https://bel.sputnik.by/20220312/bolsh-za-mln-udzelnka-u-mnsku-praysho-prazachny-batl-zhyvaya-klaska-1061263896.html
Больш за мільён удзельнікаў: у Мінску прайшоў празаічны батл "Жывая класіка"
Больш за мільён удзельнікаў: у Мінску прайшоў празаічны батл "Жывая класіка"
Sputnik Беларусь
Юныя чытальнікі выбралі ўрыўкі з твораў рускіх празаікаў і эмацыйна іх прачыталі. Усяго ў міжнародным конкурсе ўдзельнічаюць 80 краін і больш за мільён дзяцей. 12.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-12T17:05+0300
2022-03-12T17:05+0300
2022-03-12T17:05+0300
конкурс "жывая класіка"
мінск
удзельнік
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0c/1061263669_0:191:3073:1919_1920x0_80_0_0_5f39809af99718cc9cf8a76528f2ff46.jpg
МІНСК, 12 сак - Sputnik. У Мінску адбыўся нацыянальны фінал конкурсу "Жывая класіка", мерапрыемства прайшло ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Які год конкурс праходзіць пад патранатам прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў нашай краіне. У нацыянальным этапе бяруць удзел тыя, хто прайшоў сіта школьных і рэгіянальных этапаў з Мінска, Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. А менавіта - па тры чалавекі з кожнага рэгіёну.Больш за дваццаць дзяцей спаборнічалі ў чытанні ўслых і на памяць. Поле для творчасці – вялізнае: выбраць можна было любы з 400 твораў, рэкамендаваных літаратурным фондам "Жывая класіка"."Гэта можа быць Горкі, Талстой, Паустоўскай, Носаў і гэтак далей. Выбіраюць, вучаць і выразна чытаюць", - растлумачыў умовы конкурсу кансультант прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Аляксандр Пугечаў.Ацэньвала выступленне ўдзельнікаў аўтарытэтнае журы – акцёры і рэжысёры Ігар Сянькоў і Ігар Пятроў, заслужаны артыст Беларусі, акцёр Горкаўскага тэатра Андрэй Душачкін, выдавец і літаратар Алег Зайцаў, у таксама вядомы пісьменнік і рэжысёр тэатра і кіно Уладзімір Арлоў.Першае месца заняла Ніка Рэуцкая з Брэсцкай вобласці, другое - мінчанка Злата Міхаленка, трэцяе - Валерый Русецкі."Выдатны конкурс! Начытаныя і вельмі харызматычныя дзеці. Тая літаратура, якая ў іх увайшла і якой яны сёння падзяліліся з намі, дасць магчымасць ім зрабіць правільны выбар у жыцці. Магчыма, многія з іх стануць вядомымі артыстамі і рэжысёрамі", - адзначыў Уладзімір Арлоў.Пераможца конкурсу Ніка Рэуцкая прызналася, што чытае прозу з чатырох гадоў. Прыехала з Іванава, што пад Брэстам, зараз вучыцца ў шостым класе. У свае 12 гадоў паспела ўжо выступіць на некалькіх міжнародных конкурсах чытальнікаў."Сёння я чытала ўрывак з апавядання Антона Паўлавіча Чэхава "Злы хлопчык". Яго мне параіла сястра, якая таксама вельмі любіць чытаць. Наогул у нас уся сям'я літаратурная, а займаецца са мной мая мама. Мне вельмі падабаецца тэатральная творчасць, у будучыні хачу быць артысткай тэатра", - распавяла Ніка.Што далей?Для прызёраў нацконкурсу ў маі адбудзецца міжнародны этап. Плануецца, што ён пройдзе ў Маскве на Краснай плошчы, а калі не атрымаецца - у анлайн-фармаце.Што за конкурс?"Жывая класіка" праводзіцца штогод сярод вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў 5-11 класаў ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў уключна, ва ўсіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, а таксама ў 80 краінах свету. У гэтым годзе ў ім удзельнічае каля мільёна чалавек. Удзел у конкурсе бясплатны.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0c/1061263669_374:242:2782:2048_1920x0_80_0_0_bb0ed6193cf3daf6b459988c053eb6bf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
конкурс "жывая класіка", мінск, удзельнік, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
конкурс "жывая класіка", мінск, удзельнік, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Больш за мільён удзельнікаў: у Мінску прайшоў празаічны батл "Жывая класіка"
Юныя чытальнікі выбралі ўрыўкі з твораў рускіх празаікаў і эмацыйна іх прачыталі. Усяго ў міжнародным конкурсе ўдзельнічаюць 80 краін і больш за мільён дзяцей.
МІНСК, 12 сак - Sputnik. У Мінску адбыўся нацыянальны фінал конкурсу "Жывая класіка", мерапрыемства прайшло ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Які год конкурс праходзіць пад патранатам прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў нашай краіне. У нацыянальным этапе бяруць удзел тыя, хто прайшоў сіта школьных і рэгіянальных этапаў з Мінска, Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. А менавіта - па тры чалавекі з кожнага рэгіёну.
Больш за дваццаць дзяцей спаборнічалі ў чытанні ўслых і на памяць. Поле для творчасці – вялізнае: выбраць можна было любы з 400 твораў, рэкамендаваных літаратурным фондам "Жывая класіка".
"Гэта можа быць Горкі, Талстой, Паустоўскай, Носаў і гэтак далей. Выбіраюць, вучаць і выразна чытаюць", - растлумачыў умовы конкурсу кансультант прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Аляксандр Пугечаў.
Ацэньвала выступленне ўдзельнікаў аўтарытэтнае журы – акцёры і рэжысёры Ігар Сянькоў і Ігар Пятроў, заслужаны артыст Беларусі, акцёр Горкаўскага тэатра Андрэй Душачкін, выдавец і літаратар Алег Зайцаў, у таксама вядомы пісьменнік і рэжысёр тэатра і кіно Уладзімір Арлоў.
Першае месца заняла Ніка Рэуцкая з Брэсцкай вобласці, другое - мінчанка Злата Міхаленка, трэцяе - Валерый Русецкі.
"Выдатны конкурс! Начытаныя і вельмі харызматычныя дзеці. Тая літаратура, якая ў іх увайшла і якой яны сёння падзяліліся з намі, дасць магчымасць ім зрабіць правільны выбар у жыцці. Магчыма, многія з іх стануць вядомымі артыстамі і рэжысёрамі", - адзначыў Уладзімір Арлоў.
Пераможца конкурсу Ніка Рэуцкая прызналася, што чытае прозу з чатырох гадоў. Прыехала з Іванава, што пад Брэстам, зараз вучыцца ў шостым класе. У свае 12 гадоў паспела ўжо выступіць на некалькіх міжнародных конкурсах чытальнікаў.
"Сёння я чытала ўрывак з апавядання Антона Паўлавіча Чэхава "Злы хлопчык". Яго мне параіла сястра, якая таксама вельмі любіць чытаць. Наогул у нас уся сям'я літаратурная, а займаецца са мной мая мама. Мне вельмі падабаецца тэатральная творчасць, у будучыні хачу быць артысткай тэатра", - распавяла Ніка.
Для прызёраў нацконкурсу ў маі адбудзецца міжнародны этап. Плануецца, што ён пройдзе ў Маскве на Краснай плошчы, а калі не атрымаецца - у анлайн-фармаце.
"Жывая класіка" праводзіцца штогод сярод вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў 5-11 класаў ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў уключна, ва ўсіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, а таксама ў 80 краінах свету. У гэтым годзе ў ім удзельнічае каля мільёна чалавек. Удзел у конкурсе бясплатны.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь