https://bel.sputnik.by/20220320/u-belarus-pryydze-sapradnaya-vyasna-snoptyk-dal-pragnoz-nadvorya-na-tydzen-1061455818.html
У Беларусь прыйдзе сапраўдная вясна: сіноптыкі далі прагноз надвор'я на тыдзень
У Беларусь прыйдзе сапраўдная вясна: сіноптыкі далі прагноз надвор'я на тыдзень
Sputnik Беларусь
На 20 сакавіка ў 2022 годзе прыйшоўся не толькі дзень вясновага раўнадзенства, але і вясновая поўня. 20.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-20T14:14+0300
2022-03-20T14:14+0300
2022-03-20T14:19+0300
надвор'е
дзень вясновага раўнадзенства
прырода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104423/80/1044238033_0:54:1800:1067_1920x0_80_0_0_7741f32c7852cae5ce0a46f4f20e695c.jpg
МІНСК, 20 сак - Sputnik. Сіноптыкі паабяцалі сапраўднае вясновае надвор'е на наступным тыдні і расказалі, хто ў першай палове сакавіка не пускаў цёплыя паветраныя масы на тэрыторыю Беларусі."Першая палова сакавіка была халоднай. Блакуючыя антыцыклоны не пускалі ў краіну цяпло з Атлантыкі. На наступным тыдні прыйдзе ў Беларусь сапраўдная вясна", – распавёў у эфіры АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.Паводле яго слоў, на наступным тыдні паказчыкі тэрмометраў будуць расці, будзе шмат сонца, а вось істотных ападкаў не чакаецца.Ён паведаміў, што ў панядзелак у Мінску днём будзе да 9 градусаў цяпла, на поўдні, у Брэсце, - да +11°С, ападкаў не прагназуецца, але ў ранішнія гадзіны чакаецца слабы туман.У аўторак днём у Мінску прагназуецца да +11°С, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 12-13 цяпла, у паўночных раёнах таксама будзе цёпла - да 9 градусаў.Рабаў паведаміў, што ў сераду, 23 сакавіка, у Брэсце прагназуецца ў дзённы час да 15 цяпла.У другой палове тыдня надвор'е ў Беларусі захаваецца прыкладна такое ж, тэмпературны фон істотна не зменіцца, ападкаў па-ранейшаму не прагназуецца.У нядзелю, 20 сакавіка, адзначаецца дзень вясновага раўнадзенства, некалькі дзён будзе роўны ночы. А потым пачне паступова расці. У дні раўнадзенстваў Сонца ўзыходзіць сапраўды на ўсходзе і заходзіць сапраўды на захадзе, знаходзячыся роўна 12 гадзін над гарызонтам і 12 гадзін ніжэй яго лініі, гэта значыць працягласць дня і ночы на ўсёй Зямлі аднолькавая.У Паўднёвым паўшар'і Зямлі 20 сакавіка наступіла астранамічная восень.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104423/80/1044238033_0:0:1600:1200_1920x0_80_0_0_555134eb3613dd24bc6fb8fb7219a7de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, дзень вясновага раўнадзенства, прырода
надвор'е, дзень вясновага раўнадзенства, прырода
У Беларусь прыйдзе сапраўдная вясна: сіноптыкі далі прагноз надвор'я на тыдзень
14:14 20.03.2022 (абноўлена: 14:19 20.03.2022) На 20 сакавіка ў 2022 годзе прыйшоўся не толькі дзень вясновага раўнадзенства, але і вясновая поўня.
МІНСК, 20 сак - Sputnik. Сіноптыкі паабяцалі сапраўднае вясновае надвор'е на наступным тыдні і расказалі, хто ў першай палове сакавіка не пускаў цёплыя паветраныя масы на тэрыторыю Беларусі.
"Першая палова сакавіка была халоднай. Блакуючыя антыцыклоны не пускалі ў краіну цяпло з Атлантыкі. На наступным тыдні прыйдзе ў Беларусь сапраўдная вясна", – распавёў у эфіры АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Паводле яго слоў, на наступным тыдні паказчыкі тэрмометраў будуць расці, будзе шмат сонца, а вось істотных ападкаў не чакаецца.
Ён паведаміў, што ў панядзелак у Мінску днём будзе да 9 градусаў цяпла, на поўдні, у Брэсце, - да +11°С, ападкаў не прагназуецца, але ў ранішнія гадзіны чакаецца слабы туман.
У аўторак днём у Мінску прагназуецца да +11°С, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 12-13 цяпла, у паўночных раёнах таксама будзе цёпла - да 9 градусаў.
Рабаў паведаміў, што ў сераду, 23 сакавіка, у Брэсце прагназуецца ў дзённы час да 15 цяпла.
У другой палове тыдня надвор'е ў Беларусі захаваецца прыкладна такое ж, тэмпературны фон істотна не зменіцца, ападкаў па-ранейшаму не прагназуецца.
У нядзелю, 20 сакавіка, адзначаецца дзень вясновага раўнадзенства, некалькі дзён будзе роўны ночы. А потым пачне паступова расці. У дні раўнадзенстваў Сонца ўзыходзіць сапраўды на ўсходзе і заходзіць сапраўды на захадзе, знаходзячыся роўна 12 гадзін над гарызонтам і 12 гадзін ніжэй яго лініі, гэта значыць працягласць дня і ночы на ўсёй Зямлі аднолькавая.
У Паўднёвым паўшар'і Зямлі 20 сакавіка наступіла астранамічная восень.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь