым узроўні апроч іншага гэта яшчэ і "магчымасць абмяняцца меркаваннямі па Украіне, па санкцыйнай праблематыцы і гэтак далей".Першая сёлета вочная сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася 18 лютага ў Маскве, а сам рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі заняў два дні. На другі дзень беларускі лідэр і Уладзімір Пуцін назіралі ў спецыяльным цэнтры міністэрства абароны Расіі за ходам вучэнняў стратэгічных сіл.Дарэчы, толькі за мінулы год прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі 6 вочных сустрэч, у ходзе якіх абмяркоўваўся ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0a/1061197970_288:0:3017:2047_1920x0_80_0_0_bb925810b7666e0167752c901b9dceca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, дзмітрый пяскоў, перамовы
уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, дзмітрый пяскоў, перамовы
Пяскоў раскрыў тэмы перамоў Пуціна і Лукашэнкі
Прэзідэнты Расіі і Беларусі сустрэнуцца для перагавораў ужо другі раз у гэтым годзе, каб абмеркаваць актуальную праблематыку.
МІНСК, 11 сак - Sputnik. Перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі стануць добрай магчымасцю, каб абмеркаваць інтэграцыйныя працэсы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў.
Раней 4 лістапада 2021 года прэзідэнты Расіі і Беларусі зацвердзілі дэкрэт аб ходзе далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама пакет галіновых праграм.
"Сёння будзе з рабочым візітам у Маскве прэзідэнт Лукашэнка, адбудуцца яго перагаворы з Пуціным. Найперш гэта той базіс тэм для ўзаемадзеяння, які вызначаны 28 праграмамі", - сказаў Дзмітрый Пяскоў журналістам.
Паводле яго слоў, сустрэча на вышэйшым узроўні апроч іншага гэта яшчэ і "магчымасць абмяняцца меркаваннямі па Украіне, па санкцыйнай праблематыцы і гэтак далей".
"Гэта важны кантакт, пастаянна кіраўнікі дзяржаў звяраюць гадзіннікі, гэты працэс цесных саюзніцкіх зносін прадаўжаецца", - асабліва адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.
Першая сёлета вочная сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася 18 лютага ў Маскве, а сам рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі заняў два дні. На другі дзень беларускі лідэр і Уладзімір Пуцін назіралі ў спецыяльным цэнтры міністэрства абароны Расіі за ходам вучэнняў стратэгічных сіл.
Дарэчы, толькі за мінулы год прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі 6 вочных сустрэч, у ходзе якіх абмяркоўваўся ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь