https://bel.sputnik.by/20220315/lukashenka-nazva-krany-yakya-fnansaval-terakty--belarus-1061316005.html
Лукашэнка назваў краіны, якія фінансавалі тэракты ў Беларусі
Лукашэнка назваў краіны, якія фінансавалі тэракты ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускія спецслужбы ў мінулым годзе прадухілілі 11 тэрарыстычных актаў, якія планаваліся на аб'ектах стратэгічнай інфраструктуры рэспублікі. 15.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-15T12:19+0300
2022-03-15T12:19+0300
2022-03-15T12:19+0300
аляксандр лукашэнка
тэракт
краіна
спецслужбы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061315580_0:0:2944:1657_1920x0_80_0_0_de870c4269b1ca2d40b3e35545865a70.jpg
МІНСК, 15 сак - Sputnik. Цяпер гібрыдныя войны вядуцца не толькі супраць Беларусі, але ва ўсіх кутках планеты, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас нарады з кіраўніцтвам КДБ."Я запрасіў вас у гэту залу для сур'ёзнай мужчынскай размовы. Такая размова нядаўна адбылася з кіруючым складам міністэрства абароны. Размова па справе, кароткая і, я вельмі спадзяюся, што яна будзе рэзультатыўная", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.Паводле яго слоў, сітуацыя, якая складваецца ўнутры і па-за нашай рэспублікай, з'яўляецца ўсяго толькі вяршыняй айсберга. Супрацоўнікі КДБ, як ніхто іншы ведаюць метады і сродкі ўздзеяння, якія накіроўваюцца на нашу краіну.Беларускі лідэр сярод іншага пералічыў:Прадухілілі 11 тэрактаў за годКіраўнік дзяржавы назваў усё гэта ў сукупнасці гібрыднай вайной. Такія войны ў сучасным свеце будуць весціся па ўсёй планеце. Канчатковай іх кропкай з'яўляецца ваенная агрэсія. Але ў Беларусі да яе пакуль не дайшлі.На думку Лукашэнкі, КДБ раскрыў планы здзейсніць гвалтоўныя і экстрэмісцкія дзеянні ў дачыненні да журналістаў дзяржаўных СМІ, суддзяў, дэпутатаў, сілавікоў і іх сем'яў. Гэта ўсё гаворыць пра вастрыню сітуацыі."Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў 2021 годзе органамі дзяржбяспекі Беларусі ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі структурамі прадухілена 11 спроб учынення тэрактаў, арганізаваных і прафінансаваных з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Украіны, ЗША і Германіі. "Гэта тое, што мы ведаем, і тое, што можам сказаць…", - піша прэс-служба прэзідэнта.Спячыя вочкі і інфарматарыАляксандр Лукашэнка расказаў, што КДБ удалося спыніць дзейнасць спячых ячэек праекта "Рабочы рух", які курыраваўся амерыканскімі і літоўскімі спецслужбамі."Удзельнікамі гэтага экстрэмісцкага фарміравання планаваліся дыверсіі з гібеллю людзей на аб'ектах Аршанскага і Мінскага чыгуначных вузлоў, на прадпрыемствах "Гродна Азот", "Гомсельмаш", Нафтан", БМЗ", - падкрэсліў ён.На заканчэнне кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу чэкістаў на такі факт, што пры дапамозе інфарматараў у Беларусі вёўся збор даных аб тым, як улады плануюць супрацьстаяць абмежавальным мерам, каб карэкціраваць на Захадзе санкцыйную палітыку супраць Беларусі.>>> Больш актуальнай інфармацыі аб інтэграцыі Беларусі і Расіі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061315580_213:0:2944:2048_1920x0_80_0_0_d7e01d22b008afa35f194cb582479e35.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, тэракт, краіна, спецслужбы
аляксандр лукашэнка, тэракт, краіна, спецслужбы
Лукашэнка назваў краіны, якія фінансавалі тэракты ў Беларусі
Беларускія спецслужбы ў мінулым годзе прадухілілі 11 тэрарыстычных актаў, якія планаваліся на аб'ектах стратэгічнай інфраструктуры рэспублікі.
МІНСК, 15 сак - Sputnik. Цяпер гібрыдныя войны вядуцца не толькі супраць Беларусі, але ва ўсіх кутках планеты, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас нарады з кіраўніцтвам КДБ.
"Я запрасіў вас у гэту залу для сур'ёзнай мужчынскай размовы. Такая размова нядаўна адбылася з кіруючым складам міністэрства абароны. Размова па справе, кароткая і, я вельмі спадзяюся, што яна будзе рэзультатыўная", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, сітуацыя, якая складваецца ўнутры і па-за нашай рэспублікай, з'яўляецца ўсяго толькі вяршыняй айсберга. Супрацоўнікі КДБ, як ніхто іншы ведаюць метады і сродкі ўздзеяння, якія накіроўваюцца на нашу краіну.
Беларускі лідэр сярод іншага пералічыў:
інспіраванне дзяржаўнага перавароту
арганізацыю тэрарыстычных актаў
акцыі па запалохванні насельніцтва
правядзенне агрэсіўнай інфармацыйнай вайны
спробы разбурыць эканоміку.
Прадухілілі 11 тэрактаў за год
Кіраўнік дзяржавы назваў усё гэта ў сукупнасці гібрыднай вайной. Такія войны ў сучасным свеце будуць весціся па ўсёй планеце. Канчатковай іх кропкай з'яўляецца ваенная агрэсія. Але ў Беларусі да яе пакуль не дайшлі.
На думку Лукашэнкі, КДБ раскрыў планы здзейсніць гвалтоўныя і экстрэмісцкія дзеянні ў дачыненні да журналістаў дзяржаўных СМІ, суддзяў, дэпутатаў, сілавікоў і іх сем'яў. Гэта ўсё гаворыць пра вастрыню сітуацыі.
"Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў 2021 годзе органамі дзяржбяспекі Беларусі ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі структурамі прадухілена 11 спроб учынення тэрактаў, арганізаваных і прафінансаваных з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Украіны, ЗША і Германіі. "Гэта тое, што мы ведаем, і тое, што можам сказаць…", - піша прэс-служба прэзідэнта.
Спячыя вочкі і інфарматары
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што КДБ удалося спыніць дзейнасць спячых ячэек праекта "Рабочы рух", які курыраваўся амерыканскімі і літоўскімі спецслужбамі.
"Удзельнікамі гэтага экстрэмісцкага фарміравання планаваліся дыверсіі з гібеллю людзей на аб'ектах Аршанскага і Мінскага чыгуначных вузлоў, на прадпрыемствах "Гродна Азот", "Гомсельмаш", Нафтан", БМЗ", - падкрэсліў ён.
На заканчэнне кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу чэкістаў на такі факт, што пры дапамозе інфарматараў у Беларусі вёўся збор даных аб тым, як улады плануюць супрацьстаяць абмежавальным мерам, каб карэкціраваць на Захадзе санкцыйную палітыку супраць Беларусі.
>>> Больш актуальнай інфармацыі аб інтэграцыі Беларусі і Расіі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь Расія і Беларусь узмоцняць кааперацыю на фоне санкцый
Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным: трэба згуртавацца, і
мы забудзем пра санкцыі