Улады прыпынілі экспарт цукру з Беларусі

© Pixabay / jakob5200Цукар, архіўнае фота
Цукар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2022
Падпісацца
Раней кошты на цукар паднялі на 6%, зроблена гэта было для таго, каб захаваць рэсурс для ўнутранага рынку.
МІНСК, 13 сак - Sputnik. У Беларусі адчувальна вырас попыт на цукар, у сувязі з гэтым яго экспарт з краіны прыпынены, заявіў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў у інтэрв'ю дзяржагенцтву БелТА.
Ён зазначыў, што за два месяцы 2022 года на продаж пастаўлена больш за 25 тысяч тон "белага пяску". А ў сакавіку сярэднедзённая адгрузка ў параўнанні з лютым вырасла ў 1,7 раза.
Паводле слоў кіраўніка "Белдзяржхарчпрама", канцэрн узгадніў з міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю графік пастаўкі цукру на ўнутраны рынак. У гэтым годзе агульны аб'ём паставак складзе 180 тысяч тон. Калі параўноўваць, у 2021 годзе для рэалізацыі насельніцтву было пастаўлена 165 тысяч тон.

Прыпыненне экспарту

Жыдкоў растлумачыў: запасы цукру ў расфасаваным выглядзе на бягучы момант складаюць 13,3 тысяч тон - гэта месячны аб'ём адгрузкі ў звычайным рэжыме.
Цяпер выкананне ўсіх гандлёвых заявак ажыццяўляецца бесперабойна, дадаў старшыня канцэрна. Аднак калі высокі попыт захаваецца, давядзецца адгружаць каля 20 тысяч тон за месяц, адзначыў ён.
У сувязі з гэтым улады прынялі рашэнне прыпыніць экспарт цукру за мяжу і засяродзіць рэсурсы на ўнутраным рынку.

Чаму цукар стаў даражэйшым?

Раней стала вядома, што ў Беларусі павышаюцца кошты на цукар. Суб'екты гаспадарання могуць павысіць іх на працягу 60 дзён з даты прыняцця рашэння Камісіяй (2 сакавіка 2022 года). Пры гэтым цэны на цукар не павінны вырасці больш як на 6 працэнтаў адносна тых, якія былі ўстаноўлены 31 снежня 2021 года.
Жыдкоў удакладніў, што рашэнне аб павышэнні цэн на "белы пясок" было прынята для захавання існуючага рэсурсу цукру для ўнутранага рынку.

Макарон і тушонкі хопіць

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло ў эфіры "Альфа Радыё" заявіў у суботу, што рэспубліка вырабляе ў разы больш прадукцыі, чым яе спажывае. На яго думку, калі нават нечага будзе не хапаць, экспарт заўсёды можна будзе скараціць.
Ён адзначыў, што прадукцыі на складах цяпер дастаткова, аднак некаторыя прадпрыемствы - па вытворчасці мукі і макаронаў - пачалі працаваць кругласутачна з-за павышанага попыту на гэтыя прадукты.
"Сыравіны, мукі, макаронаў хапае. І тушонкі хопіць. Калі трэба будзе вырабляць больш тушонкі, мы пераарыентуем мясакамбінаты. Але ніякай панікі не павінна быць", - сказаў кіраўнік Мінсельгасхарча.
>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0