Павышаны ўзровень небяспекі аб'явілі сіноптыкі на пятніцу

© Sputnik / Альфред МикусВясна ідзе
Вясна ідзе - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2022
Падпісацца
Па дадзеных спецыялістаў, месцамі ў ноч на 18 сакавіка тэмпература можа апусціцца да -15°С, днём падняцца да +7°С.
МІНСК, 17 сак - Sputnik. Замаразкі і галалёдзіца магчымы месцамі ў начны час па Беларусі ў пятніцу, 18 сакавіка, аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У апошні працоўны дзень тыдня будзе малавоблачна і без ападкаў, вецер няўстойлівы слабы.
"Месцамі ў паўночнай і паўночна-ўсходняй частцы на дарогах магчыма галалёдзіца", - растлумачылі спецыялісты.
Уначы слупок тэрмометраў можа вагацца ад -3°С да -9°С, месцамі тэмпература апусціцца да -10°С... -13°С
У дзённы час чакаецца вышэй за нуль – ад +1°С да +7°С.
У выхадныя, паводле звестак сіноптыкаў, надвор'е будзе залежаць ад антыцыклону, які будзе перамяшчацца з Даніі на поўдзень Балтыйскага мора. Па папярэдніх прагнозах, будзе малавоблачна.
У суботу, 19 сакавіка, ападкаў не чакаецца. У начны і ранішні час месцамі на дарогах у паўночнай і паўночна-ўсходняй частцы краіны захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.
Уначы будзе ўсё яшчэ халаднавата - ад -2°С да -8°С, месцамі па паўночным усходзе рэспублікі да -11°С. Днём чакаецца ўжо вясновая тэмпература: +4..+11°С.
Без ападкаў будзе і ў нядзелю, 20 сакавіка. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.
У начны час тэмпература можа апускацца да -2..-7°С, днём паднімецца да +6..+13°С.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0