https://bel.sputnik.by/20220317/artezyanskaya-vada--staltsy-u-mngarvykankame-raskazal-yak-duts-spravy-1061378925.html
Артэзіянская вада ў сталіцы: у Мінгарвыканкаме расказалі, як ідуць справы
Артэзіянская вада ў сталіцы: у Мінгарвыканкаме расказалі, як ідуць справы
Sputnik Беларусь
Згодна з даручэннем прэзідэнта Беларусі ўвесь Мінск павінен быць пераведзены на артэзіянскае водазабеспячэнне ўжо праз тры гады. 17.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-17T12:53+0300
2022-03-17T12:53+0300
2022-03-17T12:53+0300
вада
мінгарвыканкам
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/10/1061363772_0:3:960:543_1920x0_80_0_0_6455d545f4290fbf7805eaf1ca8ca440.jpg
МІНСК, 17 сак - Sputnik. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч расказаў аб тым, як ідзе працэс па пераводу сталіцы на забеспячэнне вадой з артэзіянскіх крыніц.Нагадаем, адпаведнае даручэнне даў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Такі перавод павінен быць ажыццёўлены да 2025 года.Сустракаючыся з калектывам работнікаў завода "Святлопрыбор", намеснік кіраўніка гарадской адміністрацыі адзначыў, што цяпер Маскоўскі раён часткова і ўвесь Фрунзенскі раён сталіцы забяспечваюцца вадой з паверхневых крыніц, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".У будучыні, працягнуў Дараховіч, для водазабеспячэння гэтых раёнаў будуць выкарыстоўвацца загарадныя свідравіны, размешчаныя ад сталіцы на адлегласці 30-40 кіламетраў. Ён падкрэсліў, што гэта вызначае дарагоўлю праекта, але яго неабходна рэалізаваць у самыя кароткія тэрміны.Намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама расказаў, што падрыхтаваны праект указа прэзідэнта, які дасць магчымасць ажыццяўляць паралельна і праектаванне, і будаўніцтва неабходных канструкцый. Цяпер дакумент праходзіць узгадненне.Ён удакладніў, што заказчыкам па выкананні работ вызначана дзяржаўнае прадпрыемства "Гардарбуд", генпраекціроўшчыкам - "Мінскінжпраект".Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/10/1061363772_75:0:928:640_1920x0_80_0_0_5fcb26350223367d119b8ed91b8a4ee0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вада, мінгарвыканкам, прэзідэнт
вада, мінгарвыканкам, прэзідэнт
Артэзіянская вада ў сталіцы: у Мінгарвыканкаме расказалі, як ідуць справы
Згодна з даручэннем прэзідэнта Беларусі ўвесь Мінск павінен быць пераведзены на артэзіянскае водазабеспячэнне ўжо праз тры гады.
МІНСК, 17 сак - Sputnik. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч расказаў аб тым, як ідзе працэс па пераводу сталіцы на забеспячэнне вадой з артэзіянскіх крыніц.
Нагадаем, адпаведнае даручэнне даў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Такі перавод павінен быць ажыццёўлены да 2025 года.
Сустракаючыся з калектывам работнікаў завода "Святлопрыбор", намеснік кіраўніка гарадской адміністрацыі адзначыў, што цяпер Маскоўскі раён часткова і ўвесь Фрунзенскі раён сталіцы забяспечваюцца вадой з паверхневых крыніц, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
У будучыні, працягнуў Дараховіч, для водазабеспячэння гэтых раёнаў будуць выкарыстоўвацца загарадныя свідравіны, размешчаныя ад сталіцы на адлегласці 30-40 кіламетраў. Ён падкрэсліў, што гэта вызначае дарагоўлю праекта, але яго неабходна рэалізаваць у самыя кароткія тэрміны.
Намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама расказаў, што падрыхтаваны праект указа прэзідэнта, які дасць магчымасць ажыццяўляць паралельна і праектаванне, і будаўніцтва неабходных канструкцый. Цяпер дакумент праходзіць узгадненне.
"Робім усё магчымае, каб пачаць будаўнічыя работы ў трэцім квартале 2022 года і выканаць даручэнне прэзідэнта па пераводу Мінска на водазабеспячэнне з падземных крыніц", - сказаў Аляксандр Дараховіч.
Ён удакладніў, што заказчыкам па выкананні работ вызначана дзяржаўнае прадпрыемства "Гардарбуд", генпраекціроўшчыкам - "Мінскінжпраект".
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь