https://bel.sputnik.by/20220314/vyasnovaya-sesya-belaruskaga-parlamenta-pachne-pratsavats-pa-novay-kanstytutsy-1061285954.html
Вясновая сесія беларускага парламента пачне працаваць па новай Канстытуцыі
Вясновая сесія беларускага парламента пачне працаваць па новай Канстытуцыі
Sputnik Беларусь
Як адзначаюць дэпутаты, адкрыццё сесіі ў новыя тэрміны стане першым крокам па імплементацыі новых канстытуцыйных норм у дзейнасць парламента. 14.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-14T11:11+0300
2022-03-14T11:11+0300
2022-03-14T11:11+0300
сесія
парламент беларусі
канстытуцыя рэспублікі беларусь
дэпутат
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058409032_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_1368b104ba417a88780a876375abdcb9.jpg
МІНСК, 14 сак - Sputnik. Сесія беларускага парламента адкрыецца ў дзень уступлення ў сілу новай Канстытуцыі, змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон былі прыняты на рэспубліканскім рэферэндуме.Раней вясновая сесія беларускага парламента заўсёды адкрывалася 2 красавіка (калі гэты дзень не выпадаў на выхадныя). У адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй у парламентарыяў будзе не дзве сесіі за год, а адна."Восьмая сесія Палаты прадстаўнікоў пачне работу 15 сакавіка", – паведамілі Sputnik у панядзелак у ніжняй палаце парламента.На мінулым тыдні адбылося паседжанне Савета палаты Нацыянальнага сходу Беларусі, на якім быў зацверджаны план разгляду законапраектаў.Як паведаміў журналістам старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка, у парадак сесіі ўнесена 13 пытанняў.Паводле яго слоў, у Авальнай зале таксама будзе разгледжаны "шэраг законапраектаў, якія датычацца ратыфікацыі міжнародных пагадненняў і дагавораў".Парламентарый адзначыў, што адкрыццё сесіі ў новыя тэрміны стане першым крокам па імплементацыі новых канстытуцыйных норм у дзейнасць парламента.Як падкрэсліў Семяняка, дэпутатам давядзецца разгледзець дастаткова шмат дакументаў, звязаных з абнаўленнем Канстытуцыі.Цяпер, удакладніў ён, такіх законапраектаў ужо не менш за сто, і на гэта парламенту спатрэбіцца амаль два гады. Плануецца, што будуць разгледжаны законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе (УНС), парламенце, Выбарчым кодэксе."Гэта дастаткова вялікая работа, якую трэба завяршыць да сакавіка 2024 года", - сказаў кіраўнік парламенцкай камісіі.Як паведамлялася, у адпаведнасці з новай Канстытуцыяй у беларускіх парламентарыяў будзе адна сесія. Таксама па новым Асноўным законе Палата прадстаўнікоў будзе даваць папярэднюю згоду прэзідэнту на прызначэнне прэм'ера, а раз на год - заслухоўваць інфармацыю Генпракурора, кіраўнікоў КДК і Нацбанка аб выніках іх дзейнасці.Змены ў КанстытуцыюАсноўным днём галасавання па зменах у Канстытуцыю было прызначанае 27 лютага. На парадак дня выносілася ўсяго адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?".Варыянтаў адказу было два - "так" ці "не".У прыватнасці, жыхарам краіны прапанавалі Усебеларускі народны сход зрабіць вышэйшым прадстаўнічым органам улады, які вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку Беларусі.Акрамя таго, у новай рэдакцыі Асноўнага закона гаворыцца, што Беларусь - гэта бяз'ядзерная і нейтральная краіна і будзе развіваць атамную энергетыку ў мірных мэтах.Таксама замацавана паняцце шлюбу. Цяпер гэтая трактоўка выглядае як саюз мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з'яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.У праекце Канстытуцыі было прадугледжана абмежаванне на магчымасць абірацца прэзідэнтам: сказана, што адна і тая ж асоба можа займаць гэтую пасаду не больш за два тэрміны.Прэзідэнт абіраецца тэрмінам на 5 год. Пасля складання сваіх паўнамоцтваў (альбо датэрмінова ў выпадку адстаўкі) прэзідэнт можа стаць пажыццёвым членам Савета Рэспублікі.Пашыраны артыкул 89, дзе гаворыцца, што гонар і годнасць прэзідэнта ахоўваюцца законам. У праекце таксама гаворыцца, што пасля спынення сваіх абавязкаў прэзідэнт не можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзеянні, учыненыя ў сувязі з ажыццяўленнем ім прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.Частка паўнамоцтваў прэзідэнта па прызначэнні на пасаду і вызваленні ад яе пераразмяркоўваюцца.Вынікі рэферэндуму-2022У галасаванні па змене Канстытуцыі прынялі ўдзел каля 5,4 мільёны чалавек - 78,63% грамадзян, якія маюць права галасаваць. Большасць людзей прагаласавала за змены (4440830 чалавек, або 82,86%).Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058409032_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_7bb1d7050ddf39f84836a19e8303ef7c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сесія, парламент беларусі, канстытуцыя рэспублікі беларусь, дэпутат
сесія, парламент беларусі, канстытуцыя рэспублікі беларусь, дэпутат
Вясновая сесія беларускага парламента пачне працаваць па новай Канстытуцыі
Як адзначаюць дэпутаты, адкрыццё сесіі ў новыя тэрміны стане першым крокам па імплементацыі новых канстытуцыйных норм у дзейнасць парламента.
МІНСК, 14 сак - Sputnik. Сесія беларускага парламента адкрыецца ў дзень уступлення ў сілу новай Канстытуцыі, змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон былі прыняты на рэспубліканскім рэферэндуме.
Раней вясновая сесія беларускага парламента заўсёды адкрывалася 2 красавіка (калі гэты дзень не выпадаў на выхадныя). У адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй у парламентарыяў будзе не дзве сесіі за год, а адна.
"Восьмая сесія Палаты прадстаўнікоў пачне работу 15 сакавіка", – паведамілі Sputnik у панядзелак у ніжняй палаце парламента.
На мінулым тыдні адбылося паседжанне Савета палаты Нацыянальнага сходу Беларусі, на якім быў зацверджаны план разгляду законапраектаў.
Як паведаміў журналістам старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка, у парадак сесіі ўнесена 13 пытанняў.
"У першым чытанні будзе разгледжаны шэраг праектаў законаў, якія датычацца пытанняў крымінальнай адказнасці, донарства крыві і яе кампанентаў, магістральнага транспарту, абыходжання з адходамі", - сказаў Семяняка.
Паводле яго слоў, у Авальнай зале таксама будзе разгледжаны "шэраг законапраектаў, якія датычацца ратыфікацыі міжнародных пагадненняў і дагавораў".
Парламентарый адзначыў, што адкрыццё сесіі ў новыя тэрміны стане першым крокам па імплементацыі новых канстытуцыйных норм у дзейнасць парламента.
Як падкрэсліў Семяняка, дэпутатам давядзецца разгледзець дастаткова шмат дакументаў, звязаных з абнаўленнем Канстытуцыі.
Цяпер, удакладніў ён, такіх законапраектаў ужо не менш за сто, і на гэта парламенту спатрэбіцца амаль два гады. Плануецца, што будуць разгледжаны законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе (УНС), парламенце, Выбарчым кодэксе.
"Гэта дастаткова вялікая работа, якую трэба завяршыць да сакавіка 2024 года", - сказаў кіраўнік парламенцкай камісіі.
Як паведамлялася, у адпаведнасці з новай Канстытуцыяй у беларускіх парламентарыяў будзе адна сесія. Таксама па новым Асноўным законе Палата прадстаўнікоў будзе даваць папярэднюю згоду прэзідэнту на прызначэнне прэм'ера, а раз на год - заслухоўваць інфармацыю Генпракурора, кіраўнікоў КДК і Нацбанка аб выніках іх дзейнасці.
Асноўным днём галасавання па зменах у Канстытуцыю было прызначанае 27 лютага. На парадак дня выносілася ўсяго адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?".
Варыянтаў адказу было два - "так" ці "не".
У прыватнасці, жыхарам краіны прапанавалі Усебеларускі народны сход зрабіць вышэйшым прадстаўнічым органам улады, які вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку Беларусі.
Акрамя таго, у новай рэдакцыі Асноўнага закона гаворыцца, што Беларусь - гэта бяз'ядзерная і нейтральная краіна і будзе развіваць атамную энергетыку ў мірных мэтах.
Таксама замацавана паняцце шлюбу. Цяпер гэтая трактоўка выглядае як саюз мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з'яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
У праекце Канстытуцыі было прадугледжана абмежаванне на магчымасць абірацца прэзідэнтам: сказана, што адна і тая ж асоба можа займаць гэтую пасаду не больш за два тэрміны.
Прэзідэнт абіраецца тэрмінам на 5 год. Пасля складання сваіх паўнамоцтваў (альбо датэрмінова ў выпадку адстаўкі) прэзідэнт можа стаць пажыццёвым членам Савета Рэспублікі.
Пашыраны артыкул 89, дзе гаворыцца, што гонар і годнасць прэзідэнта ахоўваюцца законам. У праекце таксама гаворыцца, што пасля спынення сваіх абавязкаў прэзідэнт не можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзеянні, учыненыя ў сувязі з ажыццяўленнем ім прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.
Частка паўнамоцтваў прэзідэнта па прызначэнні на пасаду і вызваленні ад яе пераразмяркоўваюцца.
У галасаванні па змене Канстытуцыі прынялі ўдзел каля 5,4 мільёны чалавек - 78,63% грамадзян, якія маюць права галасаваць. Большасць людзей прагаласавала за змены (4440830 чалавек, або 82,86%).
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Новая Канстытуцыя набудзе моц 15 сакавіка - Лукашэнка
ЦВК назвала колькасць грамадзян, якія прагаласавалі за змяненні ў Канстытуцыю