https://bel.sputnik.by/20220315/zno-unz-mnsterstva-akhovy-zdaroya-abnavla-dadzenyya-pa-karonavruse--belarus-1061323960.html
Зноў уніз: Міністэрства аховы здароўя абнавіла дадзеныя па каронавірусе ў Беларусі
Зноў уніз: Міністэрства аховы здароўя абнавіла дадзеныя па каронавірусе ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Зніжэнне колькасці пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй дазваляе лякарням і паліклінікамі вярнуцца да звыклага рэжыму работы і крыху перавесці дух. 15.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-15T14:45+0300
2022-03-15T14:45+0300
2022-03-15T14:45+0300
каронавірус covid-19
міністэрства аховы здароўя
амікрон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060126884_0:129:3000:1817_1920x0_80_0_0_756aac3cd403ca6e621ae97b6e9a0f7a.jpg
МІНСК, 15 сак - Sputnik. У Беларусі за мінулыя суткі выяўлены 693 выпадкі заражэння каронавірусам, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Прыкладна такую колькасць захварэлых беларускія медыкі фіксавалі тыдзень таму – у аўторак 8 сакавіка, тады было 742 новыя выпадкі. Менш за 700 у апошні раз было два месяцы таму, 11 студзеня - 691. У першыя два тыдні сакавіка сутачныя значэнні вагаліся ў раёне 1100-1800 выпадкаў.За апошнія 24 гадзіны з бальнічных стацыянараў быў выпісаны 231 чалавек, памерлі ад ускладненняў інфекцыі - 11 чалавек.Дадзеныя з пачатку пандэмііКалі браць лічбы з пачатку пандэміі, то Беларусь ужо хутка выйдзе на першы мільён па тых, хто заразіўся: у дадзены момант іх пакуль крыху больш за 943 тысячы. Ачунялі - больш за 937 тысяч. Памерла, паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя, 6681 чалавек.За два гады каронавіруса ў Беларусі лабараторыі выканалі больш за 12 млн 600 тысяч ПЦР-тэстаў.Максімальны сутачны прырост медыкі зафіксавалі 13 лютага 2022 года - тады быў зарэгістраваны 8921 выпадак заражэння. Мінімальны - 11 жніўня 2020 года: 58 выпадкаў.Каронавірус сыходзіць?Многія бальніцы Беларусі, аддзяленні якіх былі перапрафіляваны для аказання дапамогі людзям з каронавірусам, вяртаюцца да звычайнага рэжыму работы.Выхад Беларусі з чарговай хвалі каронавіруса раней прагназаваў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. На яго думку, чацвёртая хваля, якая адзначылася захваральнасцю штаму "амікрон", стане апошняй у фармаце пандэміі.Па апошніх дадзеных, у Беларусі поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 5 173 000 чалавек - больш за 55% насельніцтва. Першую дозу прышчэпкі зрабілі 5739000 беларусаў (61,4% насельніцтва).>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060126884_204:0:2797:1945_1920x0_80_0_0_e8af7416f1c90995d296e708bf51bf5d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, міністэрства аховы здароўя, амікрон
каронавірус covid-19, міністэрства аховы здароўя, амікрон
Зноў уніз: Міністэрства аховы здароўя абнавіла дадзеныя па каронавірусе ў Беларусі
Зніжэнне колькасці пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй дазваляе лякарням і паліклінікамі вярнуцца да звыклага рэжыму работы і крыху перавесці дух.
МІНСК, 15 сак - Sputnik. У Беларусі за мінулыя суткі выяўлены 693 выпадкі заражэння каронавірусам, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Прыкладна такую колькасць захварэлых беларускія медыкі фіксавалі тыдзень таму – у аўторак 8 сакавіка, тады было 742 новыя выпадкі. Менш за 700 у апошні раз было два месяцы таму, 11 студзеня - 691. У першыя два тыдні сакавіка сутачныя значэнні вагаліся ў раёне 1100-1800 выпадкаў.
За апошнія 24 гадзіны з бальнічных стацыянараў быў выпісаны 231 чалавек, памерлі ад ускладненняў інфекцыі - 11 чалавек.
Дадзеныя з пачатку пандэміі
Калі браць лічбы з пачатку пандэміі, то Беларусь ужо хутка выйдзе на першы мільён па тых, хто заразіўся: у дадзены момант іх пакуль крыху больш за 943 тысячы. Ачунялі - больш за 937 тысяч. Памерла, паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя, 6681 чалавек.
За два гады каронавіруса ў Беларусі лабараторыі выканалі больш за 12 млн 600 тысяч ПЦР-тэстаў.
Максімальны сутачны прырост медыкі зафіксавалі 13 лютага 2022 года - тады быў зарэгістраваны 8921 выпадак заражэння. Мінімальны - 11 жніўня 2020 года: 58 выпадкаў.
Многія бальніцы Беларусі, аддзяленні якіх былі перапрафіляваны для аказання дапамогі людзям з каронавірусам, вяртаюцца да звычайнага рэжыму работы.
Выхад Беларусі з чарговай хвалі каронавіруса раней прагназаваў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. На яго думку, чацвёртая хваля, якая адзначылася захваральнасцю штаму "амікрон", стане апошняй у фармаце пандэміі.
Па апошніх дадзеных, у Беларусі поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 5 173 000 чалавек - больш за 55% насельніцтва. Першую дозу прышчэпкі зрабілі 5739000 беларусаў (61,4% насельніцтва).
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь