https://bel.sputnik.by/20220314/pyasko-rasyska-kranskya-peramovy-zaplanavany-na-panyadzelak-1061281237.html
Пяскоў: расійска-ўкраінскія перамовы запланаваны на панядзелак
Пяскоў: расійска-ўкраінскія перамовы запланаваны на панядзелак
Sputnik Беларусь
У Гомелі і Брэсце ўжо прайшлі тры раунды перагавораў паміж Масквой і Кіевам. Чарговы раунд, як чакаецца, таксама пройдзе ў Беларусі. 14.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-14T08:55+0300
2022-03-14T08:55+0300
2022-03-14T08:55+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
дзмітрый пяскоў
перамовы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1d/1047748774_0:58:3072:1786_1920x0_80_0_0_60df87b91fdb60092eb228b52935a290.jpg
МІНСК, 14 сак - Sputnik. Расійска-ўкраінскія перамовы запланаваны на панядзелак, паведаміў РІА Навіны прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.Раней агенцтва Рэйтэр са спасылкай на дарадцы Уладзіміра Зяленскага паведаміла, што перамовы РФ і Украіны адбываліся ў нядзелю."Не. Перамовы запланаваны на панядзелак", – сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя.Вечарам у суботу саветнік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, які ўваходзіць у групу перагаворшчыкаў з боку Украіны, расказаў, што чацвёрты раунд перагавораў паміж Расіяй і Украінай можа прайсці ў бліжэйшыя дні. Ён удакладніў, што перамовы з расійскай дэлегацыяй "цяпер працягваюцца бесперапынна ў відэафармаце".Пры гэтым ён адзначыў, што былі створаны спецыяльныя працоўныя падгрупы. Пазіцыі Украіны, паводле слоў Міхаіла Падаляка, вызначаны жорсткімі папярэднімі дырэктывамі.Раней у суботу прэс-служба Крамля паведаміла, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам Германіі Олафам Шольцам падрабязна распавёў пра мінулую ў апошнія дні ў відэафармаце серыі перамоў расійскіх і ўкраінскіх прадстаўнікоў.У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што расійскі бок у серыі відэаперамоў з Украінай прадстаўляў памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, ён працягвае ўзначальваць перамоўны працэс.Ёсць істотны прагрэсУ нядзелю кіраўнік камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі расказаў: параўноўваючы пазіцыі расійскага і ўкраінскага бакоў у пачатку перагавораў і сёння, можна гаварыць аб істотным прагрэсе. "Па маіх асабістых чаканнях, гэты прагрэс можа перарасці ў найбліжэйшыя дні ў адзіную пазіцыю абедзвюх дэлегацый, у дакументы для падпісання", - заявіў ён.На беларускай тэрыторыі адбылося ўжо тры раунды перагавораў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Першая сустрэча прайшла ў Гомельскай вобласці ў так званым Доме рыбака, а дзве наступныя ў Брэсцкай вобласці.Перагаворшчыкі сустракаліся на тэрыторыі Белавежскай пушчы на гэты раз у Доме паляўнічага. Менавіта там удалося дасягнуць дамоўленасцей аб гуманітарных калідорах.У бліжэйшы час павінен прайсці чацвёрты раунд перагавораў, але час і месца цяпер невядомы. У мэтах бяспекі гэтая інфармацыя трымаецца ў сакрэце да апошняга моманту.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1d/1047748774_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_2f8f7d875f48989128b1aaa485f36a1f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, перамовы
дзмітрый пяскоў, перамовы
Пяскоў: расійска-ўкраінскія перамовы запланаваны на панядзелак
У Гомелі і Брэсце ўжо прайшлі тры раунды перагавораў паміж Масквой і Кіевам. Чарговы раунд, як чакаецца, таксама пройдзе ў Беларусі.
МІНСК, 14 сак - Sputnik. Расійска-ўкраінскія перамовы запланаваны на панядзелак, паведаміў РІА Навіны прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.
Раней агенцтва Рэйтэр са спасылкай на дарадцы Уладзіміра Зяленскага паведаміла, што перамовы РФ і Украіны адбываліся ў нядзелю.
"Не. Перамовы запланаваны на панядзелак", – сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя.
Вечарам у суботу саветнік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, які ўваходзіць у групу перагаворшчыкаў з боку Украіны, расказаў, што чацвёрты раунд перагавораў паміж Расіяй і Украінай можа прайсці ў бліжэйшыя дні. Ён удакладніў, што перамовы з расійскай дэлегацыяй "цяпер працягваюцца бесперапынна ў відэафармаце".
Пры гэтым ён адзначыў, што былі створаны спецыяльныя працоўныя падгрупы. Пазіцыі Украіны, паводле слоў Міхаіла Падаляка, вызначаны жорсткімі папярэднімі дырэктывамі.
Раней у суботу прэс-служба Крамля паведаміла, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам Германіі Олафам Шольцам падрабязна распавёў пра мінулую ў апошнія дні ў відэафармаце серыі перамоў расійскіх і ўкраінскіх прадстаўнікоў.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што расійскі бок у серыі відэаперамоў з Украінай прадстаўляў памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, ён працягвае ўзначальваць перамоўны працэс.
У нядзелю кіраўнік камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі расказаў: параўноўваючы пазіцыі расійскага і ўкраінскага бакоў у пачатку перагавораў і сёння, можна гаварыць аб істотным прагрэсе. "Па маіх асабістых чаканнях, гэты прагрэс можа перарасці ў найбліжэйшыя дні ў адзіную пазіцыю абедзвюх дэлегацый, у дакументы для падпісання", - заявіў ён.
На беларускай тэрыторыі адбылося ўжо тры раунды перагавораў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Першая сустрэча прайшла ў Гомельскай вобласці ў так званым Доме рыбака, а дзве наступныя ў Брэсцкай вобласці.
Перагаворшчыкі сустракаліся на тэрыторыі Белавежскай пушчы на гэты раз у Доме паляўнічага. Менавіта там удалося дасягнуць дамоўленасцей аб гуманітарных калідорах.
У бліжэйшы час павінен прайсці чацвёрты раунд перагавораў, але час і месца цяпер невядомы. У мэтах бяспекі гэтая інфармацыя трымаецца ў сакрэце да апошняга моманту.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь