https://bel.sputnik.by/20220318/zamezhnka-na-slavyansk-bazar-pustsyats-bez-vz-1061403191.html
Замежнікаў на "Славянскі базар" пусцяць без віз
Замежнікаў на "Славянскі базар" пусцяць без віз
Sputnik Беларусь
Асноўныя мерапрыемствы "Славянскага базару" пройдуць з 14 па 17 ліпеня, тэрміны правядзення вызначыў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. 18.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-18T10:47+0300
2022-03-18T10:47+0300
2022-03-18T10:47+0300
славянскі базар у віцебску
аляксандр лукашэнка
артыст
замежнік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/14/1045208642_0:38:1198:712_1920x0_80_0_0_4cf94c7731bec524750658f97f69572f.jpg
МІНСК, 18 сак - Sputnik. Бязвізавы ўезд у Беларусь прадугледжаны ў 2022 годзе для ўдзельнікаў і гасцей XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", такое распараджэнне падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Гэтыя льготы будуць датычыцца ўдзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў. Для перасячэння беларускай мяжы дастаткова будзе паказаць білет на канцэрт у Летнім амфітэатры або КЗ "Віцебск".У дакуменце ўдакладняецца, што па адным білеце можа праехаць толькі адзін раз адзін замежны грамадзянін - у дату, не пазней за правядзенне названага на білеце мерапрыемства.У 2022 годзе асноўныя мерапрыемствы Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць з 14 да 17 ліпеня.Раней віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка заяўляў, што ў 2022 годзе, акрамя прывычных мерапрыемстваў, арганізатары фестывалю нададуць увагу новым музычным конкурсам, у тым ліку для дзяцей."У папярэднім фестывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі 32 краін, гэта значыць статус міжнароднага фестывалю абсалютна захоўваецца, мы нават прырастаем новымі краінамі. У мінулым фестывалі ўпершыню браў удзел Эквадор", - расказаў віцэ-прэм'ер.І падкрэсліў: усіх, хто едзе ў Беларусь з "добрымі намерамі і творчымі праектамі", на "Славянскім базары" з радасцю прымаюць.>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/14/1045208642_134:0:1198:798_1920x0_80_0_0_a749bea7d9556dce075f8c61eddacb54.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
славянскі базар у віцебску, аляксандр лукашэнка, артыст, замежнік
славянскі базар у віцебску, аляксандр лукашэнка, артыст, замежнік
Замежнікаў на "Славянскі базар" пусцяць без віз
Асноўныя мерапрыемствы "Славянскага базару" пройдуць з 14 па 17 ліпеня, тэрміны правядзення вызначыў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
МІНСК, 18 сак - Sputnik. Бязвізавы ўезд у Беларусь прадугледжаны ў 2022 годзе для ўдзельнікаў і гасцей XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", такое распараджэнне падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Гэтыя льготы будуць датычыцца ўдзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў. Для перасячэння беларускай мяжы дастаткова будзе паказаць білет на канцэрт у Летнім амфітэатры або КЗ "Віцебск".
У дакуменце ўдакладняецца, што па адным білеце можа праехаць толькі адзін раз адзін замежны грамадзянін - у дату, не пазней за правядзенне названага на білеце мерапрыемства.
"З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў", - гаворыцца ў распараджэнні, апублікаваным на сайце кіраўніка дзяржавы.
У 2022 годзе асноўныя мерапрыемствы Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць з 14 да 17 ліпеня.
Раней віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка заяўляў, што ў 2022 годзе, акрамя прывычных мерапрыемстваў, арганізатары фестывалю нададуць увагу новым музычным конкурсам, у тым ліку для дзяцей.
"У папярэднім фестывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі 32 краін, гэта значыць статус міжнароднага фестывалю абсалютна захоўваецца, мы нават прырастаем новымі краінамі. У мінулым фестывалі ўпершыню браў удзел Эквадор", - расказаў віцэ-прэм'ер.
І падкрэсліў: усіх, хто едзе ў Беларусь з "добрымі намерамі і творчымі праектамі", на "Славянскім базары" з радасцю прымаюць.