Зварот Уладзіміра Пуціна ў гадавіну ўз'яднання Крыма з Расіяй

Падпісацца
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да народа ў дзень васьмігоддзя аб'яднання Крыма з Расіяй. Глядзіце на відэа выступленне расійскага лідэра.
Расія сёння святкуе Дзень уз'яднання Крыма з РФ, ён штогод адзначаецца 18 сакавіка. Гэты дзень з'яўляецца ў Расіі выхадным.
У Дзень уваходжання Крыма ў склад РФ традыцыйна праходзяць мітынгі, канцэрты і іншыя масавыя мерапрыемствы, якія ўвечары завяршаюцца святочным салютам.

Пасля рэферэндуму

Крым і Севастопаль ізноў сталі расійскімі рэгіёнамі пасля рэферэндуму, праведзенага 16 сакавіка 2014 года. На ім большасць жыхароў (96,77% крымчан і 95,6% севастопальцаў) выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўніцтва Крыма і мэр горада Севастопаля падпісалі дамову аб уваходжанні Рэспублікі Крым і Севастопаля ў склад Расіі 18 сакавіка 2014 года.

Па дамове аб далучэнні ўсе жыхары Крыма прызнаюцца грамадзянамі Расіі, аднак могуць пры жаданні пакінуць сабе грамадзянства Украіны.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін распавёў, як будзе жыць Расія ва ўмовах санкцый - відэа
Пуцін: да пачатку аперацыі Масква прапаноўвала Кіеву вывесці войскі з Данбаса
Пуцін заявіў Лукашэнку аб важнасці дыялогу ў грамадстве
Стужка навiн
0