https://bel.sputnik.by/20220319/maskva-prapratsovae-adkaz-na-sanktsy-zsha--erasayuza---mzs-ras-1061437765.html
Масква прапрацоўвае адказ на санкцыі ЗША і Еўрасаюза - МЗС Расіі
Масква прапрацоўвае адказ на санкцыі ЗША і Еўрасаюза - МЗС Расіі
Sputnik Беларусь
Шэраг краін увёў новыя рэстрыкцыі супраць Расіі з-за спецаперацыі на Украіне. 19.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-19T12:05+0300
2022-03-19T12:05+0300
2023-07-24T16:22+0300
санкцыі
расія
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/13/1061437432_0:21:3055:1739_1920x0_80_0_0_c53f05844de9bf6c781a12e718a9475c.jpg
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Масква прапрацоўвае адказ на санкцыі з боку ЗША і ЕС, пра гэта заявіў дырэктар першага еўрапейскага дэпартамента МЗС Расіі Аляксей Парамонаў, назваўшы ўведзеныя рэстрыкцыі нелегітымнымі і беспрэцэдэнтнымі па маштабе.Пры гэтым Парамонаў адзначыў, што санкцыі не з'яўляюцца выбарам Расіі.Масква, паводле яго слоў, ніколі не выкарыстоўвала, у прыватнасці, энергапастаўкі як інструмент ціску, і расійскім кампаніі працягваюць у поўным аб'ёме выконваць свае абавязацельствы па пастаўках вуглевадародаў у Еўропу.Прадстаўнік МЗС таксама заявіў, што барацьба з усім рускім, якая захліснула Еўропу, мяжуе з адкрытым расізмам. Ён адзначыў пры гэтым намаганні папы Рымскага Францыска, які "праявіў шчырую зацікаўленасць разабрацца, наколькі гэта магчыма, у сітуацыі ва Украіне і скласці ўласную думку".Санкцыі ў дачыненні да РасііПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага аб'явіў аб прызнанні незалежнасці ЛНР і ДНР, а праз тры дні аб'явіў аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі па "дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны".З-за сітуацыі вакол Украіны шэраг краін Захаду ўвёў шэраг санкцыяў супраць Расіі.Як раней заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, санкцыі Захаду вельмі сур'ёзныя, Расія рыхтавалася да іх загадзя. Ён дадаў, што па іх патрабуецца аналіз і каардынацыя ведамстваў, каб выпрацаваць меры ў адказ, якія адпавядаюць інтарэсам РФ.Пры гэтым ён мяркуе, што санкцыі Захаду не азначаюць ізаляцыю: свет занадта вялікі, каб ЗША і Еўропа маглі ізаляваць Расію.Пазней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што палітыка стрымлівання і паслабленні Расіі - гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, а санкцыі нанеслі сур'ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/13/1061437432_315:0:3046:2048_1920x0_80_0_0_7e0cebd7d924c5b3f64ad81ba9b49779.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
санкцыі, расія, масква
Масква прапрацоўвае адказ на санкцыі ЗША і Еўрасаюза - МЗС Расіі
12:05 19.03.2022 (абноўлена: 16:22 24.07.2023) Шэраг краін увёў новыя рэстрыкцыі супраць Расіі з-за спецаперацыі на Украіне.
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Масква прапрацоўвае адказ на санкцыі з боку ЗША і ЕС, пра гэта заявіў дырэктар першага еўрапейскага дэпартамента МЗС Расіі Аляксей Парамонаў, назваўшы ўведзеныя рэстрыкцыі нелегітымнымі і беспрэцэдэнтнымі па маштабе.
"Пытанне рэстрыкцыйных мер у адказ на беспрэцэдэнтнае па маштабе і нелегітымнае з пункту гледжання міжнароднага права санкцыйны ціск на Расію з боку ЗША і ЕС прапрацоўваецца ўрадам Расійскай Федэрацыі", - прыводзіць яго словы агенцтва РІА Навіны.
Пры гэтым Парамонаў адзначыў, што санкцыі не з'яўляюцца выбарам Расіі.Масква, паводле яго слоў, ніколі не выкарыстоўвала, у прыватнасці, энергапастаўкі як інструмент ціску, і расійскім кампаніі працягваюць у поўным аб'ёме выконваць свае абавязацельствы па пастаўках вуглевадародаў у Еўропу.
Прадстаўнік МЗС таксама заявіў, што барацьба з усім рускім, якая захліснула Еўропу, мяжуе з адкрытым расізмам. Ён адзначыў пры гэтым намаганні папы Рымскага Францыска, які "праявіў шчырую зацікаўленасць разабрацца, наколькі гэта магчыма, у сітуацыі ва Украіне і скласці ўласную думку".
Санкцыі ў дачыненні да Расіі
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага аб'явіў аб прызнанні незалежнасці ЛНР і ДНР, а праз тры дні аб'явіў аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі па "дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны".
З-за сітуацыі вакол Украіны шэраг краін Захаду ўвёў шэраг санкцыяў супраць Расіі.
Як раней заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, санкцыі Захаду вельмі сур'ёзныя, Расія рыхтавалася да іх загадзя. Ён дадаў, што па іх патрабуецца аналіз і каардынацыя ведамстваў, каб выпрацаваць меры ў адказ, якія адпавядаюць інтарэсам РФ.
Пры гэтым ён мяркуе, што санкцыі Захаду не азначаюць ізаляцыю: свет занадта вялікі, каб ЗША і Еўропа маглі ізаляваць Расію.
Пазней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што палітыка стрымлівання і паслабленні Расіі - гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, а санкцыі нанеслі сур'ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь