https://bel.sputnik.by/20220322/navukotsy-patrabuyuts-u-polshchy-spynts-budantstva-agarodzhy-na-myazhy-1061495438.html
Навукоўцы патрабуюць у Польшчы спыніць будаўніцтва агароджы на мяжы
Навукоўцы патрабуюць у Польшчы спыніць будаўніцтва агароджы на мяжы
Sputnik Беларусь
Суседняя краіна на мяжы з Беларуссю будуе агароджу даўжынёй 186 кіламетраў і вышынёй пяць метраў, прычына - рост нелегальнай міграцыі. 22.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-22T12:11+0300
2022-03-22T12:11+0300
2022-03-22T12:11+0300
нелегальныя мігранты
плот
мяжа беларусі і польшчы
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0e/1061302677_0:368:644:730_1920x0_80_0_0_19d5861e2283de08cb2de6a06ace25d7.jpg
МІНСК, 22 сак - Sputnik. Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі накіравала патрабаванне спыніць будаўніцтва агароджы ў Белавежскай пушчы ў шэсць міжнародных арганізацый, гаворыцца ў паведамленні НАН.Лісты на рускай, беларускай, англійскай і кітайскай мовах былі адпраўлены ў польскі ўрад, міжнародную незалежную няўрадавую прыродаахоўную арганізацыю "Greenpeace", Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF), Міжурадавы Камітэт па ахове сусветнай і прыроднай спадчыны (WHC), Міжнародны прырод і прыродных рэсурсаў (IUCN), Польскую акадэмію навук і Белавежскі нацыянальны парк.Навукоўцы адзначылі, што агароджа на мяжы прынясе каласальную шкоду пушчы."Узвядзенне памежных загарод унутры пушчы акажа велізарнае негатыўнае ўздзеянне на стан рэдкай экалагічнай сістэмы і пацягне за сабой знікненне рэдкіх і ахоўных відаў раслін і жывёл у выніку знішчэння натуральнай расліннасці і біятопаў, разбурэнне месцаў пражывання жывёльнага свету, ізаляцыю асобных мікрапапуляцый з наступным парушэннем цэласнасці папуляцый дзікіх жывёл, а таксама памяншэнне генетычнай разнастайнасці дзікіх жывёл", - гаворыцца ў звароце.Раней з такімі заклікамі выступалі еўрапейскія і мясцовыя эколагі, але Польшча не зніжае тэмпаў будаўніцтва.Агароджа на мяжыПольшча пачала будаваць капітальнае збудаванне на граніцы ў студзені бягучага года. Паводле інфармацыі польскага МУС, гэта будзе сцяна з рашэцістых металічных канструкцый вышынёй 5,5 метраў. З іх 5 метраў - гэта сталёвыя слупы, усталяваныя на бетоннай падставе, а зверху канструкцыя будзе увянчаная калючым дротам.Будаўнічыя работы павінны праводзіцца кругласутачна і завяршыцца на працягу 150 дзён. Раней паведамлялася, што на іх было выдаткавана 1,6 мільярды злотых, ці каля 400 мільёнаў долараў.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0e/1061302677_0:247:644:730_1920x0_80_0_0_3d927ae47a1c227e27106232e1023ce9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, плот, мяжа беларусі і польшчы, у свеце
нелегальныя мігранты, плот, мяжа беларусі і польшчы, у свеце
Навукоўцы патрабуюць у Польшчы спыніць будаўніцтва агароджы на мяжы
Суседняя краіна на мяжы з Беларуссю будуе агароджу даўжынёй 186 кіламетраў і вышынёй пяць метраў, прычына - рост нелегальнай міграцыі.
МІНСК, 22 сак - Sputnik. Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі накіравала патрабаванне спыніць будаўніцтва агароджы ў Белавежскай пушчы ў шэсць міжнародных арганізацый, гаворыцца ў паведамленні НАН.
Лісты на рускай, беларускай, англійскай і кітайскай мовах былі адпраўлены ў польскі ўрад, міжнародную незалежную няўрадавую прыродаахоўную арганізацыю "Greenpeace", Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF), Міжурадавы Камітэт па ахове сусветнай і прыроднай спадчыны (WHC), Міжнародны прырод і прыродных рэсурсаў (IUCN), Польскую акадэмію навук і Белавежскі нацыянальны парк.
Навукоўцы адзначылі, што агароджа на мяжы прынясе каласальную шкоду пушчы.
"Узвядзенне памежных загарод унутры пушчы акажа велізарнае негатыўнае ўздзеянне на стан рэдкай экалагічнай сістэмы і пацягне за сабой знікненне рэдкіх і ахоўных відаў раслін і жывёл у выніку знішчэння натуральнай расліннасці і біятопаў, разбурэнне месцаў пражывання жывёльнага свету, ізаляцыю асобных мікрапапуляцый з наступным парушэннем цэласнасці папуляцый дзікіх жывёл, а таксама памяншэнне генетычнай разнастайнасці дзікіх жывёл", - гаворыцца ў звароце.
Раней з такімі заклікамі выступалі еўрапейскія і мясцовыя эколагі, але Польшча не зніжае тэмпаў будаўніцтва.
Польшча пачала будаваць капітальнае збудаванне на граніцы ў студзені бягучага года. Паводле інфармацыі польскага МУС, гэта будзе сцяна з рашэцістых металічных канструкцый вышынёй 5,5 метраў. З іх 5 метраў - гэта сталёвыя слупы, усталяваныя на бетоннай падставе, а зверху канструкцыя будзе увянчаная калючым дротам.
Будаўнічыя работы павінны праводзіцца кругласутачна і завяршыцца на працягу 150 дзён. Раней паведамлялася, што на іх было выдаткавана 1,6 мільярды злотых, ці каля 400 мільёнаў долараў.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь