Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь і РФ завяршылі падрыхтоўку праекта адзінага рынку электрычнасці

© Photo : пресс-служба Госкорпорации "Росатом"Энергасетка БелАЭС
Энергасетка БелАЭС
 - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2022
Падпісацца
Краіны таксама пачалі абмяркоўваць пераход на разлікі ў расійскіх рублях паміж прадпрыемствамі ў сферы электраэнергетыкі.
МІНСК, 22 сак - Sputnik. Мінэнерга Беларусі і Расіі завяршаюць падрыхтоўку праекта міждзяржаўнага дагавора аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе беларускага ведамства.
Сёння актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гэтай сферы абмеркавалі намеснікі міністраў энергетыкі дзвюх краін Дзяніс Мароз і Павел Снікарс.
У ходзе відэаканферэнцыі былі разгледжана супрацоўніцтва ў рамках плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Саюзнай праграмы па фарміраванні агульнага рынку электраэнергіі.
Пры гэтым асаблівую ўвагу чыноўнікі надалі таму, як ідзе падрыхтоўка праекта міждзяржаўнага дагавора аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі, і выпрацоўцы правіл яго работы.
"Большасць пытанняў па праекце дагавора ўзгоднена. Дакумент знаходзіцца на фінішным этапе падрыхтоўкі да падпісання", - цытуе Дзяніса Мароза прэс-служба Мінэнерга.
У ходзе перагавораў бакі асобна спыніліся на такім пытанні, як пераход на расійскія рублі пры разліках паміж суб'ектамі гаспадарання ў сферы электраэнергетыкі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб інтэграцыі Беларусі і Расіі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Тры блокі пытанняў: Лукашэнка расказаў, што абмяркоўваў з Пуціным 11 сакавіка
Расія гатова пры форс-мажоры забяспечыць Беларусь прадуктамі
Лукашэнку поўнасцю задавальняе расійскі рубель
Стужка навiн
0