Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

МКЧК: без пагаднення па гумкалідорах у Марыупалі можа адбыцца катастрофа

© Sputnik / Иван Родионов / Перайсці ў медыябанкУ прыгарадзе Марыупаля.
У прыгарадзе Марыупаля.
 - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2022
Падпісацца
Тэма арганізацыі гуманітарных калідораў з'яўляецца цэнтральнай у перамовах украінскай і расійскіх дэлегацый, аднак, як заяўляюць у Маскве, Кіеў цынічна парушае дасягнутыя дамоўленасці.
МІНСК, 14 сак - Sputnik. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК) заявіў аб неабходнасці тэрміновага вырашэння пытання з арганізацыяй гуманітарных пераходаў з Марыупаля.
Як падкрэслілі ў МКЧК, калі ў бліжэйшы час не будзе дасягнута канкрэтнае пагадненне па гэтым пытанні, у Марыупалі можа адбыцца гуманітарная катастрофа.
У апублікаванай заяве Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа прыводзяцца словы прэзідэнта арганізацыі Петэра Маўрэра.
"Мы заклікаем усе бакі, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, паставіць гуманітарныя патрэбы на першае месца. Людзі ў Марыупалі перажываюць кашмар паміж жыццём і смерцю, які цягнецца некалькі тыдняў. Гэта павінна спыніцца зараз. Іх бяспека і доступ да ежы, вады і жылля павінны быць гарантаваны" , - падкрэсліў Петэр Маўрэр.

Без ежы, вады і пад абстрэламі

У МКЧК канстатавалі, што сотні тысяч жыхароў Марыупаля адчуваюць цяжкасці з-за недахопу або поўнай адсутнасці ежы, вады, а таксама медыкаментаў. Акрамя таго, горад знаходзіцца пад пастаяннымі абстрэламі, разбураюцца будынкі. Людзі, якія знаходзяцца ў горадзе, у тым ліку і супрацоўнікі МКЧК, вымушаны хавацца ў падвалах, якія не ацяпляюцца, і рызыкуюць жыццём пры выхадзе з іх, каб здабыць ежу і ваду.
У камітэце таксама звярнулі ўвагу на тое, што ў горадзе шмат трупаў, якія ніхто не прыбірае - целы загінулых грамадзянскіх асоб і ўдзельнікаў баявых дзеянняў ляжаць пад заваламі і на адкрытай мясцовасці, дзе былі забітыя.
"Каб аблегчыць гэтыя пакуты і прадухіліць далейшую трагедыю, неабходна неадкладна заключыць канкрэтнае, дакладнае, выканальнае пагадненне, каб грамадзянскія асобы, якія жадаюць пакінуць горад, маглі дабрацца да бяспечнага месца, а тым, хто не можа з'ехаць ці хоча застацца, была аказана жыццёва неабходная дапамога ", - падкрэсліваецца ў заяве МККК.

Міжнароднае гуманітарнае права

У сувязі з гэтым там заклікалі ўсіх удзельнікаў баявых дзеянняў узгадніць умовы і тэрміны спынення агню, вызначыць дакладныя месцы бяспечных праходаў і забяспечыць выкананне гэтага пагаднення.
Акрамя таго, у МКЧК заявілі аб неабходнасці своечасовай абвесткі мірных жыхароў аб магчымасцях пакінуць горад. У камітэце таксама падкрэслілі, што ўсе бакі павінны забяспечыць ачыстку дарог ад любых перашкод, якія могуць перашкодзіць бяспечнаму праезду транспартных сродкаў з бежанцамі.
МКЧК звярнулі ўвагу на тое, што бакі канфлікту абавязаны прытрымлівацца міжнароднага гуманітарнага права. Там таксама заявілі, што гатовы выступіць у якасці нейтральнага пасярэдніка для садзейнічання па гуманітарных пытаннях.
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0